Падрыхтоўка да ЦТ



Адказы дашліце на эл.адрас tanyastv14@mail.ru.

ТЭСТ № 12

Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), вымаўленне якога(-іх) не супадае з напісаннем.

1)    літасць;                             4) з Іванам;

2)    з шэптам;                           5) страляць.

3)    разыграць;

А2. Адзначце радок(-і), дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1)    алфавіт, блытаніна;          4) прэміраванне, анапест;

2)    занятасць, кашляць;         5) ільняны, чатырнаццаць.

3)    міліметр, прыяцель;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

1)    ш__дэўр;                           4) лат__рэя;

2)    кр__млёўскі;                    5) Ж__нева.

3)    кр__шыць;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

1)    ален__вод;                       4) с__рочы;

2)    вугл__здабыча;                 5) тыс__ча.

3)    гал__рэя;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца у:

1)    кансілі__м;                      4) паўночна-__сходні;

2)    па__за;                             5) рады__с.

3)    дзяржаўны __ніверсітэт;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

1)    Афанас__еў;                    4) змен__шыць;

2)    верф__ю;                           5) канферанс__е.

3)    разан__скі;

А7. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:

1)    хустка – у хустке;             4) падлога – на падлоге;

2)    навука – у навуцы;            5) асфальт – на асфальце.

3)    сцяг – на сцязе;

А8. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

1)    (З, з)осін падарунак;        

2)    (Ч, ч)эшскі крышталь;

3)    горад (Н, н)овая (Б, б)еліца;

4)    (М, м)інскі (Т, т)рактарны (З, з)авод;

5)    весткі з (Г, г)родзеншчыны.

А9. Адзначце выпадкі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1)    жалезныя нервы;             4) корань ураўнення;

2)    цвёрдыя веды;                   5) швейная іголка.

3)    срэбны пярсцёнак;

А10. Адзначце сінанімічны(-я) рад(-ы):

1)    абавязкова, безумоўна, немінуча;

2)    дапамагчы, абараніць, заваяваць;

3)    прамоўца, аратар, красамоўца;

4)    скардзіцца, жаліцца, плакацца;

5)    падлетак, вучань, студэнт.

А11. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

1)    празрыста__яркі;              4) электра__зварка;

2)    добра__сумленны;            5) абы__якавы.

3)    праца__дзень;

А12. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам(-і) –у (-ю):

1)    у Віцебск__;                      4) сукенка з шоўк__;

2)    пры муж__;                       5) з уласнага гарод__.

3)    на вяршыні ўзгорк__;

А13. Адзначце выпадак(-і), у якім(-іх) дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў:

1)    маладая наватар;               4) грацыёзны фламінга;

2)    такая пустамеля Пеця;      5) рэцэпт выпісаў доктор Іванова.

3)    старажытны рукапіс;

А14. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ўжываецца(-юцца) з канчаткамі –аце, -яце ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу:

1)     вязаць;                              4) карміць;

2)     ісці;                                    5) класці.

3)     рабіць;

А15. Адзначце лічэбнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

1)    дваццаць аднаго вучня;   

2)    васьмідзесяццю грамамі;

3)    двух дзён;

4)    пяцісоты кіламетр;

5)    дзявяты дзень.

А16. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік ніхто:

1)    Тут ___ мяне не пазнае.

2)    Ні лекамі, ні зеллем прываротным ___ сябе не зробіць бессмяротным.

3)    ___ пастукаў у дзверы.

4)    ___ з нас не ведаў, калі скончыцца гэтае падарожжа.

5)    Старому падалося, што ___ стаіўся за дрэвам.

А17. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і):

1)    засееныя палі;                  4) заросшая сцежка;

2)    насычаны колер;               5) зацярушаны снегам.

3)    стаміўшыйся чалавек;

А18. Адзначце правільна перакладзеныя дзеепрыслоўі:

1)    улыбаясь – усміхаясь;

2)    подъезжая – пад’язджаючы;

3)    подпрыгивая – падскокваючы;

4)    развернув – разгарнуўшы;

5)    сидя – седючы.

А19. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца асобна:

1)    прыйсціся да __ спадобы;

2)    па __ дамашняму ўтульна;

3)    скокам __ бокам;

4)    з __ верху гары;

5)    бегчы без __ аглядкі.

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пішацца часціца не:

1)    Прафесар ___ мог ___ выступіць на канферэнцыі.

2)    Як __ радавацца поспеху свайго вучня.

3)    У голасе гучала ___ радасць, а роспач.

4)    Як ___ смутна і тужліва на сэрцы, не паддавайся адчаю.

5)    Старадаўняй Літоўскай Пагоні ___ разбіць, ___ спыніць, ___ стрымаць.

А21. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) часціца не пішацца асобна:

1)    Дзяліць буду я папалам (не) долю і долю тваю.

2)    Коні пакуль (не) запрэжаны.

3)    Вы кажаце: надта пяю я (не) весела.

4)    (Не) пасечаныя дровы так і ляжалі ў двары.

5)    Хаця б (не) забыцца пра што ў мітусні.

А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:

1)    Лічыцца, што пасля мовы адзенне__найважнейшая этнічная прымета народа.

2)    Кінеш спераду __знойдзеш ззаду.

3)    Хлопцы, відаць, __добрыя рыбакі.

4)    За палацам __ атуленая старымі вербамі сажалка.

5)    Такі жартаўнік __гэты Мікалай.

А23. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай (-амі):

1)    Маё апавяданне – жыцця адбітак, разважання, нязжыты след прасцяцкай долі, адвечны водгук праўды, долі.

2)    Там, на радзіме, у Кушлянах, на сядзібе расла старая бяроза.

3)    Нельга не дзівіцца, колькі паспеў зрабіць ён у сваім беспрытульным бяздомным жыцці-вандраванні.

4)    Пісаў ён спачатку і па-руску і па-беларуску.

5)    Міця, тулячыся ад ветру пайшоў вузкім, выкладзеным у дзве цэментавыя плітачкі тратуарам.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1)    Паляўнічы стаяў ні жывы __ ні мёртвы.

2)    Сцежка спусцілася ў яр, дзе бег ручай з карычневай__ як густы чай__ вадою.

3)    Другі касцёл, які пачаў дзейнічаць у час вайны, быў Чырвоны касцёл, вядомы як __ касцёл Святога Сымона і Алены.

4)    Беларускае народнае адзенне было і застаецца __бясспрэчна__ сапраўдным мастацтвам.

5)    Стройны__ як калона__ стаяў пасярод лесу магутны дуб.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі:

1)      Купцы злазілі з коней, аддавалі іх сваім служкам і няўпэўненымі крокамі ногі ў страмёнах адвыкаюць ад зямлі ішлі да высокага дубовага ганка, на якім ужо стаяў князь Рагвалод.

2)      Над галовамі праносіліся з мяккім посвістам крылаў падобным на гукі флейты чародкі качак.

3)      Адыходзіла і гублялася многае лёс не песціў беларусаў, але і тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны і мудры свет народа – ашчаднага захавальніка ўсяго лепшага.

4)      Прыйдзі, прыйдзі вялікі слаўны геній каб разам апяваць вялікіх дзён красу!

5)      Хто і калі першы змораны блуканнем па лясах і балотах прыстаў на беразе шырокай Пцічы наталіць смагу?

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1)     Бурыя, пад колер зямлі ластаўкі ці беражанкі спрытна вывіваліся над вадой.

2)     Між лесу раскінулася возера Свіцязь адзін з найпрыгажэйшых помнікаў беларускай прыроды.

3)     Далёка-далёка ўзнімаюцца пагоркі парослыя кустамі.

4)     У беленькія пялёнкі спавівалі немаўлятка, у далікатна вышытай кужэльнай кашулі апускалі нябожчыка ў магілу.

5)     Ён славіўся ў брыгадзе як выдатны падрыўнік.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1)    Іван Васільевіч ішоў не спяшаючыся.

2)    Прыслухоўваючыся да шолаху хваль ці да шумлівага прыбою ён расказваў нам шматлікія гісторыі са свайго багатага жыцця.

3)    Я стаяў ускрай палубы трымаючыся адной рукой за жалезны поручань.

4)    Тут нарадзілася і пражыла жыццё выдатная асветніца Ефрасіння Полацкая.

5)    Тут у Альбуці загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1)    Аснежаная зямля наводзіць на одум, і __ ўгрэўшыся пад пульхнай шубаю, дуб дрэмле.

2)    Я пачаў углядацца да болю ў вачах у той бок __ і нарэшце заўважыў на фоне чорнай стужкі далёкіх лясоў рух нейкіх плям.

3)    Лёд яшчэ стаяў у берагах, чапляўся за берагі __ ды ўжо нараджаліся недзе ў патаемнай глыбіні ракі магутныя хвалі.

4)    І шчасцем поўніцца ўсё наваколле__і папараць-кветка расцвітае апоўначы__ і трэба спяшацца, каб знайсці яе.

5)    Дажыўшы амаль да трыццаці гадоў, я не заўважаў, што прыгожа цвіце бульба __ і што прыемна пахнуць яе кветкі.

А29. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы), у якім(-іх) даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

1)     Людзі гавораць, што вясну да нас прыносяць ластаўкі.

2)     Праз плошчу і парк, што раскінуліся ў цэнтры гарадка, ідзём у музей.

3)     Якуб Колас нарадзіўся ў сям’і беззямельнага селяніна, які наняўся на казённую службу лесніком.

4)     Вось і сонца не відаць, бо за хмары легла спаць.

5)     Там, дзе восень ідзе, лес шумлівы радзее.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1)    Мяркуючы па ўсім, балота было немалое і цягнулася здалёку __ён ішоў ужо з гадзіну, а яно не канчалася.

2)    Людзі ўзорвалі дзірван, карчавалі надрэчныя лясы, абраблялі палі __ абжывалі новае паселішча над ціхаю празрыстаю Пціччу.

3)    Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра__ і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць.

4)    Вельмі добра рваць арэхі на такіх кустах __ не трэба ні галавы задзіраць, ні нагінаць арэшыну.

5)    Адшумела лета каласамі, у паплавах зялёных адцвіло __ журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло.

А31. Адзначце сказ(-ы), які(-я) адпавядае(-юць) схеме А: “П?”

1)    Косцік бег у гумно, дзе малаціў дзядзька Антось, і пытаўся (Я, я)к называецца пузатая літара, падобная на самавар.

2)    Калі хочаш некаму зрабіць зло, зрабі дабро (Н, н)апамінаў мой бацька.

3)    Абвясціў светлы май сорак пятага года (К, к)рай сыноў сустракай з баявога паходу.

4)    Лявоненка спытаў (Ч, ч)аго гэта шуміць так вецер.

5)    Аднойчы Янка Купала прапанаваў (А, а) давай, Пятрусь, з’ездзім і пажывём на весцы.

А32. Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Адзначце варыянт правільнага адказу.

1. Далей усё пайшло прызвычаеным парадкам. 2. Пасвяжэла ігліца на хвоях, гулка забубнілі па зямлі раптоўныя ліўні, гракі ляцелі майстраваць гнёзды. 3. Вясна бралася за работу неўзаметку, але заложна. 4. Затое за дзень яна ўпраўлялася выбегчы на ўсе пагоркі і распароць промнямі снегавыя шапкі на іх. 5. Праўда, зранку ёй было пад сілу зрабіць нясмелы крок – дзынкнуць кропляю са страхі дзе-небудзь на ўгрэве.

1) 1, 2, 3, 5, 4.                                   4) 2, 3, 5, 4, 1.

2) 3, 2, 1, 5, 4.                                   5) 5, 4, 2, 1, 3.

3) 3, 5, 4, 1, 2.

 

 

Частка В

В1. Выпішыце слова, у якім пасля прыстаўкі пішацца літара ы:

1)    спад__лба;                        4) між__нстытуцкі;

2)    звыш__мклівы;                 5) про__грыш.

3)    ня__ начай;

В2. Выпішыце слова, напісанае правільна:

1)    заулак;                              4) ураджай льну;

2)    навогул;                            5) мшары.

3)    вогнішча;

В3. Вызначце, якая памылка дапушчана ў сказе:

Наташа падняла сыры ад слёз твар, сустрэлася з радаснай усмешкай Андрэя і сама засмяялася.

В4. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1)    Промні зіхацяць, як найдаражэйшыя камяні.

2)    Гэты ўчастак гаршэйшы за суседні.

3)    Бацька старэйшы за маці.

4)    Самы светлы талент – дабрата.

5)    У мяне работа менш важнейшая.

В5. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай склонавай форме разам з прыназоўнікам:

1)    Яшчэ ажэніцца багаты пан з магілаю, а бедны хлопец з мілаю.

2)    Дзякуем вас за ўдзел у нашай перадачы.

3)    Выбачайце мне, што так атрымалася.

4)    З няўдалага мужыка насміхаліся ўсім сялом.

5)    Бацька доўга хварэў на грып.

В6. Выпішыце граматычную аснову з пэўна-асабовага сказа:

1)    На ўсходзе неба пачало ружавець.

2)    Люба глянуць на поле вясною.

3)    Давай з табою з узбярэжжа па зорнай сцежцы пабяжым.

4)    Сказанага слова ў рот не вернеце.

5)    Ноч. Зоры. Першабытны змрок лясоў.

В7. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка:

1)    Многа халодных матылёчкаў закружылася ў небе.

2)    Вярталася іх чалавек пяцьдзесят.

3)    Тут было некалькі дзесяткаў сялян з сем’ямі, з маёмасцю, з коньмі, з каровамі.

4)    Мужчыны няёмка маўчалі, а большасць з іх паглядалі ўжо на вуліцу: чаму не ідуць тыя, каго яны чакалі?

5)    Пяцёра дзяцей стаяла побач.

В8. Запішыце слова, якога не хапае ў прыведзенай схеме тыпу маўлення:

Завязка – развіццё падзей - ____ - развязка.



ТЭСТ 4 (Да 03.05.)


А 1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць з вялікай літары:
1)    Птушка (К/к)улік;               3) грыб (Ш/ш)ампіньён;   
2)    (Ю/ю)раўскі перыяд;         4) (Б/б)ерынгаў праліў;
                                                5) свята (Д/д)абравешчанне.
 А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара а:
1) ч_мада.н;                        4)  т_рфаўборачны;
2) ш_злонг;                         5) мн_галюдны.
3) галант_рэйны.

А3.  Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца е:
1) б_рвяно;                          4) н_навісць;
2) веласіп_дыст;                  5) б_з падказкі.
3) дз_лянка;

А4.  Адзначце прыклады  з правільным напісаннем падкрэсленых літар:
1)можна убачыць;                                4) там, унізе;
2)паэму «Новая зямля» ўсе чыталі;     5) паў-Ўкраіны.
3)Люблінская ўнія;

А5. Адзначце словы,  у якіх на месцы пропуску пішацца апостраф:
1) аб_ектыў;                       4) беспрацоў_е;
2) Аркадз_евіч;                   5) міжгор_е.
3) біл_ярд;

А6. Адзначце словы, на месцы пропуску ў якіх трэба пісаць дзве літары:
1)  ра_ольнік (сс);               4) верхаводд_е (зз);
2) вадзя_ы (нн);                  5) дзеся_ю (цц).
3) віншава_е (нн);

А7.  Адзначце  правільна  напісаныя словы:
1) дзікабрас;                       4) параходства;
2)налаччык;                       5) праяздны.
3)разбагацець;
     А 8.  Адзначце словы, у якіх выдзеленыя марфемы — канчатак
1) праца;                            4) задачай;
2) здалёку                           5) вартуючы.
3) есць;

А9. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
1) аўта_ прабег;                           4) Нова_Барысаў;
2) віцэ_консул;                            5) контр_удар.
3) анкета_інтэрв'ю;

А10. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:
1)  сціпла_стрыманы;                   4) легка_атлетычны;
2)  высока_арганізаваны;            5) навукова_даследчы.
3)  вясенне_летні;
А11.  Адзначце прыклады, у якіх назоўнікі маюць правільныя склонавыя канчаткі:
1)каля абеліска;                           4) аб Аляксеі;
2)у летапісу;                                5) на рацэ.
3)пах багуну;

Адзначце прыклады, у якіх лікі правільна напісаны словамі:

1)    30- трыццаць; 2) 70 – семдзясят;  3) 350 трыстапяцьдзясят;
4) 3/10 – тры дзясятыя; 5) 201 – дзвесці адзін

А12. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага часу маюць канчаткі –еце-:
1) несці;    2) трымаць;   3) плыць;    4) працаваць;     5) праглынуць.

А 13. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:
1) думаць (з)моладу;  2) захапляцца (па)юначы; 3) дзень (у)дзенъ;
4) ішоў (у)бок чыгункі;  5) (па)волі ачуняў.

А14.  Адзначце сказы, у якіх не (ня) са словамі пішацца разам:
     1) Ад возера вее спакоем і (не)выказанай радасцю.
2) Аляксей быў крыху самаўпэўнены, таму вяскоўцы (не)далюблівалі яго.
3) Дождж, амаль (не)сціхаючы, ліў і на світанні.
4) Ён страху (не) ведаў ніколі.
5) Толькі (не)свяціліся вокны ў нікім (не)заселеных кватэрах.

А15. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў ужываецца не.
1) Нашы продкі _ зніклі бясследна.
2) Але чаго _ зробіш, калі вырашаецца не толькі свой асабісты лёс!
3) Вы нічога ад нас не хавалі: _ ўсмешак, _ бед, _ надзей.
4)  Дарогамі апавіты ўвесь наш край, і, колькі б _ ездзіў па іх, з кожным разам будзеш уражаны ўсё больш.
5) Ля гэтых сосен нельга _ спяваць

А16. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія адпавядаюць нормам беларускай мовы:
1) абед на шэсць чалавек;    2) зрабіць па свайму густу;   3) невыносная боль;  4) гультайства горшае хваробы;  5) багаты на снег.

А17. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны дзейнік:
1) Ветрык з каласкамі вядзе прыемную размову.
2) Вясна-чараўніца ў наш край прыляцела.
3) Малады сілу паказвае, а стары спосабу шукае.
4)  Што мучыць, тое вучыць.
5) Над люстрам азёр да сонца і зор ляці, мая песня, ляці.

А 18. Адзначце аднасастаўныя сказы:
1)    Дождж як найлепшы госць.
2)    Пра чалавека мяркуюць па яго справах.
3)    Дыхнула духмяным пахам траў і кветак.
4)    Вада сябра  лепшая за варожы мёд.
5)    Ведаць народныя песні – значыць ведаць культуру свайго народа.

А19. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік
1) Валасы дзяўчыны_ нібы кужаль залаты.
2) Голас у чалавека__ глухі, сіплы,
3) Абараніць прыроду__ значьщь абараніць жьццё.
4) Ноч _ хоць іголкі збірай.
5) Даўжыня поля__ трыста дваццаць метраў.

А20. Адзначце сказы, у якіх няма парушэнняў сінтаксічнай нормы:
1) Потым спадарожнікамі сталі пагоркі, нарачанскія далі і прыдарожныя бярозы ды аблокі нада мною.
2) Башлакоў сядзеў расслаблена, слухаў прасторны пошум ветру, і чуў халодны пах снегу.
3) 3 сівой, глыбокай старадаўнасці ідзе гісторыя пушчы.
4)  Вялася звычайная размова знаёмых людзей у першыя хвіліны сустрэчы пра надвор'е, пра здароўе, пра навіны.
5) Дождж ішоў хоць дробны, але спорны.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі
1) Адвячорак у пушчы яшчэ ўсё _ як быццам зімовы.
2) Бы на краёчку горнай стромы_ трапечуцъ сэрцы юнакоў над кнігай.
3) Ганарыўся ім калгас_ як найлепшым пастухом.
4) Дзед пазіраў так_ як горды арол.
5) 3 другога канца вуліцы ціха_ як цень_ ішла высокая фігура.

А22. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзяляюцца знакамі прыпынку
1) За рукі чапляюцца нахіленыя над дарогаю  каласы.
2) Косцік пастаяўшы і падумаўшы ўсё ж не паверыў Юрку.
3) Вялікі, мажны, у круглых акулярах ён гаварыў паволі.
4) Бацька, як заўсёды, ішоў да хаты спяшаючыся.
5)За выключэннем некоторых раёнаў Палесся беларускую хату ніколі не беляць знадворку, толькі ўнутры.

А23. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочныя ці ўстаўныя канструкцыі (знакі прыпынку не расстаўлены).
1) Аж тут як на тое шчасце стаіць сагнутая бярэзіна.
2) Неназіральны чалавек  можа і не прыкмеціць самых першых прадвеснікаў вясны.
3) Мабыць цэлы тыдзень насіў я запіску ў кішэні.
4)  У вузкім акне Андрэй зноў пачаў летуценнічаць наяву мільгануў перад ім падазрона вялікі твар.
5)  Бунтуе ў табе княжа дзедава кроў, Алега Святаслававіча.

А24.  Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць знак прыпынку.
1) Кабеціна ўжо старэнькая_ і сама ў калгace працаваць не можа.
2) Было ўжо за поўнач_ але паветра не толькі не халаднела, а, здавалася, нават цяплела.
3) Вузенькая кладка на палявой рачулцы_ і нам на гэтай кладцы ніяк не размінуцца.
4)  Пройдзе час_ і ўздымецца, узнясецца над зямлёй, над дрэвамі, магутна раскіне вузлавата| нібы ўсё ў мускулах, галлё дуб.
5)  Раптам  дзяцел застукав на сасне_ ці шышка пакоціцца з елкі ўніз.

А25. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх трэба наставіць тры коскі.
1) Гарэлі на ўзлессі прыгарадных лясоў асінкі як бьщцам хацелі сказаць людзям што пакуль яны гараць і грэюць неба то няма чаго баяцца халадоў.
2) Асаблівай пашанай карысталіся дрэвы якія раслі ля крьшіц, рачак, азёраў бо ў такіх мясцінах людзі звярталіся ў сваіх малітвах да дрэў і да «жывой вады».
3) Глядзі пільней каб не заглушыла пустазелле каліўцы што ўзышлі з зярнят, засеяных табой.
4) Прыемна назіраць як кланяецца камбайну збажына як планкі матавіла хапаюць сцябліны і яны, падрэзаныя, валяцца на транспарцёр.
5) Зямны паклон, падзяка і пашана ўсім хто свежым хлебам корміць нас хто кожны колас пестуе старанна хто і арэ, і сее ў добры час.

  А26. Адзначце сказы, у якія адпавядаюць прыведзенай схеме: [ ] - [ ]
1)  Адшумелі ліпеньскія ліўні  навальніцы ў полі адгулі.
2)  3 усёй гэтай працоўнай атмасферы я вьнес адну — найбольшую, найважнейшую працай трэба ганарыцца, працу трэба любіць.
3)  Гром загрыміць зямля адтае.
4)  Зямля зноў чарнела  мокра было на асфальце  збоку ад пешаходных дарожак вада была перамешана з граззю.
5)  Паважай другіх будуць і цябе паважаць.
А 27.  Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знакі прыпынку паміж часткамі.
1) Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, што павіваецца на грэбні насыпу мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя малюнкі незнаёмых краявідаў.
2) Невялікі марозік за ноч пакрыў інеем апалыя лісты, але іней знік, як толькі ўзнялося сонца.
3) Сонца рабіла сваю справу: зямля памалу падсыхала, але густыя заходнія вятры прыносілі спорныя дажджы, якія шчодра палівалі чарназём.
4) Спрабавала ўзляцець мушыныя крыльцы прыліплі да кропелькі-слязы, і хутка мушка зусім заціхла.
5) Тое, што нядаўна яшчэ было табе памятна, праз некалькі год зацягваецца туманам забыцця і трэба ўжо намаганне, каб успомніць імёны нашых франтавых таварышаў.

А28.  Адзначце, які знак прыпынку прапушчаны пры афармленні простай мовы.
«Не трэба туды хадзіць, цётачка, ледзь не плакаў Ваня — Не трэба. Можа, яны засаду пакінулі».
1) двукроп'е;             4) кропка;
2) коска;                    5) пытальнік.
3) працяжнік;




ТЭСТ 3. (ВЫКАНАЙЦЕ, КАЛІ ЛАСКА, ДА 30.04)

А 1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць з вялікай літары:
1)    (Б\б)еларускі народ;        3) (К\к)упалаўскі стыль;   5) рыба (А\а)кунь.
2)    сабака (Р\р)экс;                4) (І\і)ванавы кветкі;

А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара а:
1)    кв_тарант;  2) ст_гадовы;  3) выс_какаларыйны;  4) Ж_нева;   5) д_лікатны.

А3.  Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца е
1)           выгл_дзець;   2) ц_мнатвары;   3) дэл_гат;    4) ц_гавіты;  5) м_нтуз.

А4.  Адзначце прыклады  з правільным напісаннем падкрэсленых літар:
1)    ва  установе;   2) зайшоў  ў  клас;  3) клоўн;  4) аўкцыён  5) натарыус

А5. Адзначце словы,  у якіх на месцы пропуску пішацца літара  ь:
1) вішан_ка;  2) штос_ці;   3) бац_вінне;  4) п_яўка ;  5) чэрствас_ць.

А6. Адзначце словы, напісаныя правільна:
1) мышшу;    2) алегорыя;    3) Інна;    4)   расыпаць;   5)  заплеценная

А7.  Адзначце  правільна  напісаныя словы:
1) бясшумна   2) прыезжы   3) апранаешся     4) батвінне   5) агенцкі.

А8. Адзначце словы з невытворнай асновай:
1)  драматург;   2) ныралі;   3) кандыдат;     4) доўга;      5) заядлы.

А9. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
1)    Дранько (Майсюк);       4) (метэа) станцыя;
2)    (ільно)камбінат;            5) (паў) аркуша.
3)    (міні) матч;

А10. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок
1) (стара)беларуская назва
2) (прэм'ер) міністр;  
3) (дваццаці)градусны мароз;  
4) (гарады) святыні;
5) (вакальна)харавы.

А11. Адзначце сказы, у якіх правільна напісаны і ўжыты ўсе лічэбнікі:
1)    Калійную соль здабываюць у шахце на глыбіні трохсот пяцідзесяці і болей метраў.
2)    На адным з адгор’яў Мінскага ўзвышша знаходзіцца лагчына з невялікім балотцам на паўтары гектара.
3)    Першая цукраварня ў Беларусі пушчана ў тысяча восемьсот трыццатым годзе.
4)    Праз хвілін пяць добра было відаць, што па дарозе ідуць двое людзей.
5)    Гулялі ў зялёнай дуброве трое дзяўчат.

А12. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу маюць канчаткі -іць(-ыць):
1) хадзіць;    2) трымаць;   3) сачыць;    4) варыць;     5)мазаць.

А 13. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:
1) скочыць (з)разбегу;  
2) работа (па) душы
3) спадабалася (на) смак;  
4) (на) вошта здзіўляцца;   
5) паварочваць (на) права.

А14.  Адзначце сказы, у якіх не (ня) са словамі пішацца разам:
1) Духоўная і культурная спадчына, накопленая  пакаленнямі продкаў-хлебаробаў, (не) магла (не) абудзіцца ў таленце Паўлюка Труса.
2) (Не) навучыўшыся сам, не вучы другога.
3) Жыццё - гэта (не) лёгкая вандроўка.
4) На агародзе засталася (не) праполатая дзецьмі градка.
5) (Не) кранутая ежа стаяла на стале.

А15. Адзначце сказы, у якіх ужываецца часціца  ні:
1) Рэшатам вады н_ наносіш.
2) Н_ села  н_ пала  захацела баба сала.
3) Машына доўга н_ заводзілася.
4) Н_ адзін з сяброў не адмовіўся мне дапамагчы.
5) Як бы н_ працівіліся халады, а прырода возьме сваё.

А16. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія адпавядаюць нормам беларускай мовы:
1) ехаць за сенам;    
2) размясціць у суседстве;   
3) ісці праз лес;  
4) лёс не быў багаты на шчасце;
5) не забывайце падзякаваць сяброў за  дапамогу.

А17. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з'яўляецца дапаўненнем:
1) Бабуля сядзіць сабе і нічога не заўважае.
2) Калі няма згоды ў малым, дык не будзе яе і ў вялікім.
3) Тры ў квадраце - дзевяць.
4)  Малодзяць маці ўдалыя сыны.
5) Часам лёгкі вецер хістаў галіны, узнімаючы шолах.

А 18. Адзначце аднасастаўныя сказы:
1)    Паважаць – не значыць з усім згаджацца.
2)    Цвіці ж, наш сад, пад небам мая , шумі зялёнай лістотай.
3)    Традацыйна выцінанкі выразалі з чорнай паперы.
4)    Пад лісцем жоўтым мне хочацца схавацца.
5)    Здароўе мілейшае за грошы.

А19. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік
1) Кіраваць калектывам _ справа нялёгкая.
2) Лес _ пануры і непрытульны.
3) Хлопец _ глянуць любата.
4) Добрая гаспадыня _ гэтая Насцечка.
5) Потым баба _ гоп з калёс, села ля дарогі.

А20. Адзначце сказы, у якіх няма парушэнняў сінтаксічнай нормы:
1) Я малым хлапчуком палюбіў твае пушчы, і нівы, і блакітныя рэкі, і мора зялёных лугоў.
2) Надзвычай роўныя і высокія сосны гайдаліся ад ветру, рыпелі і аднастайна і ласкава шумелі сваімі верхавінамі.
3) Белай коўдрай улёгся снег на палеткі і лугі, рэкі і азёры.
4) Лавіў наш дзядзька нератамі і венцярамі, і сачкамі.
5) За травой пайду, ды кветак вам паназбіраю.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
1) Як ластаўка_ дзяўчынка выпырхвае з двара.
2) Абодвух іх Лабановіч ведаў _як сваіх землякоў.
3)  Мікола калаціўся_ як асінавы ліст.
4)  Гэта быў не хто іншы_ як сам дырэктар інстытута.
5)  Хлапчукі паглядзелі на луг і прыемна здзівіліся: ён быў_ нібы падмецены.

А22. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзяляюцца знакамі прыпынку:
1) Якуб Колас вялікі гуманіст і знаўца чалавека заўсёды быў пранікнуты клопатам пра людзей.
2)  Высокі, вечна малады, у ззянні зор і рос свае гады, як жалуды, дуб на зямлю атрос.
3)  Скошаная бацькам атава ніяк не сохла.
4)  У купэ апрача нас ехаў пажылы палкоўнік.
5)  Гаспадыня мясіла цеста стоячы.

А23. Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочныя ці ўстаўныя канструкцыі (знакі прыпынку не расстаўлены):
1) Ты чуеш дружа мой як плачуць журавы над зарывам асенніх журавін?
2) Шчасце напэўна прыходзіць нечакана.
3)  Заўтрашні генерал-палкоўнік на меншае ён не згадзіўся б быў выхаваны на раманах аб вайне і каханні.
4)  Шура таксама хацела паступіць ва універсітэт.
5) Прыйшла вясна, сонца аднак выглядала вельмі рэдка.

А24.  Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць знак прыпынку:
1)  Тыдзень хады_ і мы дома.
2)  Згодна ў полі ўздоўж дарогі каляінкі ўюцца_ ды ніколі між сабою яны не сальюцца.
3)  Колькі вытрымкі ў сосен і колькі ў іх спакойнай сілы!
4)  Там крыніца ліецца_ і хвалі ў радасці пяюць.
5)  Маці прыйшла з работы_ і сама падаіла карову.

А25. Адзначце складаназалежныя сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:
1)    Я рады, што нямала зведаў, што ёсць пра што і ўспамінаць.
2)    Лыжы ў пульхным снезе правальваліся глыбей, чым трэба было для хуткай хады і амаль не слізгалі.
3)    Куды жывецца весялей калі сябры навокал.
4)    Я ведаю, што калі хата поўная ласкі і дабра, то яе ніколі не абмінуць сябры.
5)    Мне не спалася невядома  чаму.

  А26. Адзначце сказы, у якія адпавядаюць прыведзенай схеме: [ ],  [ ]
1)     На стрэхах дыні познія даспелі_ фасоля парыжэла ля акна.
2)     Спявае лета над барамі сасёнкі струнамі звіняць зелянее луг.
3)     Буяла яшчэ на лугавінах зялёная атава ля хат хваліліся сваёй прыгажосцю жоўтыя вяргігі і астры.
4)     Рана ў поле выязджай_ лепшы будзе ўраджай.
5)     Ранак луг расой купае  дзень гарачы будзе.
А27. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:
1)    Не мы стварылі нашу мову, і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі ў гісторыю чалавецтва.
2)     Сонца смаліць ад самага ранку, паветра нагрэлася да таго, што дыхнуць, здаецца, нельга.
3)     Кожны твор пра вайну, калі толькі гэта не фальшывы твор, нешта дадае да яе агульнай карціны, як і да карціны жыцця наогул.
4)     Вёска стаяла на ўзгорку, а пры кустах, дзе пачыналіся свежыя пні ад высечанага лесу, стаяла хаціна з дробнымі прыбудоўкамі.
5)     Гаспадар - гэта чалавек, які мае сваю гаспадарку і ўмее карыстацца тым, што набывае ўласнай працай.

А28. Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме: "П, - а: - П'.
1) Бацька піша голас Ніны задрыжэў што яму часта сніцца наша вёска і Бесядзь
2)     Я дапамагла яму радасна прашаптала Марыся і дадала цяжка было гэта зрабіць
3)     Сілы ў мяне, як у той сініцы прамовіла бабуля і паскардзілася хутка і саломіны не пераламлю
4)     Замест адказу, Сцёпка весела гаворыць ану прачытай яшчэ раз
5)     Мужыцкая кемлівасць ніколі не шкодзіць зазначыў Кісялёў і крута павярнуў размову ў іншае рэчышча раскажыце пра вашы сямейныя справы

ТЭКСТ
       1) Лёгка нарадзіць, ды нялёгка ўскарміць. 2) I нашы продкі ведалі гэта не горш за нас. 3) Таму і шукалі розныя спосабы, каб дапамагчы самім сабе. 4) Так, напрыклад, першую кашульку свайму дзіцяці  маці імкнулася шыць не з новага палатна, а са старызны і так, каб у ёй не было ні каўнерыка, ні рубца з наваротам. 5) Тады лічылася, што дзіця будзе расці паслухмянае і ласкавае.
     6) Немалаважнае значэнне мела выбраць і належнае імя.7)Не дзень і не два, а, здаралася, і тыдзень, месяц думалі, абмяркоўвалі бацькі, а то і ўся сям'я, сваякі, як назваць сына ці дачку, будучага гаспадара ці гаспадыню.8) Бралася пад увагу многае.9) I каб імя запаміналася, гучала, і каб не чужое яно было, а ўжо асвоенае родам - па бацькавай ці матчынай лініі.10) Успаміналіся тыя, хто меў ужо такое імя са сваякоў і наогул у вёсцы. 11) Калі чалавек быў нядобры, не называлі больш такім імем дзіця. 12) Калі ж чалавек быў паважны, ішла пра яго хвала, яго імем называлі сваіх дзяцей многія.

А 29. Адзначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да тэксту:
1)тэкст мастацкагастылю;
2)тэкст навуковагастылю;
3)тэкст гутарковага стылю;
4)тэкст афіцыйнага стылю;
5)тэкст публіцыстычнага стылю.

А 30.У адным са сказаў 7-12  знайдзіце лексічную памылку. З прапанаваных слоў адзначце тое, якое павінна быць ужыта ў адным са сказаў  7-12.
1)                 паважаны; 2) павагу; 3) бацькоўскай; 4) засвоенае; 5) хваля.

В1. Знайдзіце назоўнік, які спалучаецца з лічэбнікам паўтары. Утварыце словазлучэнне і запішыце яго ў форме творнага склону:
1)     тыдзень; 2) год;   3) метр;   4) дзясятак;    5) норма

В2. Знайдзіце словазлучэнне, у якім дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка. Запішыце словазлучэнне правільна:
1)цёплы Сочы;  
2) смачная салата;   
3) нізкае кустоўе;   
4) уласная цень;    
5) даўганогі кенгуру.

ВЗ. Знайдзіце памылку ў лексічнай спалучальнасці слоў. Падбярыце да няправільна ўжытага слова паронім і запішыце яго ў пачатковай форме

Іншы раз гамонка ў гэты вечар спадала да  ледзь чуйнага  шэпту.
В4. Знайдзіце ў 10-м  сказе адносны займеннік, запішыце яго.
В5.  Знайдзіце ў 3-м  сказе зваротны займеннік, запішыце яго ў форме роднага склону.
В6. Утварыце ад асновы дзеяслова вышыць дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу і запішыце яго ў пачатковай форме.
В7. Ад асновы дзеяслова, які падаецца ў дужках, утварыце дзеепрыслоўе і запішыце яго
Спрачайся спакойна, (выбірае) важкія аргументы, а не крыўдныя, абразлівыя словы.
В8. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і значэннямі. Запішыце правільны адказ.
А.  Застацца з носам                     1. Быць абманутым, памыліцца
Б. Проста з моста                          2. Выклікаць душэўны неспакой, хваляванне
В. Трымаць хвост трубою            3. Дзейнічаць без роздуму, ні з таго ні з сяго
Г. Вярэдзіць душу                         4. Не падаць духам, трымацца ўпэўнена
                                                        5. Настойліва дабівацца чаго-небудзь,        ажыццяўляць задуманае
В 9. Запішыце лічэбнік у той форме, якой патрабуе словазлучэнне запрасіць (чацвёра) студэнтаў.

В10. Знайдзіце назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме адзіночнага ліку і запішыце яго правільную форму:
1)  сані   2) вокны   3) вецці   4) чарніцы    5) зімы
    В11. Знайдзіце назоўнік, з якім лексічна спалучаецца прыметнік працавіты. Утварыце словазлучэнне і запішыце яго:
1) стаж   2) кніжка    3) вучань   4) адпачынак   5) дысцыпліна 

  В12. Знайдзіце ў 5-м сказе тэксту слова, у якім адбываецца прыпадабненне па цвёрдасці-мяккасці, запішыце яго.

В13. Знайдзіце ў 2-м сказе тэксту слова ў форме вышэйшай ступені праўнання, запішыце яго ў пачатковай форме.

В14. Вызначце спосаб утварэння прыведзеных слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Напрыклад: А1Б3В5Г4. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А.Злёгку.                                 1. Асноваскладанне.
Б.Змена.                               2. Суфіксальны.
В. Зернеўборка.                            3. Прыставачна-суфіксальны.
Г. Замілаванасць.                4. Прыставачны.

                                             5. Бяссуфіксны.

ТЭСТ 2  Выканайце, калі ласка, да 25.04.

А1.  Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару Э
1) кр…хтаць               3) ш…сцістам            5)  Герц…н  
2) т…лефон                4) ш…лясцець           
Ж…луды, д…ўгалецце, ст…гадовы, р…дакцыя, с…кратар, р…льеф, інж…нер, м…тазгодны, р…дзейшы, скут…р, тры…, кват…раваць, др…вастой, др…васек, пл…тагон, адр…с, Ж…нева, ц…гліна, ц…гла,
др…мотны, ільн…апрацоўка, ф…тавыстаўка, ад…кватны,  ж…рдзіна,  в…семсот, д…ўгавухі, ф…тограф,                ч…рапны, д…настыя, кр…пасны, вет…ран, ш…птаць, інт…рвал, лат…рэя, некат…рыл…пух, др…жаць, др…зіна, д…лікатны, аранж…вы,  ід…альнасць, м…бляваны, ч…рапіца, лат…рэйны, т…рфяны, р…менны, пад…шва, д…по, ц…рыманіял, ц…рква, кат…т, д…лікатэс, скр…гатаць, р…візія, ч…снок, ястр…б.

А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару Я
1) б…зладдзе                        3) легі…нер                5) выл…т       
2) В…рсаль                4) м…тадычны         
 прыв…зь, п…цярня, св…ткаванне,  бюл…тэнь, в…ранда, с…кунда, г…пард, індан…зійскі, магн…тызм, м…тро, …гіпецкі, …дловец, пра…юкт, в…стун, в…стуны, яс…нёвы, яс…нь, пап…лішча, поп…л, кал…ндар, кал…ндары, м…дзведзь, м…дзведзяня,  …фрэйтар,  в…лічэзны, в…лізна, з…ляніна, н…выпечаны, п...чэнне, вып…чка, выл…чыць, выгл…дзець, вын…ньчыць, высв…тліць, выдз…ўбаць, дз…ўбці, с…дзець, выс…дзець.  в…трыска, в…траны, выв…трыць,  ц…мнавалосы, ц…мнатвары,  л…гкаплаўны, сін…вокі, малам…тражны, н… мог, н…можна, б…злікі, б…з ліку, б…з смаку, б…сспрэчна, м…нтуз.

А3. Адзначце прыклады слоў з правільным напісаннем выдзеленых літар У -Ў
1) зноў у садзе зацвілі                    3) дыназаўр 5)  паў- Ўрала           
2) свята “ураджай-2015”                4) клоун         
Барна…л,  цёплыя …нты, Люблінская …нія, поўная …рна, сакса…л, да  …рбановіча, перпету…м-мобіле, ва …дмуртыі, са…на, урачыста-…знёслы, жанчына-…рач, хлопец- …мелец, рады…с, шлакба…м, стра…сіны.


А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф
1) раз…ятраны          3) Ул…янаў             5) Аляб…еў           
2) Соф…я                     4) Вадап…янаў    
двух…ярусны, Арсен…еў, Кандрац…еў, Х…юстан, высакатраў…е, бар…ер, кан…ён, дз…весце, парц…ера, кагос…ці, кос…ці, з…есці, восен…скі, смаргон…скі, разан…скь, ліпен…скі, песен…ка, вішан…ка, камен…чык, рамен…чык, вагон…чык, струмен…чык, шыр…ю, аб…яднанне, Іл…ініч, Емял…ян, гняздоў…е, п…еса, Об…ю, верф…ю, мыш…ю, печ…у, сол…ю, пяц…ю, радас…цю, піс…меннік, дз…мухавец, восем…, сям…я, парц…е, грыл…яж, манпас…е, раз…юшаны, пад…ём, шампін…ён, раз…ёмны, будз…це, вераб…іны, павіл…ён, з…явіцца,п…яўка, бул…ён, н…юанс, саф…ян, Дзям…набаў…ю, бац…вінне,  зас…нежаны,  бракан…ер, памен…шаны, гарын…скі, зац…менне, дзевяц…сот,  дал…ю. 


А5. Адзначце  словы (формы слоў), у якіх выдзелены гук падаўжаецца і на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем адпаведнай літары:
1) а(д)зяліць  3) змеце(н)ы             5) мнагапло(д)зе
2) а(с)істэнт   4) ры(с)ю                  

Запомніце!!! Афікс,  паўсядзённы,   панна,  эскадрылля,  палаводдзе, калектыў, завяззю, Ілья, Емяльян, Ульяна, Наталля, Таццяна, Сюзанна, група, перон, праграма, узлессе, світанне, карэнны, сесія, манна, Жанна, бандэроллю, надзённы, россып, падарожжа, туманны, бяззубы, рассыпаны, бяссонны, высачэнны, каменны, імянны, племянны, палымяны, семянны, печчу, мышшу, соллю, сямю, шасцю, васьмю, пяццюдзесяццю, дзевятнаццаццю, адзінаццаць, расольнік, расада, вяселле, апаратура, нязменны.

А6. Адзначце  правільна напісаныя словы
1) абуваешся            3) бярлох                   5) сэрдца    
2) атшчапіць             4) багаш                   
Выпраўце памылкі:  укасчык,   матчына,   бязколерны,  жжаты,   Рэмбрандт,  спарцмен, счастлівы, бяспрэчны, франзускі, добрускі, белавескі, канацкі, сусецкі, палесскі, адэсскі, жыткавічскі, братскі, мнагаместны, кампостны, праяздны, капустны, поздні, узбецкі, у боццы, у місаццы, свістнуць, солнца, княжства, шастнаццаць, каўкаскі, брэстскі, абластны, вестнік, разлаваны, студзенскі, студэнтскі, вербалос, расбегчыся,  безкампрамісны, накас,  прозьба, завоччык, пераклаччык,  жжаты, далікатэз

А7. Адзначце  марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова  згусціць
1) прыстаўка              3) суфікс         5) постфікс
2) корань                   4) канчатак
 Вызначце марфемную будову слоў
А. выплаўляць             1. Корань, суфікс, канчатак
Б. залпам                      2. Прыстаўка, корань, суфікс, суфікс
В. ківок                          3. Прыстаўка, корань, суфікс, канчатак
Г. замазка                     4. Корань, суфікс, суфікс
                                    5. Корань, суфікс
1) А2Б5В1Г4     2) А2Б5В4Г3    3) А2Б5В1Г3    4) А4Б5В1Г3   5) А2Б4В1Г3
Адзначце словы, якія маюць у сваім саставе суфікс (суфіксы)
1)гарнітур 2) донарскі  3) многа  4) камісар 5) лекар 6) мальба 7) колер 8) паклаўшы 9) еў 10) мыюць
ТЭСТ 1  
А 1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць з вялікай літары:
1)    вядомы (М/м)інчанін;       3) рака (С/с) ож;            5) горад (Ж/ж)ыткавічы.
2)    (А/а)натолеў партфель;    4) ягады (Ч/ч)арніцы;

А 2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:
1) пад_браны;
4) выс_капробны;
2) поч_рк;
5) н_ванароджаны.
3) т_матыка;


А 3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:
1) вым_рзнуць;
4) вы_зд;
2) кам_нь;
5) ап_кун.
3) л_сніцтва;     


А 4 Адзначце прыклады з правільным напісаннем падкрэсленых літар:
1) прыйшоў да Ўладзіміра;
4) мой узрост;
2) па- ўзбецку;
5) аўтавакзал.
3) спяваць “Рэчаньку” у цішы;   


А 5.Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:
1) Мац _вей;
4) карэн_чык;
2) штос_ці;
5) прэм_ер-міністр;  
3) вагон_чык;


А 6. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) гамма;
4) склеенныя;
2) (марознай) ноччу;
5) пяцігоддзе.
3) мільярд;        


А 7. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару д:
1) выкла_чык;
4) у зага_цы;
2) трына_цаць;
5) паз_навата.
3) крыгахо_;      


А 8. Устанавіце адпаведнасць паміж марфемнай будовай слоў і прапанаванымі схемамі. Адзначце нумар правільнага адказу:
А Даслоўна
1 Корань + суфікс+ канчатак

Б Прыгарадны
2 Прыстаўка + корань + суфікс+ суфікс

В Сынаў
3 Прыстаўка+ корань + суфікс+ канчатак

Г Глытнуўшы
4 Корань + суфікс+ суфікс


5 Корань + суфікс+ суфікс +канчатак

1) А2 Б1 В5 Г3;
4) А2 Б1 В4 Г3;
2) А4 Б3 В5 Г2;
5) А2 Б3 В1 Г4.
3) А1 Б5 В4 Г3;       

А 9. Адзначце словы, якія трэба пісаць пра злучок:
1) (Дунін)Марцінкевіч;
4) (генерал)лейтэнант;
2) (фота)рэпартаж;
5) (самалёта) вылет.
3)    (леса)стэп;        


А10. Адзначце словы, якія трэбапісаць разам:
1)    (беларуска) рускі;  3) (светла) сіні;       5) (сямі)значны
2)      (шмат)значны                 4) (лячэбна)аздараўленчы ;

А 11. Адзначце словазлучэнні, у якіх лічэбнік сямёра ўжыты правільна:
1)    сямёра куранят;   3) сямёра сясцёр;    5) іх былосямёра
2)    сямёра нажніц;     4) сямёра сталоў;

А 12 Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу напісаны правільна:
1) кіруяце;
4) рыхтуеце;
2) жывяце;
5) застываяце.
3) шукаеце;


А 13 Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:
1) (па)бацькоўску;
4) (з)размаху;
2) (што)месяц;
5) (па)доўгу.
3) (у)прысядкі


А 14 Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы з не, ні напісаны правільна:
1) хата непабелена;
4) невызначаны тэрмін;     
2) нікуды не паспеў;
5) ісці неспяшаючыся.
3) непастаўлены выкладчыкам залік;

А 15 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ужываецца ні:
1) Сэрца ніколі  _  забудзе тых мясцін, дзе юнацтва прайшло. 
2) Дзе б ты  _  жыў, пра бацькоў не забывай ніколі.
3) У садзе не цвілі яшчэ  _  яблыні,  _  грушы.
4) Каля помніку Максіму Багдановічу нельга было  _  спыніцца.
5)  _  пуха,  _  пер’я пажадалі мне сябры перад экзаменам.  

А 16. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:
1)    чытаць сам сабе;               3) жыць у суседстве;     5) вышэй локця
2)    дом на пяць паверхаў;       4) ахоўваць па начам;

А 17 Вызначце сінтаксічную ролю падкрэсленых у сказах слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адзначце нумар правільнага адказу:
А Звонка стракочуць нябесныя конікі.
1 Дзейнік
Б Усе з радасцю падстаўлялі твары кроплям дажджу.
2 Выказнік
В Маланкі паласавалі неба над морам.
3 Дапаўненне
Г Няхай любоў і мудрасць атуляць твой жыццёвы шлях.
4 Азначэнне

5 Акалічнасць

1) А4 Б3 В1 Г2;
4) А5 Б1 В3 Г4;
2) А4 Б3 В2 Г1;
5) А5 Б4 В1 Г3.
3) А2 Б4 В1 Г5;


А 18. Адзначце аднасастаўныя сказы:
1)    Жыць – Радзіме служыць.
2)    Дзень цёплы, але дажджлівы.
3)    Уладзіміра Караткевіча называюць беларускім Вальтэрам Скотам.
4)    На вуліцы ціха, спакойна
5)    Сямён, прынясі, калі ласка, вады ў хату.

А 19. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:
1) Паэзія __ нібы агонь і лёд, сто раз згараць ёй і падымацца.
2) Вясёлыя, бесклапотныя сініцы __ гаспадыні лесу.
3) Спеў салаўёў вясною __. залівісты, дзіўны.
4) Лясы, вы __ роднай зямлі галасы.
5) Сеяць хлеб __ сапраўдная паэзія.     

А 20 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Не магноліі люблю я, не камею __а балотную лілею.
2) Усё праходзіць, мінаецца __ смутак і радасць, дні і гады.
3) Белым пухам сцелецца, кружыцца __ і пеніцца на дварэ мяцеліца.
4) То звонка песні спявала зямля __то словы твямнічыя шаптала.
5) Бярозкі свае вочы раскрываюць __ і на вясну жаданую глядзяць.

А 21 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі):
1) Балотныя купіны __ як зялёныя падушачкі.
2) Рыпіць пд нагамі __ як крухмал __ снег, прыхоплены марозікам.
3) Справы ішлі __ як па масле.
4) Уздымаў высока свае белыя вежы __ як дзве белыя свечкі __ касцёл.
5) Вясною беларускія азёры такія сінія __ як неба.       

А 22.  Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць знакі прыпынку:
1) У шубу цёплую адзетая __ стаіць у садзе яблыня.
2) Над усыпаным рознымі кветкамі __ лугам гулі пчолы.
3) Зноў верасень __ запаслівы грыбнік __ шчыруе па імшыстых баравінах.  
4) Не захацела Вера ісці __ заплюшчыўшы вочы__ за багатага, але нялюбага.
5) Расчасаўшы пышныя кроны __ лес па пояс убраўся ў туман.    

А 23.  Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі):
1) Ты першы радок, ты __ нават __ першае слова маёй светлай песні.
2) Збіраў я цябе __ дзяўчына __ зоры і краскі лугавыя.
3) Усім __ вядома, што адклад не ідзе ў лад.  
4) У дзяцінстве __ помню __ у(ў)сё смачнейшае было.
5) Капітан аднак не спыняўся, настойліва вёў роту наперад..        

А 24. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Пярун не раз цаляў у вяз __ ды шанцавала вязу.
2) Аерам пахне Сёмуха __а яблыкамі – Спас. 
3) Ах, які лягодны і духмяны цянёк __ і які ў зязюлечуі звонкі галасок!
4) Колькі птушак розных __ і колькі песень звонкіх!
5) У снежні быў моцны мароз __ і снегу нападала да самых акон.

А 25.  Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Я ведаю, што __ калі хата поўная ласкі і дабра, то яе ніколі не абмінуць сябры.
2) Вада чыстая, як сляза, і сцюдзёная __ аж сківіцы зводзіць.
3) Каб не было ніякага здарэння __ выходзіць месяц звечара на пост.
4) Калі калоссем жытнім трызне глеба __ ступаеш па зямлі гаспадаром.
5) Рыбы ажывіліся, калі лёд сышоў __ і вада пацяплела.

А 26. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:
1) Я ведаю __ скрыпка мае і сэрца, і душу.
2) Зіма зажурыць __ развесяліць лета.
3) Мне з дзяцінства вядома прымаўка __ адзін хоць з’еш вала – адна хвала.
4) Беларусам я радзіўся, беларусам буду жыць __ беларускую зямельку буду шчыра я любіць.
5) Стаяць я буду доўга каля жыта __ яно ўмее душу мне лячыць.

А 27.  Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знакі прыпынку паміж іх часткамі:
1) Шумяць бары, шэпчуць травы, ды гнуцца ў полі каласы.
2) Твар чырванее, жывот таўсцее і ёсць надзея стаць каралём.
3) Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста.
4) Не скажу што твае вочы – зоры, але як вобліск яны.
5) Слухаю і разумею: песні, якія спяваюць у нас, звонкія, раздольныя,
мудрыя.

А 28.  Адзначце схему, якой адпавядае сказ з простай мовай:
Пара госцікі дадому засмяялася гаспадыня бо паелі конікі салому
1) “П, – а: – П”.
4) “П, – а: – п”.
2) “П”, – а.
5) “П, – а, – П”.
3) “П, – а, – п”.


Тэкст да заданняў
(1) У старажытных грэкаў было цікаўнае міфічнае паданне пра тытанаў, герояў незвычайнай сілы і розуму, якія аднойчы паўсталі супраць саміх алімпійскіх багоў. (2) Адзін з тытанаў, па імені Праметэй, украў з Алімпа агонь і перадаў людзям, каб палегчыць ім жыццё. (3) За гэты самаахвярны ўчынак багі сурова пакаралі Праметэя. (4) Прыкавалі яго да скалы, прыгавараўшы на вечныя пакуты.
         (5) З кагорты сапраўдных тытанаў быў і беларускі асветнік і гуманіст стагоддзя, першадрукар Францыск Скарына. (6) Ён паказаў прыклад незвычайнай 1працавітасці, творчай 2адвагі і духоўнай сілы, калі першы закладваў глыбокі падмурак 3кнігадрукавання ва Усходняй Еўропе, калі самааддана 4працаваў над перакладам і 5выданнем шматлікіх кніг на роднай мове. (7) Ён, бы міфічны Праметэй, даў свайму народу друкаваныя кнігі. (8) Скарына ўсяго сябе аддаў людзям, імкнучыся асвятліць ім шлях у будучыню, вывесці іх на дарогу навукі і асветы, далучыць да самых выдатных здабыткаў агульначалавечай культуры. (9) Як запавет нашчадкам гучаць яго пранікнёныя словы: любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, любіце бацькоўскую зямлю, дзе вы былі ўскормлены і ўзгадаваны. (10) Ён з тых, хто кінуў выклік духоўнай манаполіі ўсёмагутнай царквы, мужна пракладаючы шлях да вызвалення чалавека ад цяжкіх путаў Сярэднявечча, шлях да яго духоўнага адраджэння.
(11) Так, Францыск Скарына – тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці.

А 29. Адзначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да тэксту:
1)          тэкст афіцыйнага стылю;
2)          тэкст мастацкага стылю;
3)          тэкст навуковага стылю;
4)          тэкст публіцыстычнага стылю;
5)          тэкст гутарковага стылю.

А 30. У адным са сказаў 2-5 тэксту знайдзіце лексічную памылку. З прапанаваных слоў адзначце тое, якое павінна быць ужыта:
1) цікавае;
4) міфалагічнае;
2) самых;
5) роздуму.
3) самаахвяраваны;   





Дадаткова 

http://vesety.com/belorusskij-yazyk-ct-2012







Тэсты па фанетыцы, арфаграфіі выконваем па жаданні

Тэст № 1

А1. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) усе зычныя гукі глухія:
1)шпакі;                                 4) зеніт;
2) чакаю;                                5) сцежка.
3)  адкат;

А2. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) лiтара i абазначае гук й:
1)       не ішоў;                                 4) пад ігліцай;
2)       ручаіна;                                 5) снег і дождж.
3)       вясна і лета;

А3. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:
1)       разбіць;                                  4) святло;
2)       расхінуць;                              5) счарсцвець.
3)       радасць;

А4. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), колькасць гукаў і літар супадае:
1)       стадыён;                                   4) аб’ява;
2)       выява;                                     5) пазнаёмішся.
3)       эцюд;

А5. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), літары д, ж абазначаюць два гукі:
1)       джэм;                                     4) джунглі;
2)       нараджэнне;                          5) аджацца.
3)       саджанцы;

А6. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх), няма шыпячых зычных гукаў:
1)       спішам;                                  4) нясвіжскі;
2)       усміхаешся;                           5) дождж.
3)       добрушскі;

А7. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:
1)       адцяніць;                                4) ячмень;
2)       з Сашам;                 5) парэжце.
3)       насенне;

А8. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) літара я абазначае два гукі:
1)       яблык;                                    4) саф’ян;
2)       зямля;                                     5) аварыя.
3)       фіялетавы;

А9. Адзначце слова (-ы) са свісцячымі гукамі:
1)       замаразкі;                                                 4) прыязджаць;
2)       сесія;                                      5) грузчык.
3)       зжаваў;

А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:
1) зжаць - [сжац’];            4) краіна - [крайіна];
2) хараство - [харазтво];     5) сузор’е - [сузорйэ].
3) ад’ехаць - [ад’эхац’];

Тэст № 2

А1. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) усе зычныя гукі звонкія:
1)       здароўе;  2)  уюн;    3) літара;   4) лічбы;   5) адліў
А2. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) літара і абазначае гук ы:
1)       сын і дачка;                            4) звышімкліваць;
2)       заігрываць;                             5) да Ільі.
3)       санінструктар;
А3. Адзначце слова (-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:
1)       раскіснуць;                            4) шалясцяць;
2)       дзейнасць;                              5) спілаваць.
3)       затрымлівацца;
А4. Адзначце слова (-ы), дзе колькасць гукаў і літар не супадае:
1)       Свіслач;                                 4) уюць;
2)       навучанне;                             5) атэлье.
3)       раён;
А5. Адзначце слова (-ы), дзе літары д, з абазначаюць адзін гук:
1)       дзівак;                                    4) падзарабіць;
2)       дзвесце;                                  5) надзвычайны.
3)       пэндзаль;
А6. Адзначце слова (-ы), дзе няма мяккіх зычных гукаў:
1)       вадакачка;                              4) студэнцтва;
2)       млынар;                                 5) тайм-аўт.
3)       мнагабор’е;
А7. Адзначце слова (-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:
1)       футболка;                                                4) вокладка;
2)       скарб;                                     5) расчасаць.
3)       бескарысны;
А8. Адзначце слова (-ы), дзе галосныя абазначаюць два гукі:
1)       Ядвіся;                                   4) дзянёк;
2)       люблю;                                  5) салаўі.
3)       павільён;
А9. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) адбываецца прыпадабненне свісцячых да шыпячых:
1) мантаж;                                                4) расчасаць; 
2) носьбіт;                                                   5) зжаваць.
3)  расшыць;
               
А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:
1) абступіць - [апступ’іц’];                   4) адказчык - [аткасчык];
2) усхваляць - [узхвал’аць];                  5) шчасце - [шчасцэ].
3) прамень - [прам’йэн’];


 Тэст № 3
А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) галосныя абазначаюць два гукі:
1)       опера; 2) дыялог;  3) поўнач;   4)   ёрш;  5)  клас.
А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дз перадаецца адзін гук:
                1) удзячны;                                                        4) адзубіць;
2) дзень;                                                              5) здзейсніць.
3) падзадорыць;
А3. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націснымі:
1)       аграномія, падлога;                        4) зернетка, аўтобус;
2)       штодзённы, інструмент; 5) алкаголь, гваздзікі.
3)       мысленне, прыступка;
А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:
1)       татаў ...ордэн;                                   4) ...льняныя валасы;
2)       чарговы ...ўрок;                5) новы ...ўдзельнік.
3)       густая ...мгла;
А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:
1) до...жыць;                                       4) ва ...ніверсітэце;
2) а...дыторыя;                                  5) ко...дра.
3) ро...нядзь;
А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:
1) ч...рнарабочы;                                             4) ст...гадовы;
2) п...ўнаводны;                                5) м...награфія.
3) т...ўставаты;
А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара й:
1)       абы...сці;                                             4) па...маць;
2)       за...здросціць;                                    5) аб...мшэць.
3)       за...нець;
А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:
1)       зарэч...а;              2) поз...на;  3) пос...ны;  4)  ап...етыт;  5) балас...ны.
 А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:
1)       кін...це;                                                4) рамен...чык;
2)       Радун...скі;                                         5) лаз...ня;
3)       кал...е;
А10. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара:
1)       (А, а)ленчын сшытак;     4) літаратурная (Г, г)родзеншчына;
2)       (С, с)орасаўская прэмія;                5) (К, к)упалаўскія сцежкі.
3)       (Б, б)рэсцкія вулачкі;


Тэст № 4
А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) вымаўляюцца падоўжаныя гукі:
1)       глядзішся;                                           4) аджыка;
2)       Парэчча;                                            5) у лодцы.
3)       зжаты;

А2. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націснымі:
1)       найміт, падданства;                        4) алфавіт, грамадзянін;
2)       радар, сілас;                                      5) дазіметр, каменны.
3)       баланда, аграномія;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:
1) д...рэктар;                                      4) ш...птаць;
2) ж...ваць;                                                          5) бар...льеф.
3) др...зіна;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:
1)       вос...мсот;                                           4) кал...іна;
2)       земл...ўкладка;                  5) б...здольны.
3)       усходн...славянскі;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара й:
пра...гнараваць;                                4) за...граць;
абы...дзецца;                                      5) суб...нтэрнатура.
зы...дзецца;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:
...окіс;                                                   4) ...Орля;
ад...этуль;                                           5) на...огул.
...універмаг;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:
а...дыенцыя;                                       4) ля ...ніверсама;
по...нач;                                                              5) машына “Волга” ...гнана.
до...гажыхар;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:
песен__;                                                              4) людз...мі;
прамен...чык;                                     5) ін__шы.
л...ецца;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:
свіс...нуць;           2) Шмі...т;  3) гру...па;  4)  абвес...ны;  5)  аванпос...ны.

А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:
(З, з)аходнія немцы;                         4) (З, з)аходняя Еўропа;
(Б, б)ыкаўская прэмія;     5) (В, в)іцеў інструмент.
(Г, г)родзенскі медуніверсітэт;





Комментариев нет:

Отправить комментарий