5 клас

     

    Дамашнія заданні, якія прапісаны ў эл. дзённіку, не выконвайце, толькі тыя, што задаю ТУТ.   
      Выкананыя заданні можна дасылаць на эл.пошту: tanyastv14@mail.ru   або раз у тыдзень ці два тыдні  (як вам зручна) прыносіць сшытак у гімназію і пакідаць на вахце. Поспехаў.
       
       Беларуская літаратура

       Тэма. Уладзімір Караткевіч. "Былі ў мяне мядзведзі"

       Старонкі 106-123. Прачытаць апавяданне. Заданне надрукую пасля.
         
           Заданні да апавядання У.Караткевіча "Былі ў мяне мядзведзі", выканаць пісьмова ў сшытку:
         1. Апішыце медзведзянятка, калі яно толькі трапіла ў сям'ю лесніка.
         2. Як рос Бурык, чым любіў займацца?
         3. Прывядзіце два прыклады- смешныя здарэнні з Бурыкам.
        4. Як людзі прывучалі мядзведзя да лесу?
         5. Перакажыце апошнюю сустрэчу Бурыка і Сяргейкі. Пра што марыў хлопчык?
        6. Прыдумайце свой працяг гісторыі пра Бурыка.

        Пачынаем чытаць аповесць Міхася Лынькова "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў. Старонкі 129-167.

        Трынаццатага мая. Беларуская мова 
        Тэма: Фразеалагізмы.
         Параграф 32 (старонкі 120-121)
         Правілы вывучыць. Выканаць практыкавані 246, 248.
         Дадатковыя заданні (тэст):   
1.  Якое значэнне маюць наступныя фразеалагізмы?
а)  павесіць нос  -    
б)  кату па пяту -       
2. У якіх сказах выдзеленыя словазлучэнні — фразеалагізмы?  
а) Маці трымала ў руках  люстра.
б) Заўсёды трымаць у руках сябе няпроста.
3.  Запішыце фразеалагізмы, якія маюць наступныя значэнні.
а)  настойліва хадзіць куды-небудзь, просячы, дамагаючыся чагосьці;
б) вельмі блізка;
в)  не дамовішся, не дойдзеш да згоды;
г)  у самы бліжэйшы час.
4. Замяніце выдзеленыя словы і словазлучэнні фразеалагізмамі.
а) Хлапчукі трапілі з адной непрыемнасці ў другую.
б) Нешта апошнім часам Міколка зазнаецца.
в) Пачала сястрычка адцягваць нашу ўвагу.
5Знайдзіце ў тэксце фразелагізмы. Вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказах.

Цётка Хадоска перакусвала непрыкметна каля прыпечка, зводзіла вока дзе-небудзь у разоры, ды зноў бралася за працу. На руках у яе асталося шасцёра дзяцей, і яна ганарылася, што выгадавала іх, вывела ў людзі.

      

         Чацвёртага мая
       Тэма: Запазычаныя словы ў беларускай мове 

        Параграф 31 (старонкі 114, 116)
        1. Запісаць у сшыткі: якія словы называюцца запазычанымі (с.114), прыкметы запазычаных слоў (с.116).

        2. Выканаць практыкаванні 234, 235, 237.

        3. Заданні на паўтарэнне.
         Устаўце прапушчаныя літары
     Інж…нер, ж…ніх, р…спубліка, сц…нарый, тр…вога, прынт…р, р…клама, гл…ток, кр…вавы, канц…лярыя, поч…рк, ябл…к, р…монт, ж…мчужына, д…льфін, п…штальён, с…рдэчны, Юпіт…р.

       Дваццаць дзявятага красавіка
       Тэма: Агульнаўжывальныя  словы і словы абмежаванага ўжытку

          Параграф 28 (старонкі 102-106)
       1. Коратка запісаць правіла ў сшыткі: якія словы называюцца агульнаўжывальнымі? Якія словы называюцца дыялектнымі? Якія словы называюцца прафесійнымі? (Вывучыць правілы)
        2. Выканаць практыкаванні 209, 211,217.
        3. Заданні на паўтарэнне:

       Запішыце, устаўце прапушчаныя літары   а, я, е.
   К…л…сы, сл…док, н…чны, х…л…док, займ…ць, 
л…снік, с…рдэчны, в…сковы, г…лубы, в…ц…рок.
   
      Запішыце словы, змяніўшы іх так, каб замест 
       т пісалася ц, а замест д – дз.
          Сад -                   Блакіт-                  
       Вяду -                 Мэта -              
       Ледаход -            Росквіт -   
    
          Першага мая
          Тэма:Устарэлыя словы. Неалагізмы
           Параграфы 29-30. Старонкі 109,112 
  
           1. Пісьмова ў сшыткі адказаць на пытанні: якія словы называюцца ўстарэлымі? Што такое неалагізмы?
        2. Выканайце практыкаванні   222, 224, 227, 230 .
        3. Заданні на паўтарэнне:   
      Запішыце словы па-беларуску.
 Фиалка, диета, библиотека, аксиома, пионер, биограф, биология, киоск, патриот, диалог, гигиена, виолончель, меридиан.

Беларуская літаратура

Дачытаць да канца твор Максіма Лужаніна "Добры хлопец Дзік" 

Пісьмова адказаць на пытанні:
  1. Прывядзіце прыклады-выпадкі з твора, калі Дзік паводзіў сябе як выхаваны, разумны сябар.
    2.    Якія адносіны былі ў Дзіка і ката Хамы?
 3. Напішыце міні-сачыненне "Мой хатні сябар". Раскажыце пра сваю любімую хатнюю жывёлу ці птушку.

     Дваццаць пятага красавіка
       Тэма: Амонімы
           Параграф 27, старонка 99
     1. Запісаць у сшытак міні-канспект:
          1) амонімы  - словы,  аднолькава пішуца, аднолькава вымаўляюцца;
          2) амонімы адносяцца да адной часціны мовы;
          3) амонімы маюць зусім рознае значэнне.
          
            Прыклады: каса - дзявочая прычоска, каса - прылада працы, якой косяць сена.

        Заданні:
         1. Пр. 201 вусна.  Пр. 206. 
         2. Скласці па два сказы са словамі  КРАН, ЛІСІЧКІ, БАБКА, НОРКА,  каб было ясна, што гэта словы-амонімы з розным лексічным значэннем
         
        3. Задане на паўтарэнне.

      Акард...ніст, патр...рх, чэмп...н, ф..лка, міл…н, чэмп...нат, пац...нт, кар...с, д...гназ, г...лаг, ак...н, кань...н, н..навісць, в..раб’і, л..саруб, н..смелы, м..тал, г..н..рал, в..дро.


      
      Дваццаць чацвёртага красавіка        
        
           Тэма: Антонімы
           Параграф 26.

          1. Запісаць у сшытак міні-канспект:
          1) антонімы  - словы з супрацьлеглым значэннем;
          2) антонімы адносяцца да адной часціны мовы;
          3) антонімы па-рознаму пішуцца і вымаўляюцца.
          
            Прыклады: дзень-ноч, цёплы-халодны, глыбокі-мелкі.

           2. Выканаць практыкаванні 194, 199.
        3. Выканайце тэст:
         1. Выберыце правільнае азначэнне. 
             а)  Лексіка -  гэта навука аб гуках мовы.
             б) Лексіка -  гэта навука, якая вывучае часціны мовы.     
             в) Лексіка -  гэта навука, якая вывучае слоўнікавы склад мовы
              2.Працягніце фразу:
               Лексічнае значэнне слова- гэта...
               3.У беларускай мове словы маюць:
               а) прамое і непрамое значэнне
               б) прамое і пераноснае значэнне
               в) ускоснае і пераноснае значэнне
                4. У якіх фразах дзеяслоў "гарэць" ужыты ў пераносным значэнні?
               а) вушы гараць;                            в) Міхась гарыць на працы
                б) касцёр гарыць;                         г) дровы гараць;
               5.Словы адной часціны мовы, блізкія па значэнні:
                а) -амонімы
               б) -сінонімы
               в) -мнагазначныя
          4. Спішыце, замяняючы выдзеленыя словы антонімамі. Дзе трэба, змяняйце формы слоў
Восень лічыцца сумнай парой. Гаснуць у гэты час яркія фарбы на лугах і палях. Змаўкае лес. Птушкі адлятаюць у вырай. Хмурнее неба. Уся прырода замірае. Цішай, напоўнена зямля. Сонца быццам слабее, робіцца нядужым. Ёсць асаблівае хараство ў асенніх фарбах.
        
24.04.2020. Беларуская літаратура.
Тэма. Максім Лужанін. Добры хлопец Дзік.

Прачытаць старонкі 78-89.
Пісьмова адказаць на пытанні:

           Чаму рабаўніку не ўдалося адабраць у гаспадара паліто?
Чаму гаспадар адпусціў злодзея?
Як гаспадар адплаціў Дзіку за выратаванне?
Каму Мксім Лужанін расказаў пра паводзіны Дзіка з рудым сабачкам?
             



           Дваццаць другога красавіка.
         
           Тэма: Прамое і пераноснае значэнне слоў. Сінонімы.

          1. Зрабіць у сшыткі кароткі запіс правілаў на стар.89, 92, правілы вывучыць.
          
          2.  Выканаць пісьмова ў сшыткі практыкаванні 184 (стар.90), 185 (стар.91), 191 (стар.94), 192 (стар.94).
         
           3. Дадатковыя заданні (выканаць абавязкова): Да слоў з першага слупка падбярыце словы з другога слупка, каб яны былі сінонімамі, запішыце парамі.
             
      Вядомы                                  раўнадушны
Абыякавы                                салдат
Лодка                                      завіруха
Песціць                                  няшчасце
Воін                                         таленавіты
Мяцеліца                                човен
Бяда                                        лашчыць
Здольны                                 знакаміты

    Дадатковае заданне 2.  Дадзена значэнне слова, патрэбна здагадацца, пра што ідзе размова, запісаць адгаданае слова. 

        1) Выступ паміж вачамі і ротам на твары чалавека.
  2) Поезд электрычнай чыгункі.
 3) Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і ручкі.
 4) Лясная птушка з доўгай магутнай дзюбай, якая здабывае ежу ў кары дрэў.
         
           22.04. 2020. Беларуская літаратура
          Максім Лужанін. Добры хлопец Дзік. Прачытаць стар.72-78. 

Заняць сшытак. Пісьмова ў сшытку адказаць на пытанні, можна надрукаваць (напечатать) і даслаць на эл. пошту ў друкаваным выглядзе.:
Хто такі Дзік?
Як адносіліся да Дзіка ў сям'і?
Адкуль узяўся сабака ў сям'і?
Што атрымаў Марат за сабачку?
Чаму сабаку спачатку назвалі Брэхам, а пасля Дзікам?
Што больш за ўсё лібіў Дзік?
         

        Дваццатага красавіка. 2020. 
        Тэма: Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы.

        Вывучыць правілы ў параграфах 22 (старонка 82, 83), 23 (старонка 86)

        Выканаць практыкаванні  пісьмова 171 (с.82), 172 (с.83), 175 (с.85), 179 (с.87), 180 (с.88)
         
        Заданні на паўтарэнне:
        Спішыце, устаўце прапушчаныя літары і пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
        Дайце тэксту загаловак. Вызначце стыль тэксту.
      
         Моцныя в...тры гнулі тр...слі рвалі ябл...ньку. Лю...і тр...суць збіваюць ябл...кі кам...нямі і       па...камі.  Але ябл...нька выж...ла не пакры...дзілася на лю...ей а на наступны год падарыла новы  ўраджай.  Сталі лю...і ахоўваць дрэ...ца даглядаць і акуратна зр...ваць спелыя ябл...чкі.
 
        Дадатковыя заданні (выконваюцца па жаданні)   
        
         Устаўце замест кропак назоўнікі ці займеннікі.
Увечары дзядуля паклікаў (каго?)… і паказаў новую блішчастую касу.
-          Заўтра раненька, унучак, пойдзем касіць.
(Каму?) ….не спалася.
Раніцай (да каго?)… даляцеў звон касы. (Хто?)… хуценька апрануўся і выйшаў. Дзядуля папраўляў косы.
Мы выйшлі, калі сонца яшчэ не ўстала. У (кага?)… на плячы была лёгкая каса. Побая з (кім?) ….. крочыў дзядуля.
       
        Устаўце займеннікі.

…хачу вам расказаць пра адважных людзей. Сыраежкі, маслякі, …не бачыце, які … нясу вам кошык, новенькі, харошы? У школе … спасцігаеш усю тую мудрасць і ўсё тое добрае, што ёсць у твайго народа. На зямлю павольна апускаліся сняжынкі, і былі … вельмі мяккія і прыгожыя.


1. Перакладзіце на беларускую мову.
Тетрадь
Учебник
Карандаш
Доска
Вопрос
Дневник
Учитель
Мел
Бумага
Ученик
Словарь

Урок

2. Устаўце літары.
Во…..к, ….бачыў, гавары..., прыйшоў  ... лес,  часопіс “Вясёлка” ...  мяне ёсць, цётка .....льяна, Таццяна ...ладзіміраўна, жыву ва ...краіне,  аквары...м, стра...с, ток- шо…, чорная  …..рна.

3. Дапоўніце сказы.
Верабей лятае, а вуж ... .
Васілёк сіні, а дзьмухавец ... .
Жэрдка тонкая, а бервяно ...  .

4. Устаўце прапушчаныя літары (у-ў). Разгадайце загадкі.
... дзень адпачывае, а ...ночы лятае.
Ляжыць грушка ... чырвоным кажушку, хто ...кусіць, той плакаць мусіць.
Без рук, без ало...ка ён на шкле малюе ло...ка.
Я трыма... спачатку клін, разгарну... –  зрабі...ся блін.


Комментариев нет:

Отправить комментарий