для алімпіяднікаў



Заданне 1. Запоўніце табліцу.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за кожную правільна запоўненую клетку)

Назва твора

Жанр

Аўтар (прозвішча ці псеўданім)

“С.Палуяну”

 

 

“Малады дубок”

 

 

“Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею”

 

 

“Чорная быль”

 

 

“Птушкі і гнёзды”

 

 

 Заданне 2. Запоўніце табліцу.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за кожную правільна запоўненую клетку)

 

Назва твора

Жанр

Аўтар (прозвішча ці псеўданім)

“Насцечка”

 

 

“Роднае карэнне”

 

 

“Ave Maria”

 

 

“Калі ў краме ёсць нястача…”

 

 

“Чазенія”

 

 

 

Заданне 3. Запоўніце табліцу.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за кожную правільна запоўненую клетку)

 

Назва твора

Жанр

Аўтар (прозвішча ці

псеўданім)

“Родныя вобразы”

 

 

“Страцім-лебедзь”

 

 

“Мая вера”

 

 

“Дуб-дзядуля”

 

 

“Кепска будзе”

 

 

 

Заданне 4. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні:

Максімальная колькасць балаў – 4 балы

 

1.   Прозвішчы якіх беларускіх пісьменнікаў адрозніваюцца пачатковымі літарамі?

2.   Сваяком якога беларускага пісьменніка, перакладчыка і мастака быў французскі паэт Гіём Апалінэр?

3.   Які паэт і драматург пачатку ХХ стагоддзя падпісваў свае творы псеўданімамі Марка Бяздольны, Янук з-пад Мінска, Здарэнец?

4.   Пра якога паэта гавораць: “Пясняр чыстай красы”, “госць з высокага неба”?

 

Заданне 5. Запішыце: 1) якому паэту прысвяціў свой верш Васіль Жуковіч; 2) тэрмін, якім прынята называць такія вершы ў літаратуразнаўстве. Якім пісьменнікам прысвяцілі свае вершы: 3) Яўгенія Янішчыц; 4) Янка Купала?

Максімальная колькасць балаў – 4

 

САНЦАДАЙНЫ

 

Я дзіўлюся: колькі фарбаў,
Колькі думак запаветных
У паэта, колькі скарбаў,
Богам дадзеных, адметных!

 

Колькі ні мінае летаў,
От жа не зліняла слова;
Люба так чытаць паэта,
А таму што творца гэты –
Санцадайны, адмысловы.

Васіль Жуковіч

* * *

Грамамі агарошан,
Жывучы праз вякі –
Зноў маладзее Крошын
І звоняць жаўрукі.

 

Турботная нагода –
Каваць і выпраўляць.
Паэт – каваль народа,
Інакш нашто каваць!

Яўгенія Янішчыц

* * *

Нябожчык 
Ня сьцерпіў такой нашай мукі, –
Падслухаўшы сэрца, бярэ ён
Дуду беларускую ў рукі.

 

І песьню за песьняй парадкам
Пусьціў, як жывую крыніцу:
Пасыпалісь, проста, як зь неба,
“Дажынкі”, “Гапон”, “Вечарніцы”.

Янка Купала

 

Заданне 6. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні:

1) Пра якога пісьменніка пісаў Уладзімір Караткевіч у лісце да Янкі Брыля ў 1964 г.? (1 бал)

 

         “Дзівосны пісьменнік, стыліст, Беларусь пяшчотна любіць, дыялогі – па-беларуску, стыль, побыт, фантазія, народны характар – усе чыста беларускія... А гэта проста беларускі Гогаль ... І такі тыповы, рамантычны беларускі гафманізм! І такая фантазія!”

 

         2) Як называецца прыём, выкарыстаны Піменам Панчанкам у вершы “Паэзія”? Запішыце цалкам вобразнае выказванне Гейнэ. (2 балы)

 

Кажуць, непатрэбшчына –
Рыфмы нават геніяў.
А што рабіць з трэшчынай?
Помніце? Гейнэ.

  

Тэксты для водгукаў на мастацкі твор у сезоне 2006-2007 гг.

 

* * *

 Мне з кожным днём чагосьці не стае.
Мне з кожным днём чагосьці мала-мала.
Гляджу у вочы любыя твае,
І ўсё ж мне не хапае слова — мама.
Я знаю цеплыню тваіх вачэй,
Якім нідзе не знойдзеш параўнанняў,
Я знаю вусны — сонца гарачэй,
Не ранішнія промні у тумане.
Зямное, найсвятлейшае "люблю",
Каго ты толькі ў высі не ўзнімала!
Я салаўя без песні не ўяўлю,
Хоць побач жаба ноччу горла рвала.
Пакуль жывуць і Вера, і Любоў
І золатам яшчэ у свеце правяцъ,
Пакуль у жылах маіх б'ецца кроў,
Ідуць, як цені, Здрада і Нянавісцъ.
Пакуль плыве славуты мой Дняпро,
Рачулкі бег не спыняць ні на хвілю,
А будзе йсці, перамагаць Дабро,
А зло згніе ў сваёй балотнай цвілі.
Любоў і Вера! Вы за ўсё мацней,
Адкрыты дзверы насцеж перад вамі.
Каханай знаю цеплыню вачэй.
А як цябе мне не хапае, мама!..

Яўген Крупенька

 * * *

 Журавіны

 

     Што за казачнае слова – журавіны! Колькі музыкі, пяшчоты ў кожным гуку! Так і хочацца ўголас паўтарыць: журавіны, журавінка. Быццам то не назва, а замова-весялінка.
      Дарога ў нас няблізкая – на балотныя імшарыны. Туды на колах не заедзеш і пешкі ўсюды не пройдзеш, бо пад нагамі аж дрыжыць, гайдаецца зямля. А навокал хвойкі з растапырамі-галінамі. Пад імі купіны сядзяць, падобныя на мяккія падушкі. На кожнай ягад – як пацерак насыпана.
      Журавіны восенню з кіслінкай, свежых надта многа не з’ясі. Затое лекі з іх – няма другіх такіх на свеце. Пра гэта людзі ведалі ў даўніну. Шмат якія стравы проста казачнымі робяцца, калі гаспадыня не забылася пра пацеркі балотныя. Назаву хоць бы ўсім вядомую квашаную капусту з журавінамі.
       А яшчэ параіў бы вам збегаць на імшарыну вясной і пашукаць там перамерзлых ягад. Цяпер яны – за ўсе цукеркі саладзейшыя. Аднак не дужа налягайце, пакіньце ласунак гаспадарам балотнае краіны. Чуеце, як з паднябесся радасна звіняць іх срэбныя трубы: “Курлы-ы! Курлы-ы!”
     Аднак праўду людзі кажуць: “Вясной зверху пячэ, а знізу кусае”. Раптам уначы неспадзявана вернецца зіма. Снегу сыпане, як з бяздоннага меха, мароз напусціць на ўсё жывое. То паўбяды. Страшней за ўсё бяскорміца. Асабліва для стомленых птушак, якія вярнуліся з далёкага выраю. Адзін ратунак ў жураўлёў-прыгажуноў – ягады балотныя. Таму, мабыць, і называюць журавіны часам трошкі інакш, але таксама вельмі прыгожа і паэтычна – жураўлінамі.

Уладзімір Ягоўдзік

 

* * *

 Да роднага парога на паклон
Ідуць усе дарогі і сцяжыны,
Яны хутчэй спяшаюцца з чужыны,
Як у спякоту статак на паўдзён.
На ім добраславенне і заклён,
На ім сякеры след і след птушыны,
Цень ад даёнкі і ад дамавіны.
Яго пераступае звон і сон.

 Не абмінае навіна благая –
Нібы нясе ў прыгоршчы вугалі.
Яму высокі ганак прысягае.
Сябе шукае згубленае ўчора.
І плечы разагнуць няма калі.
Парог згарбеў ад радасці і гора.

Рыгор Барадулін

 * * *

 ДАРОГА Ў АЛЬБУЦЬ

 

Святых мясцін на свеце многа,
Але і гэтай не міні…
Іду ў Альбуць лясной дарогай –
Ступня адчула карані.
Какорыцца,
Рабрыцца шлях твой
Ва ўсе часы,
Мой родны кут.
Вазок фацэтны гордай шляхты
Пыхліва не імчаўся тут.
І ў век ракетны, электронны
Урослай, сцішанай вярстой
Да Коласа ідуць з паклонам
Яго нашчадкі пехатой.
Шлях ціснецца паміж стваламі,
Каб ведаў кожны без прынук –
Наш лёс,
як дол,
прарос вузламі
Сялянскіх спрацаваных рук.
Шлях сведчыць, што невыпадкова
Паэт жыў мазалём спярша,
Таму пад світкай шарачковай
І ўстрапянулася душа.
Мужык жывучы ўваскрэснуў,
І скінуў ён ярмо нягод,
І слова крэўнае, і песня
Сказалі: “Ёсць такі народ!”
Сюды пад небам незамглёным
Іду з надзеяй у вачах,
Дзе Коласа дубы над Нёмнам
Жыццё трымаюць на плячах.

Сяргей Законнікаў

 * * *

 Размыты сэнс – нібы нязменны вырак.
Размыты сэнс хістаецца ва ўсім.
Куды ні глянь – адзін шматлікі вынік,
а як дапетрыць, што стаіць за ім.

Шматколерна навокал ззяюць кветкі,
траву і дрэвы бласлаўляе дол.
Мы дзівімся – уражлівыя сведкі
таго, што адбылося навакол.

Плыве ў нябёсах сонца ў пазалоце
і з намі не ўзгадняе ўласны рух.
Нібы агонь жывучы, ў нашай плоці
трапечацца зусім нябачны дух.

Працягваюцца атамы й нейтроны,
планеты ліпнуць да сваіх арбіт.
Правальваецца ў цемру свет зялёны,
ды свежым сокам сочыцца нябыт.

А прага знаць – бяссіллю горкі выклік,
бо розум не жадае на спачын.
Мы смокчам, як цукерку, бачны вынік,
спазнаць не змогшы смак першапрычын.

Мар’ян Дукса

 

Водгук на верш Яўгена Крупенькі

Мне з кожным днём чагосьці не стае…

(раённая алімпіяда

 

       Кожны мастак слова паэтызуе ў сваіх творах вобраз маці па-свойму, у залежнасці ад таго, якія струны яго душы закранае адзін успамін, адно пяшчотнае слова – мама.
       Напрыклад, Аркадзь Куляшоў лічыў маці цэлым светам, а сябе – яго часткай. “Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі,” – прызнаваўся ён у адным са сваіх вершаў, тым самым указваючы, што маці – асоба, у душы якой суіснуюць, радасць, боль і трывога за дзяцей. Для Юрася Свіркі маці і яе любоў – сіла, якая дазваляе здзяйсняць подзвігі, і суцяшэнне ад болю і крыўды. Сяргей Грахоўскі атаясамлівае маці з Радзімай і сцвярджае: усё, што не датычыцца гэтых святых паняццяў, – другаснае. Для Ніны Мацяш маці, у першую чаргу, выклікае асацыяцыі незямной, шчырай і бескарыслівай любові, якая “нябёсы трымае”. У Сяргея Законнікава перад вачыма заўсёды “тры абліччы”: “маці, каліна ды Беларусь”, прычым маці называецца першай. Гэтыя тры постаці суадносяцца з трыма сімваламі жыцця чалавека, трыма станамі душы: верай, надзеяй і любоўю.
       Тонка адчуваючы непарыўную сувязь паміж згаданымі паняццямі, мне здаецца, і стварыў Яўген Крупенька свой непаўторны і ў чымсьці наватарскі твор, дзе ўвасабленнем Любові і Веры выступае каханая жанчына. На гэта ўказваюць словы, ужытыя ў пераносным значэнні: “вочы”, “вусны” з адпаведнымі эпітэтамі і параўнаннямі: “любыя вочы”, “каханай знаю цеплыню вачэй”, “вусны – сонца гарачэй”. Такі падбор лексікі, на мой погляд, невыпадковы. Ён дазваляе аўтару выразіць сваё стаўленне да каханага чалавека і да самой сутнасці такіх паняццяў, як Вера і Любоў. На думку Я. Крупенькі, і я з ім цалкам згодна, чалавек у свеце не можа пражыць шчаслівае і радаснае жыццё без кахання, як нельга ўявіць салаўя – сімвал маладосці – без песні. Толькі каханне, моцнае, шчырае, бескарыслівае пачуццё, здольна “ўзняць у высі”, даць натхненне, адчуванне асалоды ад жыцця, падарыць веру ў свае сілы. А сілы патрэбны чалавеку ў сённяшнім свеце як ніколі, бо побач са шчасцем, каханнем (так званымі “белымі палосамі” нашага жыцця), прыхаваўшыся, існуюць Здрада і Нянавісць, быццам жаба, якая “дзярэ горла”, спрабуючы перапыніць салаўіныя трэлі. Але сілы, народжаныя пачуццём Веры і Любові, здольныя на многае: ачысціць чалавечае існаванне ад усяго брыдкага, агіднага, непатрэбнага. Магутна сказана аўтарам:

Пакуль жывуць і Вера, і Любоў
І золотам яшчэ у свеце правяць,
Пакуль у жылах маіх б’ецца кроў,
Ідуць, як цені, Здрада і Нянавісць.
Пакуль плыве славуты мой Дняпро,
Рачулкі бег не спыняць ні на хвілю,
А будзе йсці, перамагаць Дабро,
А зло згніе ў сваёй балотнай цвілі.

       У гэтых радках гучыць нязгасная вера, што менавіта так і павінна быць, бо перад Любоўю і Верай заўсёды ўсе схіляюць галовы, “адчыняюць дзверы”. Аднак не з’яўляюцца гэтыя пачуцці, на думку паэта, самымі моцнымі, самымі важнымі, самымі трывалымі. Ёсць штосьці, чаго заўсёды не хапае жыхару нашай планеты, што не купіш за грошы, што робіць жыццё лягчэйшым, што суправаджае нас заўсёды і не пакідае ў гадзіну смерці, што з’яўляецца дабром, якое не можа ніколі надакучыць. Для паэта – гэта маці, якая атаясамліваецца з Надзеяй, найлепшымі лекамі для стомленых цела і душы, галоўным багаццем чалавека. У гэтым упэўнівае нас паўтор слоў “як цябе мне не хапае, мама”.
      Надзея, як вядома, памірае апошняй. Якое ж значэнне яна мае для чалавека? Варта прыгадаць навэлу О’Генры “Апошні лісток”. Галоўная гераіня захварэла на пнеўманію і ўжо страціла веру ў тое, што жыццё яе яшчэ можа працягнуцца. Яна чакала смерці, калі ўпадзе апошні лісток з дрэва, але чалавек, які лічыў сваім абавязкам клапаціцца пра жыццё дзяўчыны, падараваў ёй надзею, а сам загінуў. Дзякуючы гэтаму маладая мастачка засталася жыць.
        Вось чаго не запае Я. Крупеньку. У яго ёсць, як здаецца, усё: каханая жанчына, а разам з тым і верная сяброўка, узаемнае пачуццё. У яго ёсць Вера і Любоў, але Надзеі няма. А яшчэ Максім Багдановіч у вершы “Безнадзейнаць” паказаў, што, калі надзеі “блеску няма”, “ужо к жыццю не вараціцца”.
      Агульнавядомы той факт, што “голас каханай” можа “сагрэць сонцам лета, голас маці – вярнуць з таго свету”. Такім чынам, у апошніх радках верша гучыць яго ідэя: паэту побач з Любоўю і Верай патрэбна яшчэ і Надзея, якой няма. Менавіта таму ў канцы твора стаіць клічнік і шматкроп’е нібы крык у пустату.

Есмановіч Юля (гімназія-каледж №24, г.Мінск, 11 клас 2007 г.)

 



1. ФАНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ
З а д а н н е 4. Напішыце словы па-беларуску, абазначце націск.
Арест, ближе, бобр, босой, валенок, ввести, везти, верба, восьмеро, вплести, вчера, гипсованный, далее, закованный, еще, дочь, зерно, имя, изредка, коклюш, кроить, наверху, осока, мизинец, некоторые, оба, щавель, ласковый, развитие, ремень, решето, долото, испеченный, каменный, донести, доска, задаром, иной, конопля, замести, коршун, нажитой, скомпонованный, ножницы, поровну, апостроф, ольха, зайцы, растрясти, кремень, окруженный, рожденный, принесенный.
З а д а н н е 5. Напішыце словы па-беларуску, абазначце націск.
Обруч, окунь, волосы, лопух, горячо, обломанный, бородавка, коромысло, кухонный, завозить, приносить, кроить, после, потом, печёный, роскошь, тополевый, топлёный, плащевой, ротовой, суповой, боязнь, атакованный, войсковой, дочиста, видно, пойдём, нарост, возраст, заячий, трястись, уровень, вприсядку, крещёный, восковой, икнуть, дочитанный, мышление, крупа, отомстить, обух, кашеми-ровый, снежки, звонят, места, брюшко, выбоина, заслонка, морозы.
З а д а н н е 6. Напішыце словы, абазначце націск.
Гліняны, імя, адзінаццаць, чатырнаццаць, каменны, фартух, малы, крапіва, знахар, латаць, кішка, пасланец, худзенькі, спіна, вусы, удалы, каштарыс, цэхавы, упрысядкі, тэкставы, трубчасты, цэмент, таварышы, існуе, шчаслівы, абрыс, абутнік, абцугі, губчаты, адпраўны, засцежка, грамадзянін, хрысціянін, супавы.
З а д а н н е 7. Перакладзіце словы на беларускую мову такім чынам, каб у іх былі падоўжаныя зычныя.
Судья, литьё, ружьё, ладья, свинья, окрестность, свадьба, сучья, заречье, многовластие, жизнь, мягкий, безземелье, оперенье, возвы-шенность, ночью, колосья, рысью, полозья, свидание, мышью, вопрос, молодежью, сватья, бездорожье, немочью, грязью, питьё, пятью, десятью, управление, Наталья, келья, наводнение, мытье, семена.
З а д а н н е 8. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце напі-санне спалучэнняў зычных.
Аксі…ма, рады…ла, патры…тызм, перы...д, рацы...налізатар, ста-ды...н, гені...льны, сацы...льны, ды...лог, ды...пазон, алімпі...да, ды...гназ, міліцы...нер, ра...ніраванне, фа..., ра...н, ма...р, трыль...н, гі-гі...на, нацы...нальны, ажы…таж, абітуры...нт, фе...рверк, акі...н, ды...метр, бі…лаг, пацы…нт, біблі…тэка, бі…граф, гене…логія.
З а д а н н е 9. Напішыце словы па-беларуску.
Шмидт, контрастно, устный, капустный, отдаленный, несчастный, немилосердно, проездной, Кронштадт, аванпостный, бессердечный, расщеплённый, бессмертный, балластный, форштадт, счастливый, поздно, солнце, шестнадцатый, Брандт, расследовать, беззаконие, рассадить, областной, безвыездно, скоростной, рассекретить, расслоиться, свистнуть, разостланный, радостный, крепостной.
З а д а н н е 10. Напішыце па-беларуску геаграфічныя назвы, па-стаўце іх у творным склоне.
Мстиславль, Нарочь, Птичь, Заславль, Сибирь, Лукомль, Славгород, Свирь, Несвиж, Обь, Переяславль, Новороссийск, Дрогичин, Припять, Случь, Гомель, Борисов, Мозырь.
З а д а н н е 11. Зрабіце пераклад слоў на беларускую мову.
Голубь, составь, семья, любовь, добавьте, познакомься, накипь, семьдесят, сыпь, семь, кровь, восемьдесят, бьются, восемь, пьёт, верфь, степь, пью, бью, дробь, поставьте, прорыв, избавьте, глубь, степь.
З а д а н н е 12. Перакладзіце словы на беларускую мову. Назаві-це асаблівасці беларускай мовы ў гэтых словах.
Медаль, земной, село, пехота, бесстрашный, певец, педаль, памятка, передний, серединка, легенда, Пантелеймон, печатка, песок, пенал, пейзаж, операция, генерал, сержант, телефон, местный, местком, Алексей Александрович, Белинский, Серпилин, Сервантес, Менделеев, Васнецов, Валентина, селекция, секунда, немецкий, землянка, котелок, энергичный, спектакль, березка, смертельный, несёте, ведёте, связь, жизнерадостный, третьеклассник, деепричастие, легендарный, Белград, беллетристика, бензин, берлога, весенний, лесной, ведро.
З а д а н н е 13. Замест кропак пастаўце неабходныя літары.
1. Да самай позняй ночы гр…мелі на вуліцах гармонікі і бубны, спявалі дзяўчаты.
2. А там, удалечыні за лесам, зачыналася гр…мотная лясная бойка.
3. Водбл…скі зары адбіваліся на паверхні мора і трапяталі, расцякаючыся жывым агнём.
4. Хітраватыя Лёшкавы вочы на круглявым бр…вастым твары няўцям міргаюць, як гэта бывае ў чалавека, які зрабіў нейкае глупства.
5. Шумяць лясы, маўчаць даліны, гарыць агнём кр…вавым рань.
6. Раптам ліпа ўздр…ганула, ствол яе заламаўся ўверсе.
7. Адусюль веяла др…мотным пакоем.
8. На др…вотні бацька сек др…вы, а сын дапамагаў яму.
9. Маці стаяла каля стала і кр…шыла капусту.
10. Па дарозе ехалі фурманкі з ябл…камі ў драбінах.
З а д а н н е 14. Спішыце, устаўце, дзе трэба, прыстаўныя галос-ныя або зычныя.
1. Валодзька, рыючы …лбом пульхную зямлю, выў і роў ад болю, ад крыўды, ад злосці, але не гаварыў нічога.
2. Хаты былі на …остраве, …остраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за …остраў – аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават …азёрныя хвалі.
3. На...оддалек у лазе пачаў збірацца туман.
4. Я пад родным бацькаўскім …акном белую бярозу пасадзіў.
5. Праз …мшары, лясы і паляны на засаду ішлі партызаны.
6. Я не магу адарваць …ачэй ад снежнай гладзі …озера. 
7. Ідучы …уліцаю, Васіль бачыў: людзі стаялі каля варот, ліплі да …акон.
8. Па дарозе на вялікай хуткасці …мчалася машына.
9. Аршанскі …льнокамбінат выпускае разнастайную прадукцыю, якая ідзе на экспарт у розныя краіны свету.

10. Над лесасекай, зарослай густымі кустамі алешніку, плыло па…уцінне.


 Выканайце заданні, за каментарыем звяртайцеся на старонку "Даведкі"
ЗАДАННЕ 1. Насупраць дзеясловаў, якія абазначаюць адпаведныя тыповыя гукі, запішыце назоўнікі, якія гэтыя гукі ўтвараюць..      1) выць - ... ,       2) чырыкаць - ... ,    3) гаргатаць. ... ,    4) бляяць, ... ,        5) каркаць - ... ,
6) журчаць - ... , 7) стракатаць ... ,      8) квахтаць - ... ,    9) мяўкаць - ...,   10) кукарэкаць - ....

ЗАДАННЕ 2. Асананс якіх гукаў назіраецца ў прапанаваным вершы. Запішыце ў транскрыпцыі гэтыя гукі.


Цецярук
Цецерука
Цешыць
Сябра-дзівака:
— Я цябе
3 тваёй цяцерай
Запрашаю
На вячэру.
Вечар
Цёмны
Ноч прыводзіць,
Цецярук жа
Не прыходзіць,
Не заве
На вячэру
I ні сябра,
Ні цяцеру.
        (А. Дзеружынскі)


ЗАДАННЕ 3. Колькі    слоў    затранскрыбіравана? Зрабіце арфаграфічны запіс гэтых слоў.
 [с'анаш] - ..,                [ношка]-...,              [рох] - ...
[рашчын'іць] -..,         [с'эрв'іс ]-...,            [нарэс'ц'э] –

ЗАДАННЕ 4. Раскрыйце дужкі і згрупуйце словы і словазлучэнні ў адпаведнасці з правіламі ў прапанаванай табліцы:
/Н,н /асовічаў /С,с/лоўнік; /Е,е/ўрапейская /Т,т/урцыя;/П,п/еруновы /С,с/трэлы;/С,с/ізіфава  /П,п/раца;
/Дз,дз/ень /Н,н/астаўніка; /Дз,дз/ень /С,с/устрэчы  /В,в/ыпускнікоў; /П,п/ірава  /П,п/ерамога; /Дз,дз/ень /А,а/дкрытых /Дз,дз/вярэй;
 /Т,т/ыдзень /С,с/лавянскай  /П,п/ісьменнасці і /К,к/ультуры; /П,п/равабярэжная /У,у/краіна; /Дз,дз/ень /Р,р/адыё; /С,с/аламонава /Р,р/ашэнне;
 /З,з/аходняя /Б,б/еларусь; /С,с/уботнік; /А,а/лесены /Л,л/ялькі.

ЗАДАННЕ 5. Як вядома, наша мова мае сваю логіку і сваю праўду. Яна дазваляе стварыць
такія кантэксты, у якіх становяцца магчымымі з'явы і адносіны, не існуючыя ў рэальным жыцці.
Паспрабуйце ўявіць такую сітуацыю, калі можна сказаць наступнае:"яе цешча" і "яго свякроў".

ЗАДАННЕ 6. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.   
Сварить ботву -.... ; накрашенная бровь - ... ; притяжательное местоимение - ... ; маленький перепеленок - ... ; проданная посуда -- ... ; встретиться на рассвете - ... ; отключенное электричество - ... ; сломанная прялка - ...; соленая селедка - ... ; красная гвоздика -....

ЗАДАННЕ 7. Выпішыце з тэксту да ЗАДАННЯ 2 усе назоўнікі, якія маюць ці могуць мець нулявы канчатак.

ЗАДАННЕ 8. Запішыце дзесяць фразеалагізмаў у структуру якіх уваходзіць слова ГАЛАВА.
Укажыце значэнне гэтых устойлівых выразаў. 

ЗАДАННЕ 9. Назавіце імёны і прозвішчы вядомых вам беларускіх мовазнаўцаў.


№10 У тэкстах на беларускай мове сустракаюцца скарачэнні тыпу  гг.; млн.;пн.; мн.л.; зб.; чцв.
Заданні: Што яны абазначаюць? Чаму ў іх выкарыстоўваюцца толькі зычныя гукі, а не галосныя?

№11 Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату. Растлумачце сэнс прыказак.
1) На галодны __________добра і гэтак. 2) Не сунь_____ў чужое проса. 3) Хто з______, той  з піражком. 4) Чужы кусок дзярэ______.

№12  Адкажыце на пытанні:
1. Як вы назавеце чалавека. які атрымлівае пісьмы: адрасант ці адрасат.
 2. Як вы назавеце трапічную расліну з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі: альяс ці альянс?
 3. Як вы назавеце доктара бальніцы. клінікі. які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення: ардынарац ці ардынатар?
 4. Як вы назавеце раменьчык аброці пад мордай ў каня: падбороддзе ці падбароднік?
5. Як вы назавеце падсцілку ў абутку для засцярогі пяткі ад цвікоў. якімі прыбіты каблук: падпятак ці падпятнік?
 6. Як вы  назавеце чалавек, які здольны лёгка запамінаць што-небудзь: помятлівы ці памятны?
 7. Як вы назавеце абдуманасць у дзеяннях. учынках: разважанне ці разважлівасць?
 8. Як вы назавеце месца. дзе вырошчваюць маладыя расліны для высадкі ў грунт: расаднік ці рассаднік?  

 № 13  Перакладзіце тэкет на беларускую мову.
Теперь уже никто не считает сверхъестественным и необъяснимым тот факт, что с начала христианства и до татаро-мангольского нашествия Киевская Русь была страной высокой и прекрасной письменной культуры. Введение христианства   и  приобщение   её   к византийской   книжности   установило преемственность двух письменных культур. Это сильно преумножило интерес восточных славян к книге и способствовало распространению  письменности еще на заре их цивилизации преемственность двух письменных культур.

№ 14 Дакажыце, што кожная з прапанаваных груп слоў можа служыць прыкладам марфалагічных асаблівасцей беларускай літаратурнай мовы ў параўнанні з рускай.
а) зямля, пожня, трамвай, каравай:
б) вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы;
в) свет, які змяніўся; хлопчык, які займаецца гімнастыкай.

№ 15   Выпішыце  толькі  тыя  словы,   якія  адпавядаюць   акцэнталагічнай норме беларускай літаратурнай мовы:
а) табу' - та'бу                    в) нікуды' - ніку'ды        д) фарфор - фа'рфар
б) на'сціл - насці'л            г) на'спех - наспе'х         е) цві'лы  -  цвілы'

№16  Патлумачце, па якіх прычынах падкрэсленыя словы не будуць з'яўляцца аднароднымі членамі сказа.
1. Пайду назбіраю грыбоў у лесе. 2. У гародзе раслі капуста, морква, ягады, грыбы, клёны, елкі. 3. Пасля сустрэчы з ваўком Міхаська быў ні жывы ні мёртвы. 4. Вучні малодшых класаў вельмі любяць спевы, фізкультуру і маляваць. 5. Маці спытала пра ўрокі і як справы ў школе.

№17  Са сказаў   задання 8 (папярэдняга) выпішыце спачатку словы, у якіх ёсць гук[с'], а затым фанетычныя словы, калі ёсць, з гукам [з].

№18  Прачытайце сказ: Бацька з сынам у выхадны дзень пайшоў на возера, а праз гадзіну маці з дачкой таксама прыйшлі туды.
Заданні: Хто старэйшы: дачка ці сын? Патлумачце свой адказ.

1.                  РАЗМЯРКУЙЦЕ СЛОВЫ НА ЧАТЫРЫ ГРУПЫ І ЗАПІШЫЦЕ Ў ТАБЛІЦУ.
Адказ, перабежчык, сцежка, дзверы, на дарожцы, носішся, цвёрды, счарсцвець, плацдарм, звечарэла, езджу, адвесці, айсберг, сшыць, стажкі, носьбіт, у печцы.
Асіміляцыя па глухасці і звонкасці
Асіміляцыя па мяккасці
Асіміляцыя свісцячых да шыпячых
Асіміляцыя шыпячых да свісцячых
2.      ЗАПОЎНІЦЕ ТАБЛІЦУ.
Жыць, жылец, абязводжаны, недасаліць, здзіўляцца, прачытаў, здавалася, безумоўна, пішучы, прыслоўе.

прыстаўка (прыстаўкі)
корань
суфікс (суфіксы)
Канчатак
постфікс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10


3.      РАСКРЫЙЦЕ СЭНС ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ.

Як май змаяваў
Варона загуменная
Рассыпацца дробным макам
Паскакаць дроздзіка
Даваць гарбуз
Як пугай па вадзе

    

4.      ПАДКРЭСЛІЦЕ МАТЫВАВАНЫЯ СЛОВЫ.
Абшыўка, аб’ява, агрэст, бераг, бярэзнік, вера, вочнік, груда, дворнік, жывіца.

5.      УТВАРЫЦЕ АД НАЗОЎНІКАЎ ПРЫНАЛЕЖНЫЯ ПРЫМЕТНІКІ.Максімальная колькасць балаў – 4.
.
Жэня (м. р.)
Жэня (ж. р.)
Бабуля
Дзядуля
Сябар
Сяброўка
Маці
Удава

6.      АД ДЗЕЯСЛОВАЎ УТВАРЫЦЕ УЛАСЦІВЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКІ.

Змалоць
Абмалаціць
Зашкліць
Зберагчы
Распароць
Застыць

7.      ПАДКРЭСЛІЦЕ СПАЛУЧЭННІ СЛОЎ, ЯКІЯ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА СЛОВАЗЛУЧЭННЯМІ.
Наперадзе калоны, недалёка ад нас, давайце пазнаёмімся, луг і поле, толькі вучні, самы добры, поле ўзарана, вельмі моцны, нягледзячы на надвор’е, ні рыба ні мяса, пятнаццаць чалавек, сходзім заўтра.
8.      ВЫЗНАЧЦЕ ТЫП СКАЗА. ПАСТАЎЦЕ Ў ДУЖКАХ АДПАВЕДНУЮ ЛІЧБУ: 1 – СКАЗ ДВУХСАСТАЎНЫ, ПОЎНЫ; 2 – СКАЗ ДВУХСАСТАЎНЫ, НЯПОЎНЫ; 3 – СКАЗ АДНАСАСТАЎНЫ.
1.      Але гэта не ўзрушыла яго. ______
2.      За ноч падкінула сняжку. ______
3.      А ў зубах яго шчупак. ______
4.      Дзверы зноў адчыніліся. ______
5.      А выйшла наадварот. ______
6.      Там лес. ______
7.      У Беларусі бульбу называюць другім хлебам. ______
8.      Сёння сход аматараў рэдкай кнігі. ______
9.      Будзьце ласкавы, перадайце мне тую газету. ______
10.  Вечар быў цёмны.  ______


9. АФОРМІЦЕ ТЭКСТ У АДПАВЕДНАСЦІ З АРФАГРАФІЧНЫМІ І ПУНКТУАЦЫЙНЫМІ НОРМАМІ.

Вось гісторыя твая Беларусь. Па земл... тваіх праходзілі з агнём і мячом т…ўтонскія рыцары мангола-татарскія орды шведы Карла ХІІ  палкі Напал...она. Разбуралі і нішчылі цябе свае ж князькі і магнаты  а…аючы твае гарады і сёлы ў пасаг ці прагульваючы ў карты а пасля а...ваёўваючы і дзелячы іх зноў паміж сабою. Не пыталі ў цябе у народа твайго, з кім ён хоча быць, а палілі спусташалі знішчалі аж да таго, што ад гарадоў і сёл тваіх не заставалася і знаку. Гэта ж напэўна  толькі пасля карэ…ага вынішчэння, калі ад паселішчаў заставаліся адны пап…лішчы, можна было на месц... колішніх могілак рабіць базарную плошчу не баючыся грах... перад Богам а на касцях людзей засаджваць сады. А колькі па земл... тваіх пра..шло вялікіх і малых войнаў калі крамсалі і ...рвалі цела тваё на кавалкі. І кожны прышлец стараўся скарыць цябе. Колькі ж сыноў тваіх загубле...а з пахаваннем і без пахавання невядома кім і калі колькі  …церлася іх слядоў.
І я люблю цябе маці мая. І …хіляю галаву перад усімі тваімі пап...лішчамі курганамі магіламі. І тымі, старадаўнімі, і ўчарашнімі, што асталіся як пам...ць найлюцейшага змагання з самай страшнай пачварай чорнай свастыкай. Гэтыя ахвяры святыя. Лепшыя людзі твае прынялі смерць каб жыць нам далей Бацькаўшчына!  (Паводле Я. Скрыгана)





 (Лінгвістычны конкурс)

1.     Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гукі ў квадратных дужках.

Валы – вялі
Раён – радон
Азбест – айсберг
Маса – мяса
Валы – вялы
Бочцы – лодцы


2.     Паставіць націск. Указаць словы з варыятыўным націскам.
Аб’інелы, валавы (даход), вусы, дэфіс, засцежка, межавы, на працягу, пісьменнасць, абыграны, дасуха, дачырвана, трызненне.

3.     Падбярыце да рускіх фразем беларускія адпаведнікі. Растлумачце іх значэнне.
Задавать тон, к морковкину заговенью, от горшка два вершка, турусы на колесах, и вся музыка.

4.     Назавіце слова, ад якога ўтвораны дадзеныя словы,назавіце спосаб утварэння.
Двоечнік, палкоўнічак, другагоднік, наслухаўшыся, непрыемны, хвалявацца.

5.     Утварыце словазлучэнні назоўнікаў з прыматнікамі, згрупуйце па роду назоўніка.
Фальш, Сож, бэр, балеро, папуры, лістаноша, Пціч, мікада, Мэры, бацька.


6.     Утварыце словазлучэнні, захоўваючы спецыфіку сувязі паміж словамі.
Паліць (печ), старэйшы (сястра), завесці (млын), бавіцца (цацкі), смяяцца (ён), дзівіцца (ён).

7.     Да слоў падбярыце беларускія адпаведнікі:
Абсурд (лац.), ядваб (польск.), ваяж (фр.), фартуна (фр.), азарт (фр.), апатыя (грэч.), скепсіс (грэч.).

8.     Выпішыце выдзеленыя словазлучэнні, перадаўшы лічэбнікі словамі. Дапасуйце да іх назоўнікі.

У 1895 (год)
3,4 (тысяча рабочых)
1,9 (мільён рублёў)
У 1913 (год)
У пачатку ХХ (стагоддзе)
1,5-2 (рубель)
11,5 (мільён рублёў)
70 (рубель)
Да 120 (рубель)
Не болей 1,5 (рубель)


9.     Падкрэсліце канструкцыі, якія знаходзяцца па-за межамі сістэмы словазлучэнняў.
Па-юнацку бадзёра, лататы даваць, рыхтавацца да алімпіяды, уздоўж лесу, горад Мінск, бадай поўны, іскрысты снег, паварот направа, адказваць на пытанні, дзень марозны, пайшлі адпачываць, жменя ягад.

10.           Раскрыйце дужкі і запішыце словазлучэнні.

Іграць на (раяль)
Цвіценне (рапс)
Па (вуліцы) гарадоў
Не было (адказ)
Пастроіцца па (ранжыр)
Выпечка (рахат-лукум)
З генералам (Марэсьеў)
Перамог у (сутычка)
Сустрэліся ў (тыл) ворага

Аб вядомым (цясляр)
для алімпіяднікаў




Заданне 1. Спішыце прыказкі і прымаўкі, устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Запішыце словамі, колькі гукаў [і] у кожным сказе.

Прыказка
Колькасць гукаў [і]
1.
1. Дзе нашыя вароны н... л...таюць. 2. Н... хаты н... лапаты н... пакінуць.     3. Н... мела баба клопат... купіла парася. 4. Н... частуй н... піўцом н... вінцом а прывітай шчыр...нькім слаўцом. 5. Н... памогуць і чары як каму хто н... да пары. 6. Н... ў пень н... ў калоду н... ў плот н...ўаз...род. 7. Імын...абораюхлебкро...м.  8. Н...селан... палада-вай котка сала.

Заданне 2. Прапанаваныя словы, якія размешчаны з улікам алфавітнага парадку літар ад пачатку слова да канца (злева направа), размясціце і запішыце ў алфавітным парадку літар ад канца слова да пачатку (справа налева) — так, як гэта зрабілі Л.М.Вардамацкі і В.І.Несцяровіч у «Адваротным слоўніку беларускай мовы».
Аканіцы, аладка, барадаты, берагчы, буслянка, бясхмар'е, вужака, гандаль, дзеканне, ежа, імгненне, нажніцы, паддзёўка, па-трэцяе, планаванне, увасьмёх, учатырох, фанетыка, фартух, цыгейка.

Заданне 3. Утварыце і запішыце словы, значэнне якіх пададзена ўдужках.
Кароль → ... (жонка караля); ... (сын караля); ... (дачка караля); ... (дзяржава, на чале якой стаіць кароль).
Цар → ... (жонка цара); ... (сын цара); ... (дачка цара); ... (пярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе, што вядуць у алтар).
Князь → ... (жонка князя); ... (дачка князя); ... (феадальнае ўладанне на чале з князем); ... (правіць такім феадальным уладаннем).
Поп  →... (яго сын); ... (яго дачка (разм.)).
Ляснік→... (яго дачка (разм.))
Ляснічы →... (яго жонка).

Заданне 4. Сярод прапанаваных слоў вызначце і вьшішыце толькі тыя, што з'яўляюцца назвамі прадуктаў харчавання. Патлумачце іх.
Бойлер, крэкер, стэйк, топік, хот-дог, сайдынг, слаксы, чыпсы.

Заданне 5. Выпіпшце толькі тыя пары словазлучэнняў, якія не могуць быць узаемазамяняльнымі. Патлумачце.

сезон грыбоў - грыбны сезон
месца працы - працоўнае месца
вокладка кнігі - кніжная вокладка
бутэлька малака - малочная бутэлька
сшыткі вучняў - вучнёўскія сшыткі
лісце бярозы - бярозавае лісце
мова літаратуры - літаратурная мова
спартсмен класа - класны спартсмен

Заданне 6. У слоўніку "Старабеларускі лексікон", аўтарамі якога з'яўляюцца М.Р.Прыгодзіч і Г.К.Ціванова, прыводзяцца словы, якія ўжываліся ў старабеларускай мове. Паспрабуйце здагадацца і запісаць, якія сінонімы адпавядаюць гэтым словам у сучаснай беларускай літаратурнай мове.                                       
Алфавіторь -..., букштабы -..., дзвенкъ -..., мураль -..., набать  -..., чернецъ - ..., бачмакгъ - ..., братина - ....

Заданне 7. Запоўніце табліцу.
Беларускае слова
Рускамоўны адпаведнік
Рускае слова
Беларускамоўны адпаведнік
лук
лук (оружне)
лук (растение)
цыбуля
бяседа
беседа
ветка (железно-дорожная)
галіна
выгода
выгода
гадаць
гадать
ігрушка
игрушка

Заданве 8. У ТСБЛМ назоўнік ліса мае два значэнні: 1. Драпежная жывёліна сямейства сабачых з вострай мордай і доўгім пушыстым хвастом, а таксама яе футра. 2. перан. Хітры, ліслівы чалавек. Запішыце з адпаведнымі прыкладамі: 1) якім членам сказа з'яўляецца гэтае слова ў прамым значэнні; 2) якім членам сказа з'яўляецца гэтае слова ў пераносным значэнні і чаму?

Задавне 9. Запішыце дэфарміраваныя сказы. Выявіце, якім членам сказа з'яўляюцца злучальныя словы ў прьведзеных сказах.

1. Школа, які, узвышацца, на, горка, пабудаваць, нядаўна. 2. Школа, які, нядаўна, пабудаваць, стаць, адна, з, добры. 3. ІПкола, у, які, мы, вучыцца, мы, два, дом.

Заданне 10. Запоўніце табліцу.

Гіпотэзы ўзнікнення фразелагізмаў
Фразеалагізмы
Значэнне
фразеалагізмаў
У аснове фразеалагізма біблейная гісторыя пра саракагадовы шлях іудзеяў з егіпецкага рабства, якім Бог не раз пасылаў паратунак                     
'Мужчына, які кепска чуе'
Фразеалагізм паходзіць з маўлення спартсменаў-бегуноў на далёкія дыстанцыі, якія пасля крайняй стомы адчуваюць прыліў сілы
Выток гэтага фразеалагізма - грэцкі міф пра сына Зеўса, які забіў свайго сына і быў пакараны багамі: ён стаяў у падземным царстве ў вадзе, але не мог спаталіць смагу, бо вада адступала, калі ён хацеў напіцца

Заданне 11. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні:
1)  Пра якога пісьменніка пісаў Уладзімір Караткевіч у лісце да Янкі Брыля ў 1964 г.? 
"Дзівосны пісьменнік, стыліст, Беларусь пяшчотна любіць, дыялогі - па-беларуску, стыль, побыт, фантазія, народны характар — усе чыста беларускія... А гэта проста беларускі Гогаль ... такі тыповы, рамантычны беларускі гафманізм! такая фантазія!"
2) Як называецца прыём, выкарыстаны Піменам Панчанкам у вершы "Паэзія"? Запішыце цалкам вобразнае выказванне Гейнэ.(2балы)
Кажуць, непатрэбшчына —
Рыфмы нават геніяў.
А што рабіць з трэшчынай?                             .
Помніце?Гейнэ.

Заданне 1. Выпішыце з тэксту ўсе словы, у якіх побач з галоснымі прысутнічаюць толькі глухія зычныя гукі.

Сціх лістапада каляровы дождж.
Яшчэ імгненне – снег зямлю атуліць.
Зацягне лёдам ціхі бацькаў Сож
І светлую Бярэзіну матулі.
Бялюткі снег – куды пагляд ні кінь.
Бялюткі снег, дакуль захопіць вока.
Ды не спыняе лёд рачную плынь.
Нябачная, ідзе яна глыбока.

Заданне 2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову..

Послать письмо по адресу, поехать к сестре, приехать через месяц, поехать на мельницу, уход за больным, охранять по ночам, охотиться за волком, раз в неделю, управляющий делами, дышать полной грудью.


Заданне 3. Узнавіце фразеалагізмы, дапісаўшы патрэбныя займеннікі.
1. Зарубіць …………………… на носе.
2. На …………………………. капыл (перарабіць)
3. На ………………………….. лады.
4. Не з ………………………… рукамі.
5. Паспытаць …………………. хлеба.
6. Чуць на …………………….. вушы.
7. Як на ………………………. ліха.

Заданне 4.  Якія словы адпавядаюць схемам: прыстаўка + корань + суфікс + канчатак + постфікс (1); прыстаўка + корань + суфікс + суфікс + постфікс (2); прыстаўка + корань + канчатак (3); прыстаўка + корань + суфікс + суфікс + канчатак + постфікс (4).

Слова
Адпаведная лічба схемы
Слова
Адпаведная лічба схемы
здзіўляцца
аддаляешся
замова
атручвацца
непакоіцца
перацягваецца
пагнулася
павязка
абліліся
прыслухаліся
спяшаючыся
увенчваецца

Заданне 5. Знайдзіце памылкі ў выказваннях. Запішыце выказванні правільна.

1. Суд высветліў, што меў месца папярэдні зговар падсудных.

2. Двух цудоўных коней прывёў бацька на падворак.

3. Слаўную веху мы будзем адзначаць у наступным годзе.

4. На доччын дзень нараджэння прыйшлі ўсе яе сябры.

5. Мы перанеслі бульбу кошыкамі ў тры захады.

Заданне 6. Назавіце часціну мовы па прыведзеным вызначэнні і запішыце яе граматычныя формы.

Гэтая часціна мовы ўказвае на асобу ці прадмет, якія ўтвараюць дзеянне самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі ці ўдзелу.
Гэта _______________________________
Яе граматычныя формы:

Заданне 7. Складзіце са слоў два варыянты сказаў, у якіх прыметнікавы зварот адасабляецца і стаіць: 1) перад азначаемым словам; 2) пасля азначаемага слова.

Бярозы, купчастыя, лясы, песціла, сінявокая, цеплыні, і, ласкі, далёкія, і, поўная, смуга.

Заданне 8.  Запішыце лічбы словамі. 

не больш за 1870 рублёў
на 2 яблынях
перад 525 слухачамі
вызначылася 6219 ачкамі
Трактар з 4 вядучымі коламі

Заданне 9. Знайдзіце і закрэсліце два “лішнія” элементы ў кожным пераліку літаратуразнаўчых тэрмінаў і паняццяў. Адказ абгрунтуйце.

1.     Партрэт, паэма, пейзаж, дыялог, апісанне, раман.
2.     Жыціе, рэнесансны гуманізм, хаджэнне, летапіс, пераклады Бібліі, павучанне.

Заданне 10. Падкрэсліце прозвішча пісьменніка, стагоддзе з дня нараджэння якога шырока адзначалася на працягу 2014 года?

1. Іван Шамякін
2. Кандрат Крапіва
3. Аркадзь Куляшоў

4. Уладзімір Караткевіч

Паліндромы
Запоўніце пустыя клеткі, каб атрымаліся паліндромы – словы, якія аднолькава чытаюцца злева направа і наадварот
1

А

А

2

А

А

3

А

А

4

А

А

5

А

А

6

А

А

7

А

А



1.                     Рэвальвер. 2. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што-небудзь. 3. Вольны чалавек з прыгонных сялян, які ўцякаў на ўскраіны дзяржавы. 4. Задняя частка шыі. 5. Цяпер, у гэты час. 6. Будан. 7. Памідор.

Нескланяльныя назоўнікі
1


О

2


О

3


О

4



О

5



О

6



О

7




О
8



О

9



О

10



О

11


О

12


О

13


О

1.     Кінафільм.
2.     Гульня.
3.     Вялікіх памераў карціна на палатне.
4.     Падземная электрычная чыгунка.
5.     Шчыт са светлавымі сігналамі або надпісамі.
6.     Ваза для маскіроўкі кветкавага гаршка.
7.     Нацыянальнае японскае адзенне.
8.     Шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення.
9.     Жаночае паліто свабоднага пакрою.
10.    Фруктовы газіраваны напітак.
11.    Пісьмовы стол з шуфлядамі для захавання папер.
12. Спецыяльна прыстасаванае месца, будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў, вагонаў.
13.  Карункавая або кісейныя брыжы вакол каўняра і на грудзях у сарочцы.

Пра каго ці пра што гаворыцца ў наступных перыфразах?
1)    Кароль грыбоў;
2)    другі хлеб;
3)    даўганогі гаспадар нізін;
4)    гаспадар начнога поля;
5)    нябесны дзіўны мост;
6)    уладар пушчы;
7)    баравая варажбітка;
8)    цуд чалавечага розуму;
9)    агнявая вужака;
10)   гарласты вястун раніцы;
11)   залатая струна сонца;
12)   брыльянцістая кропля;
13)   малочная імжа.

Чайнворды. Зацвярдзелыя зычныя

Ж














1.     Моцны страх.
2.     Камісія, якая прысуджае прэміі, узнагароды на конкурсах, выстаўках, алімпіядах.
3.     Ручны млын з двух плоскіх камянёў.
4.     Дураслівец, свавольнік, непаседа.


Ц














1.     Нешта незвычайнае, нечаканае, невытлумачальная з’ява.
2.     У народных казках, паданнях – пачвара ў вобразе змея, дракона.
3.     Дзіцячая забаўка.
4.     Тканіна, пакрытая з аднаго боку ці з двух бакоў асобым растворам, які робіць яе непрамакальнай.

Ужыванне прыметнікаў
1.     Сініца зрабіла гняздо. Чыё яно? 
2.     Мядзведзь зімой спіць у берлагу. Чый гэта бярлог? 
3.     Утварыце прыметнікі ад назвы той вёскі ці горада, дзе вы жывяце. 
4.     Калі ў слоўніку даецца пераклад рускіх слоў на беларускую мову, то як называецца такі слоўнік? 
5.    У кінатэатры быў шырокі экран. Які фільм вы глядзелі? 
6.  Якуб Колас у адным творы расказвае пра прыгоды хлопчыка Міхася. Як называецца гэты твор? 

Канструктары
Перастаўце літары ў словах, каб атрымаліся назвы птушак.
СУЛЕБ
АВОНАР
АВЕЙБЕР
ГУЛОБ
ЛЯДЗЕЦ
РАСАКО
АЦІНІС

Прапорцыі (аналогіі)
1)    Школа – навучанне = бальніца - ? 
2)    Нож -  сталь = стол - ? 
3)    Паравоз – вагоны = конь -  ?  
4)    Лес  - дрэвы = бібліятэка - ? 
5)    Бегчы  - стаяць = крычаць - ? 
6)    Ранак – ноч = зіма - ? 
7)    Дзеяслоў – спрагаць = назоўнік ? 
8)    Верш – паэзія = апавяданне - ?   
9)    Раман – глава = верш - ? 
10)Лічэбнік – колькасць = дзеяслоў - ?  


Для Кацярыны Пашук
Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры 

Заданне 1. Параўнайце словы Teller (у нямецкай мове), талерка (у беларускай мове) і тарелка (у рускай мове). Якая фанетычная з’ява назіраецца пры супастаўленні ў гэтых словах? Які адпаведнік у беларускай мове мае нямецкае слова Futteral  згодна з гэтым працэсам? Запішыце лексічнае значэнне гэтага адпаведніка.

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 2. Чалавека гняўлівага, схільнага крыўдзіцца, з дзівацтвамі, недарэчнымі задумамі мы звычайна называем капрызным, а ўсе яго патрабаванні капрызамі. З якой невялікай свойскай жывёлай можна параўнаць гэтага чалавека і чаму? Адшукайце моўныя падставы для такога параўнання.

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 3. Якія з прыказак і прымавак запісаны няправільна? Запішыце іх правільны варыянт.
                                                                           

адправіць на той свет

аднаго поля суніцы

атрута бывае горкай

беражонага Бог беражэ

вярзе грушу на вярбе

дзе дым, там і касцёр

з усіх сіл

з кім павядзешся, ад таго і нацерпішся

конь на чатырох нагах і то бяжыць

калі тое свята будзе


Заданне 4. Назавіце спосаб утварэння прыведзеных слоў. Запішыце ўласныя прыклады, якія адпавядаюць вызначанай папярэдне словаўтваральнай мадэлі.
                                                                               
Слова для аналізу
Спосаб словаўтварэння
Уласны прыклад па вызначанай мадэлі
уроссып


уроскідку


усебакова


урачыста



Заданне 5. Уважліва прачытайце тэкст і адкажыце, з кім паедзе Віцька на астравы і каго яны возьмуць з сабою. Выбар патлумачце.
Максімальная колькасць балаў – 5 (2 – за названых удзельнікаў паездкі, 3 – за тлумачэнне).
            З двара Віцька выходзіў у добрым настроі. О, гэта добра, што Жэнька прыехала. Ну, няхай яна трохі задавака, затое столькі ўсяго ведае, столькі ўмее выдумляць. З ёй цікава.
            Ля хаты бабкі Настусі на лавачцы сядзеў Эдзік – Віцька яго здалёк пазнаў. І яшчэ Віталь стаяў, рот разявіўшы.
            Віталь – аднакласнік Віцькі. Як быццам нечым зачараваны. Ды не нечым, а кніжкамі. Як пачытаў быў “Прыгоды Тома Соера”, а потым “Востраў скарбаў”, цяпер сам скарбы шукае.
            Некалі ўсе разам яны планавалі цэлую навуковую экспедыцыю арганізаваць на астравы Ведзьмінай тоні.
            Віцька зацікавіўся гэтымі астравамі. Ніколі ж на ўсіх астравах не быў, толькі на Заікіным. Рыба там добра зранку бярэ, але каб зранку палавіць, трэба на ноч там заставацца. Аднаму жудасна, удвух – весялей. Во ________?________з сабой возьмуць – і ўтрох дні на тры на астравы! Цікава будзе! (Паводле В.Гапеева)
Віцька паедзе з ___________________________, і возьмуць яны з сабою _____________________________.
Тлучамачэнне:______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 6. Пазбаўце тэкст, прыведзены ніжэй, аманімічнасці, запісаўшы ў табліцы адпаведныя дзеясловы ў форме цяперашняга часу абвеснага ладу.
                                                                            
                Сыравінай для ткацтва на Беларусі здаўна служылі лён, воўна, радзей пенька. У лістападзе іх пралі1 на працягу ўсяго тыдня, за выключэннем святочных дзён і нядзелі. Затым рыхтавалі да ткання: бялілі або фарбавалі, снавалі. У працэсе адбельвання маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, залівалі ў жлукце, паласкалі і развешвалі на сонцы.
            Палатно вымочвалі, пралі2, паласкалі, а затым рассцілалі на роснай траве (прадвеснем на снезе) для бялення пад сонечнымі промнямі. Асноўнай сыравінай для фарбавання ў хатніх умовах служылі натуральныя фарбавальнікі: адвары або настоі лісця, кары дрэў, сцяблоў, кветак, каранёў траў. У выніку змешвання розных кампанентаў атрымлівалі патрэбны колер.

пралі1
пралі2
я
мы
я
мы
ты
вы
ты
вы
яна
яны
яна
яны

Заданне 7. Дапоўніце дыялог, назваўшы пары, якія “адначасна” ўступяць у шлюб. Колькі такіх пар набярэцца? Патлумачце моўную аснову гэтага жарту.
Максімальная колькасць балаў – 6 (0,5 – за правільна названую пару, 2 балы – за тлумачэнне)

Колькі ўсіх
- Ведаеш, Янка, ажэнімся, але адначасна з табою!
- Згода, добра! Але й штука будзе!
- Ну, якая ж  тут штука?
- Чаму ж не штука, калі 12 асоб пачнуць гаварыць адно аднаму “ты”.
- Як жа гэта ў цябе выходзіць?
- Вельмі проста: я і ты, ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 8. Адзначце, які з варыянтаў шэрагу тэкстуальных фактаў, гісторыка- і тэарэтыка-літаратурных паняццяў і характарыстык адпавядае творчасці Івана Шамякіна.
                                                                        
А) Ваенны раман, сентыменталізм, грамадска-палітычная і маральна-этычная тэматыка, “гарадская проза”, псіхалагічная проза.
Б) Народны пісьменнік Беларусі, Саша Траянава, культурна-гістарычная спадчына, Ганна Чарнушка, “Гандлярка і паэт”.
В) Рэалізм, Саша Траянава, драма, проза пра Вялікую Айчынную вайну, вастрыня канфлікту.

Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляюцца аўтарамі прыведзеных вершаваных урыўкаў. Выбар абгрунтуйце.

Верш 1
Зоркі не ўбачыш, імгла непрыхільная
Свет спавіла непрагляднаю сеткай;
Вецер не мрэ і, як зданне магільнае,
Носіцца грозна па пушчах, палетках.

Лес расхадзіўся, пашумы сусветныя
Б’юць у тахт віравы кожнай галінай,
Стогнуць  дубы і бярозы сталетнія,
Хрыпла скрыпяць і трасуцца асіны.

Верш 2
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах
Ля склепу. Часам  лёгкі пах
Сюды даносіцца ад рожы.
Паўсюль крыжы… вянкі… Чаго жа
Тут, дзе магілы, цень і прах
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах?

Верш 3
Юнацтва маё ў непагожыя дні
Прайшло па этапных шляхах стараны.
І песня твая да мяне прыплыла,
На волю паклікала крыкам арла,
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе над светам палае зара.

Мінула панурая ноч над зямлёй.
Навек падружыўся я з песняй тваёй,
Нібы ў ёй другую радзіму знайшоў
З такім жа прасторам жытнёвых палёў,
З такім жа разлівам, блакітам азёр,
З такім жа узорам нягаснучых зор.
А) Янка Купала
Б) Цётка
В) Якуб Колас
Г) Максім Багдановіч
Д) Максім Танк
Е) Рыгор Барадулін
Ё) Ніл Гілевіч
Абгрунтаванне:
__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зробленыя пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і/або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю замяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае – захаванне мастацкай цэласнасці.

Цяпер мая пара:______________вясной;
Адлігі не люблю; слата –
                                          вясной я хворы;
Бунтуе кроў, пачуцці сціснуты тугой.
Больш_____________зімовыя прасторы,
Суровыя снягі; як хораша зімой
Імчаць з сяброўкаю, калі іскрацца зоры,
Калі пад собалем,___________________,
Яна гарыць, дрыжыць і цісне вам руку!
                  Пераклад Аркадзя Куляшова
Теперь моя пора: я не люблю весны;
Скучна мне оттепель; вонь, грязь – 
                                         весной я болен;
Кровь бродит;чувства, ум тоскою 
                                                   стеснены.
Суровою зимой я более доволен,
Люблю её снега; в присутствии луны
Как лёгкий бег саней с подругой быстр  
                                                      и волен,
Когда под соболем, согрета и свежа,
Она вам руку жмёт, пылая и дрожа!
                              А.С.Пушкін. “Восень”
Уласныя версіі
1радок______________________________________________________________________________________________________________________________4 радок
______________________________________________________________________________________________________________________________7 радок

______________________________________________________________________________________________________________________________


Вызначце і запішыце беларускія словаформы, прадстаўленыя ў фанетычнай транскрыпцыі:
 [м’іл’йарт], [кл’аччатка], [рашшчап’іц’], [шатланцк’і]
[папуаск’і], [калеск’і], [апсал’утысцк’і], [адйутанцк’і]
[шп’ійанаш], [л’адз’аш], [паткашчык], [ц’в’эрц’]                                                                                                                                                                                   
Перакладзіце на беларускую мову і запішыце словы. 
Стопудовый, стократ, девятый, семнадцать, пятьдесят, радео, блокбастер, карцер, мистер, Нью-Йорк

 Устанавіце адпаведнасць паміж тэрмінамі, якія прапаноўваліся ў 20-я г.,  з сучаснымі варыянтамі. Адказ запішыце ў форме літарна- лічбавага спалучэння.
Тэрмін 20-ых гадоў ХХ ст.
Сучасны адпаведнік  тэрміна
А. зельнік
1.гібрыд
Б.мяшанец
2.паразіт
В. прысваенне
3.гербарый
Г.чужаед
4.інтэрмедыя, інтэрлюдыя
Д. паміждзея
5.гармонія
Е.суладжванне
6.асіміляцыя
Правільны адказ:
                 
Выпішыце са сказаў Якуба Коласа фразеалагізмы і растлумачце іх значэнне.
Перш чым звязваць сябе з той ці іншай партыяй, трэба ўважліва прыгледзецца, каб правільна выбраць дарогу. 2. Я зноў хачу, як і калісьці, з адкрытай, простаю душой на стык дарог знаёмых выйсці і пераклікнуцца з табой. 3. Насця нічога не сказала і толькі ўздыхнула, а Кузьма разгарачыўся, і панёсся як малады неаб’езджаны конь. 4. А жанкі глядзяць здзіўлёна, кінуць слоўка шапатком. 5. Дай бог шчасця вам і долі ўсім, хто слёзы праліваў.

Сказ №
Фразеалагізм
Значэнне
1.



2.



3.



4.



5.




Заданне 6. Запішыце назоўнікі ў прапанаваных формах.
Назоўны склон, адз. лік
Родны склон, адз. лік
Родны склон, множны лік
выхавацелька


шасцярня


грэбень


рагавень


свердзел


 Укажыце, якім членам сказа з’яўляюцца падкрэсленыя словы і якой часцінай мовы яны выражаны.
1.Ляцела ўпартае “алё” па правадах паштовых. (М. Калачынскі) 2. Паміж 981 і 983 гадамі тураўскі князь Тур быў пазбаўлены ўлады ў адным з найбольш буйных палітычных цэнтраў тагачаснай Русі. (А. Рогалеў) 3. У яго перахапіла дыханне. (У. Караткевіч) 4. Дзеда ўсюды носяць ногі, і к нам прыйдзе на хвілінку адпачыць крыху з дарогі. (Я. Колас) 5. Пешы коннаму не таварыш. (Прыказка) 6. На сцюдзёнай азёрнай вадзе, пад завеяй сярдзітай пургі, засталася сям’я лебядзей. (М. Хведаровіч)

Адзначце сказы з парушэннем граматычнай нормы ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў.Запішыце гэтыя сказы правільна.
1.Этыкетная паслядоўнасць прывітанняў: маладзейшы вітае старэйшага,мужчына-жанчыну,маладзейшы па чыну-старэйшага.
2.На чале роду стаяў старэйшына-самы стары і паважаны прадстаўнік роду.
3.Самы старэйшы кенійскі школьнік,88-гадовы Кімані Нганга Маруге, вымушаны быў пакінуць парту і адправіцца ў дом састарэлых.
4.Самы стары храм Горадні – Барасаглебскую царкву ХІІ стагоддзя , якую звычайна называюць Калоскай царквой або проста Каложай, чакае рэстаўрацыя і адбудова.
5. Найвышэйшых паказчыкаў па намалоце збожжа дасягнулі Іваноў Алег Анатольевіч, старэйшы камбайнер, і Паграбецкі Аляксей Леанідавіч, якія намалацілі 1 201,9тоны збожжа,убралі 416 гектараў.

Запішыце словы, якія пачынаюцца на літару М у адпаведнасці з прыведзенымі значэннямі:
         1) Уяўная замкнутая крывая лінія, якая праходзіць цераз полюсы зямнога шара і перасякае экватар. 2) Лік і колькасць, роўная тысячы тысяч. 3) Незлічоная колькасць (зорак). 4) Работнік міліцыі. 5) З’ява кароткай успышкі невялікага нябеснага цела, якое ўлятае ў зямную атмасферу з міжпланетнай прасторы. 6) Цвёрдае касмічнае цела, якое нагадвае каменна-металічную масу, што падае на Зямлю з міжпланетнай прасторы. 7) Соус з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў. 8) Член мафіі. 9) Лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання. 10) Гатунак ледзянцоў.
1. м







2. м






3. м







4. м










5. м





6. м








7. м





8. м







9. м










10. м










 Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя аўтара, час напісання твора.

З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся   __________ жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што  лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго,-
Ты выткана, дзіўная родная мова.

Няма на зямлі таго шчасця і гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такіх ____________,глыбокага мора
І гор, праз якія б ты не правяла
Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння
Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над _______ і над песняй маёй,-
Над тым, што было і што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом ________у сэрцы сваім
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калі ж ападзе і развеецца дым
І нівы васкросшыя закаласяцца,
Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,
Ізноў зазвініш ты ў кожнай у хаце,
_________ дасі іх сярэбраны гром
І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.

НАЗВА ТВОРА:____________________________________________________
ПСЕЎДАНІМ:________________________________________________________САПРАЎДНАЕ ІМЯ АЎТАРА:________________________________________­­­­­


ЧАС НАПІСАННЯ ТВОРА:___________________________________________
           

X КЛАС
Заданне 1. Падкрэсліце словы, у якіх, акрамя асноўнага, ёсць яшчэ і дадатковы, ці пабочны, націск.
Басаногі, агніста-чырвоны, кулямёт, жыццялюб, чаяпіцце, індывідуалізавацца, далей-болей, гідрамеханіка, лесаахова, трэцеразрадны.

Заданне 2. Адзначце пары слоў, аб’яднаных сінанімічным значэннем. Раскрыйце іх агульнае лексічнае значэнне.
Фрэска – гравюра, канфедэрацыя – саюз, цытата – тэзіс, штурм – атака, прэтэнцыёзны – экстравагантны.

Заданне 3. Знайдзіце словазлучэнні, у якіх парушаны ўмовы спалучальнасці. Запішыце іх правільна.
Гаспадарчыя справы, прастуджаны сын, гарысты вадапад, генеральная ўборка, пасадзіць дрэўка, рыбацкі пасёлак, адзінкавы лісток, яблычны сад, горны ручай, аптэкарскі кіёск.

Заданне 4. Раніцай мы вітаемся “Добрай раніцы!”, удзень – “Добры дзень!”. А як можна павітацца ноччу? Прывядзіце адпаведныя формы і растлумачце, чаму выкарыстоўваюцца менавіта такія.

Заданне 5. Прывядзіце прыказку, прымаўку ці фразему (на выбар), у якой выкарыстоўваецца пазначаны колькасны паказчык (дапускаецца выкарыстанне вытворных ад лічэбніка формаў і разнастайных яго разрадаў).
Колькасны паказчык
Прыказка, прымаўка ці фразема
адзін

два

тры

чатыры

пяць


Заданне 6. Устанавіце адпаведнасць паміж марфемным складам і словамі, якія яму адпавядаюць.
А. корань-суфікс
1. казуля
Б. прыстаўка-корань-суфікс-суфікс-канчатак
2. надыхацца
В. корань-суфікс-канчатак
3. адгырквацца
Г. прыстаўка-корань-суфікс-суфікс-постфікс
4. бягом

5. абутак

Заданне 7. Падбярыце і запішыце да словазлучэнняў эквівалентныя складаныя прыметнікі ці назоўнікі.
падобны да мышы

падобны да навукі

навука і асветніцтва

40 рублёў

смуглае цела


Заданне 8. Адзначце, які з варыянтаў шэрага тэкстуальных фактаў, гісторыка- і тэарэтыка-літаратурных паняццяў і характарыстык адпавядае творчасці Максіма Багдановіча.
А) Класічныя формы верша, сентыменталізм, адраджэнцкая тэматыка, раман, пераклады з беларускай мовы на рускую.
Б) Пераклады з беларускай мовы на рускую, даследаванні беларускай паэзіі, паэма, услаўленне красы жыцця і мастацтва, культурна-гістарычная спадчына.
В) Мінск як месца нараджэння, даследаванні беларускай паэзіі, паэма, драма, услаўленне красы жыцця і мастацтва.

Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце.
Ў вечным боры цемнатворы
Скачуць, плачуць, весяляцца;
Жнуць, збіраюць дзіва-жніва
Ў сонным полі, ў горкай долі.
Як начніцы-чарналіцы,
Скрыпам-шыпам маладзяцца:
Кінем, плюнем чары-мары
На паляны нечапаны,
Над курганам незабраным
Скруты-путы разасцелем,
Сном-травою станем, глянем
На няўлады, на пасады...
А) Янка Купала
Б) Цётка
В) Якуб Колас
Г) Максім Багдановіч
Д) Максім Танк
Абгрунтаванне: ______________________________________________

Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зробленыя пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і/або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў), дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае – захаваць мастацкую цэласнасць твора.
Унылая пора! Очей очарованье!
Приятна мне твоя прощальная краса –
Люблю я пышное природы увяданье,
В багрец и золото одетые леса,
В их сенях ветра шум и свежее дыханье,
И мглой волнистою покрыты небеса,
И редкий солнца луч, и первые морозы,
И отдаленные седой зимы угрозы.
А.С. Пушкін. “Восень”.
_______________ пара! Вачэй замілаванне!
Прыемны сэрцу бляск ________________ красы –
Люблю прыроды я ўрачыстае згасанне,
У чырвань з золатам прыбраныя лясы,
Ў іх засені вятроў шумлівых парыванне,
І сонца рэдкае, і зранку маразы,
І тонкаю смугой акрытыя нябёсы,
І _______________________ сівой зімы пагрозы.
Пераклад Аркадзя Куляшова
Уласныя версіі
1 радок: _______________________________________________________________
2 радок: _______________________________________________________________
8 радок: _______________________________________________________________



10 клас

1.     Размясціце ўсе гукі беларускай мовы па ўяўнай лесвіцы ў залежнасці ад узрастання гучнасці.


1.     Дапішыце прыказкі аб вучобе, мове і маўленні (заключнае слова павінна рыфмавацца з адным са слоў у першай частцы прыказкі).
1.     Узяўся за гуж, не кажы, што не … .
2.     Лепш вучоны, як … .
3.     Навука хоць намучыць, але жыць … .
4.     Каб вады напіцца, трэба ёй … .
5.     Цікаўнай Амілі нос … .
6.     І да булавы трэба … .
7.     Вучыся, нябожа, вучэнне … .
8.     Слова давай, дык яго і … .
9.     Перш папрацуй, а тады й … .
10.                       За запытанне не страціш ні абеду, ні … .

2.     Калі словы пішуцца разам, пастаўце лічбу 1, калі праз злучок – лічбу 2, калі асобна – 3.
Арт…салон ( ), асобасна…значымы ( ), мала…пісьменны ( ), дып…корпус ( ), жуль…вернаўскі ( ), на…ўцёкі ( ), арт…падрыхтоўка ( ), маўленча…арыентаваны, прадметна…алфавітны ( ).


3.     Запішыце па-беларуску. У беларускіх і рускіх словах пастаўце націскі.
Снизу доверху, замкнутая на ключ дверь, красивая застёжка, не успел даже икнуть, красивая набережная, набожность крестьянства, береги честь смолоду, вымыть дочиста.

5. Запішыце, якіх людзей характарызуюць наступныя фразеалагізмы:
жаба на языку не спячэцца – … ; з ветру вяроўкі ўе – … ; з мухамі ў носе – … ; зух супроць мух – … ; вецер гуляе ў галаве – … .


6.  Вызначце тып даданай часткі ў наступных сказах.
1. Я не заўважыў, калі мая сталасць настала.
2. Добра, калі ў хаце чысціня і парадак.
3. Не аслабяцца рукі на полі, калі поўна надзеі душа.
4. Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела і выпраг коніка сівога, свайго памочніка старога.

7. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, паставіўшы патрэбныя знакі прыпынку. Пабудуйце схему сказа.
Калі мы хочам каб нашу мову любілі і паважалі дык давайце гаварыць і пісаць на ёй так каб усім было хораша і зайздросна каб кожнае слоўка зіхацела і пералівалася.                                                                                  (Максім Лужанін)

8. Запішыце імёны і прозвішчы пісьменнікаў, якім належаць псеўданімы:
1) Янка Лучына – … ;
2) Янка Купала – … ;
3) Змітрок Бядуля – … ;
4) Якуб Колас – … ;
5) Мацей Бурачок – …;
6) Цётка – … .

Алімпіяда па беларускай мове
10 клас

1.     Запішыце, якія беларускія назвы месяцаў адпавядаюць паняццям, аформленым з дапамогай прыведзеных слоў.
Агароднік – … , бліннік – … , бярозавік – … , вясельнік – … , вясеннік – … , мёднік – … , мясаед – … , поснік – … , спаснік – … , хлебнік – … , шчаўнік – … , ягаднік – … .


2.     Запішыце прыведзеныя словазлучэнні па-беларуску.
Пойти за телеграммой, заболеть корью, тридцать два газетных экземпляра, простить его, подтрунивали над молчуном, не хуже других.

3. Запішыце, якія гукі абазначаюць падкрэсленыя літары.
Адцурацца [ ], суражскі [ ], на печцы [ ], адчыніць [ ], не парэжся [ ], Патсдам [ ], езджу [ ], счарцвелы [ ], дождж [ ], усмхнуўся [ ], зацвярдзелы [ ], нарвежскі [ ], сцізорык [ ], раскіданы [ ], язда [ ].

4.  Укажыце граматычнае значэнне падкрэсленых слоў і спосаб яго выражэння.
Браць – узяць; маленькі поні; ногі – нагі; лета змяніла восень; насіць – буду насіць.

5.  Раскрыйце дужкі і запішыце лічэбнікі словамі.
На (635-ы кіламетр), з (378-тысячны войска), над (252 вёска), за (1007 замок), няма (5 з мы).

7. Выпішыце толькі тыя словы, якія маюць чатыры суфіксы. Укажыце марфемную структуру слоў.
Загіпнатызаваць, выпрабавальнік, чарнічнік, патрабавальна, канцэнтравацца, двайняткі, зацікаўленасць, барацьбіт, верхавіны, падагравальнік.

8.  Вызначце тыпы аднасастаўных сказаў.
1. Думай з вечара, а рабі з рання.
2. Дзядзьку ў рыбе шанцавала.
3. Пабываць бы летам на моры!
4. Звонка, музыкі, у цымбалы звініце!
5. Пішу ліст сябру.

9. Выпішыце са сказаў перыфразы. Растлумачце іх значэнне, укажыце сінтаксічную ролю.
1. Ляжыць зямля ў адзенні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць.(Я. Колас)
2. З-за хмар выплыла на блакітную дарогу велічна прыгожае сонца.(А. Асіпенка).
3. Збіраліся мы ўсе разам і ішлі росным ранкам ваяваць з травою.(Я. Брыль)
4. Каб умеў кіраваць я пяром, я бы ксёнжку счыркаў як папар.(Ф. Багушэвіч)
5. І я знаю – рань зямнога раю зноў сады ахутае лістотай.(А. Пруднікаў)
6. Я мужык-беларус, пан сахі і касы. (Я. Купала)


10. Выпішыце прозвішчы пісьменнікаў XIX стагоддзя. Укажыце іх імёны.
Тураўскі, Барадулін, Броўка, Багушэвіч, Сачанка, Баршчэўскі, Вісліцкі, Гурыновіч, Гусоўскі, Гарун, Мележ, Дунін-Марцінкевіч, Крапіва, Куляшоў, Каліноўскі, Чорны.


1.     Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:


Род літаратуры
Аўтар
Сапраўднае імя
Твор
Жанр
Ідэя і яе ўвасабленне
“Летапісец”
Філасофская лірыка
Зварот да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі
Эпас
Апавяданне
Суровая праўда пра першую сусветную вайну. Аўтабіяграфічнасць апавядання. Гуманізм. Вобраз Яна Шымкунаса
Драма
Янка Купала
Пошукі шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны. Вобразы Сымона, Зосі, Старца, Незнаёмага.

Правільныя адказы: Лірыка, Максім Багдановіч, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Максім Гарэцкі, “Літоўскі хутарок”, Іван Луцэвіч, сацыяльна-філасофская (філасофская) драма [не могуць быць прынятыя за правільныя адказы сацыяльна-пабытовая драма, аўтабіяграфічная драма, гістарычная драма], “Раскіданае гняздо”.


2.     Знайдзіце два адасобленыя элементы ў пераліку, якія не суадносяцца з іншымі тэрмінамі, і растлумачце свой выбар (2 балы за правільнае вызначэнне, 2 балы за тлумачэнне, максімальна 4 балы):

Паэма, барока, ямб, сентыменталізм, развязка, рамантызм, раман, камедыя, апавяданне, байка.

Правільныя адказы: развязка (элемент сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора), ямб (вершаваны метр); астатнія тэрміны ў групах абазначаюць або мастацкія сістэмы, або жанры твораў.



3. Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара 
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я ___________ з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
________________каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў __________ сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь ____________________ раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы ___________________ свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

Правільныя адказы: спаткаўся, Ціхім, затаіўшы, іншы, пагляды. “Раманс”. Максім Багдановіч.


Варыянт 2

1.     Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы
(1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў):

Род літаратуры
Аўтар
Сапраўднае імя
Твор
Жанр
Ідэя і яе ўвасабленне
“Слуцкія ткачыхі”
Грамадзянская лірыка
Любоў да Радзімы і волі праз вобраз васілька
Эпас
“Губаты”
Дабрыня і міласэрнасць да прыроды, шматфарбнасць навакольнага свету, лірычнасць аповеду
Янка Купала
Камедыя з элементамі драмы
Канфлікт пакаленняў, высмейванне пыхлівасці і духоўнай абмежава­насці, індывідуалі­зацыя мовы персанажаў, элементы вадэвілю

Правільныя адказы: Лірыка, Максім Багдановіч, Максім Багдановіч, Генрых Далідовіч, Генрых Далідовіч, апавяданне,
драма, Іван Луцэвіч, “Паўлінка”.

2.     Знайдзіце два адасобленыя элементы ў пераліку, якія не суадносяцца з іншымі тэрмінамі,  і растлумачце свой выбар (2 балы за правільнае вызначэнне, 2 балы за тлумачэнне, максімальна 4 балы):

Раман, экспазіцыя, развязка, лірызм, энцыклапедыя, завязка, апавяданне, паэма, эпізод, кульмінацыя, камедыя, байка, верш.
Правільныя адказы: лірызм (характарыстыка настраёвасці, спосабу пабудовы дыялога паміж аўтарам і чытачом), энцыклапедыя (від навуковага выдання);
усе іншыя тэрміны ў групах абазначаюць жанры літаратуры або элементы сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора.

3.     Устаўце прапушчаныя словы, запішыце назву твора і яго аўтара (1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 7 балаў):

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не 
_____________-,
Каб не страціць святое штосьці.

He забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню __________________ асвер
________________________ руку да пахі.

He забыць сцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што у хаце там быў рубель
У цане і па курсу старому.

He забыць, як марозам злым
____________________ пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваім
Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на ____________________ цень,
He забыць, як завуць суседа,
He забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
I не страціў святое штосьці.



Правільныя адказы: ачарсцвець, цыбаты , Запускае, Клямка, іржышчы.  “Трэба дома бываць часцей”. Рыгор Барадулін.
ВОДГУК (9-11 класы)

Тропы – гэта словы, якія ў тэксце набываюць пераносны сэнс. Яны ўзбагачаюць мову твора, надаюць яму асаблівую выразнасць. Пры дапамозе тропаў вылучаюцца характэрныя прыкметы прадметаў і з’яў, перадаюцца адносіны аўтара да таго, пра што ён піша. Да тропаў адносяцца: эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза, гіпербала, літота, іронія.
ЭПІТЭТ – гэта вобразнае слова, якое заключае ў сабе мастацкае азначэнне найбольш істотных прыкмет якога-небудзь прадмета ці з’явы. Можа выражацца любой часцінай мовы. Выконвае наступныя асноўныя функцыі:
перадае непаўторнасць і глыбіню мастацкага бачання пісьменнікам жыцця;
можа выклікаць у чытача зрокавыя ўяўленні (асабліва ў пейзажных замалёўках);
уздзейнічае на розныя органы пачуццяў і выклікае пэўнае перажыванне.
^ Кудысьці белымі палямі ўздоўж аголеных бяроз, рассекшы неба правадамі , мяне цягнік паўсонны вёз. (І. Клепікаў)
А вечар чуткі, гутарлівы
Разносіць гоман, смех шчаслівы
І ў сэрцы паліць парыванні
І тчэ красёначкі кахання.
^ Якуб Колас
Сталыя эпітэты – гэта мастацкія азначэнні, якія ў фальклорных творах трывала замацаваліся за пэўнымі словамі і набылі ўстойлівы, традыцыйны характар: белыя ручанькі, сырая зямелька, шэры воўк, буйны вецер, зялёная дуброва і інш.
^ ПАРАЎНАННЕ – гэта мастацкі вобраз, пабудаваны на супастаўленні дзвюх з’яў ці двух прадметаў на аснове іх падабенства ці адрознення. Асноўныя функцыі:
дапамагаюць стварыць каларытны малюнак прыроды;
перадаюць эмацыйную напружанасць героя;
адыгрывае важную кампазіцыйную ролю.
Ты далёка, як тое, што будзе праз год, і таму я самотны, нібы параход, што на беразе ціхім, як прывід, стаіць. (В. Шніп)
“На Беларусі пчолы, як гусі”, --
прыгадваў зямляк у выраі.
Р. Барадулін
Разгорнутае параўнанне – гэта супастаўленне дзвюх карцін: найчасцей пейзажную замалёўку з чалавечым жыццём:
Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Не згадала матуля,
Што выйдзе з Алесі.
Я. Купала
^ МЕТАФАРА – прыпадабненне аднаго прадмета ці з’явы да другога прадмета ці з’явы, чым-небудзь падобнага да першага. У аснову метафарызацыі можа быць пакладзена падабенства прадметаў:
-- па колеры, -- па форме, -- па аб’ёме, -- па прызначэнні, -- па становішчы ў прасторы і часе, -- па стану, працэсу і г. д.
Сярод іншых тропаў метафара займае галоўнае месца, яна дазваляе стварыць ёмісты вобраз, заснаваны на яркіх, часта нечаканых, смелых асацыяцыях: Пацяклі, паплылі за гадамі гады (Я. Купала).
Увасабленне (персаніфікацыя) – своеасаблівая разнавіднасць метафары; такое адлюстраванне неадушаўлёных прадметаў, раслін або жывёл, пры якім яны гавораць, думаюць і адчуваюць, як чалавек: У лесе затрымаўся вечар і нанач адпачыць прылёг, калі прыціх у голлі вецер, пугач узняў перапалох (А. Астрэйка).
^ МЕТАНІМІЯ – гэта троп, які ўяўляе сабой замену назвы аднаго прадмета назвай іншага прадмета, унутрана звязанага з першым па прасторавай сумежнасці, часу, прычыннай сувяззю. Гэта:
перанос назвы пакоя, памяшкання і пад. на людзей, якія там жывуць, вучацца, знаходзяцца: прагожы класпрагожы класпрагожы класзнаходзяцца: прагожы клас і клас замаўчаў; горад Гродна і Гродна прагаласаваў “за”;
перанос назвы пасудзіны ці ёмістасці на колькасць ці меру таго, што змешчана ў іх: чысты слоікчысты слоікчысты слоік і выпіць слоік соку; новае вядро і сабраў вядро суніц;

перанос назвы дзеяння на яго вынік: напісалі дыктантнапісалі дыктантнапісалі дыктант і праверыць (раздаць) дыктанты; пасеў азімых распачаўся і пасевы дружна зарунелі;
перанос дзеяння, задання на выканаўцаў: несці вартунесці вартунесці варту і выставіць варту; пайсці ў разведку і разведка дакладна вызначыла месца;
перанос назвы матэрыялу на выраб з гэтага матэрыялу: золата не счарнее і заваявалі золата (г. зн. залатыя медалі);
перанос назвы дзеяння на месца, дзе гэта дзеянне адбываецца: пераход з будынка ў будынак і новы падземны пераход;
перанос імя аўтара на яго творы: быў знаёмы з Мележамбыў знаёмы з Мележамбыў знаёмы з Мележам і чытаць Мележа і інш.
^ СІНЕКДАХА – від метаніміі, заснаваны на перайменаванні прадметаў па колькасных прыкметах. Гэта значыць:
ужыванне назвы часткі прадмета ці жывой істоты (чалавека) замест цэлага прадмета, жывой істоты (асобы): галавапрадмета, жывой істоты (асобы): галава каровы і ў статку 10 галоў; закрыць рот і ў хаце 4 рты;
ужыванне адзіночнага ліку замест множнага: у лесе паспела ягадау лесе паспела ягадау лесе паспела ягада і хутка паявіцца грыб;
ужыванне множнага ліку замест адзіночнага: Гарлахвацкія існуюць толькі з зёлкінымі, якія ствараюць найбольш спрыяльныя ўмовы для іх існавання (С. Андраюк);
ужыванне канкрэтнай назвы замест агульнай: за лета студэнты зарабілі за мяжой сваю капейку;за лета студэнты зарабілі за мяжой сваю капейку;за лета студэнты зарабілі за мяжой сваю капейку;
ужыванне назвы адзення, абутку замест назвы чалавека. Напрыклад, у адным з вершаў Ф. Багушэвіч сваіх персанажаў характарызуе найменнямі асобных элементаў адзення:
Тут кажух і шынель,
І бурнос, лапсярдак,
І сурдут і мундзір,
А адзін быў і храк.
^ ПЕРЫФРАЗА – троп, які нагадвае разгорнутую метанімію – назва прадмета, з’явы ці персанажа замяняецца апісаннем іх істотных рыс. Напрыклад, Я. Купала назваў свайго героя мужыка “панам сахі і касы”; В. Таўлай Кастуся Каліноўскага – атаманам мужыцкай праўды.
^ ГІПЕРБАЛА – гэта вобразны выраз, у якім перабольшваюцца тыя ці іншыя якасці або дзеянні прадмета, з’явы. Функцыя гіпербалы – узмацніць мастацкія ўражанні чытача, скіраваць яго ўвагу на істотнае, найбольш важнае для выяўлення ідэі твора.
Мая далонь – пляцоўка касмадрома,
З якой увысь стартуюць караблі.
^ П. Макаль
ЛІТОТА – стылісттычная фігура, супрацьлеглая гіпербале – мастацкае перамяншэнне велічыні, сілы, значэння прадмета, з’явы, падзей.
Неўладкаваны чалавечы дом
Жывая кропля чорнага сусвету –
Зямля мая,
Зялёнае гняздо,
Адкуль вылётваюць
І птушкі і ракеты.
П. Панчанка
ІРОНІЯ – гэта слова, ужытае ў супрацьлеглым асноўнаму значэнні. Надзвычай часта звяртаюцца да іроніі пісьменнікі-сатырыкі.
Багачы і панства,
Нашы “дабрадзеі”!
Мы на суд вас клічам,
Каты вы, зладзеі!
Я. Колас
 Стылістычныя фігуры -- вобразна-выяўленчыя сродкі, утвораныя сінтаксічна. Да іх адносяцца:
інверсія (размяшчэнне членаў сказа ў адваротным, непрамым парадку з мэтай узмацніць выказванне; уласціва галоўным членам сказа, дапасаваным азначэнням, дапаўненням, акалічнасцям): Рэчка мутная. Мільганулі дзе-тры плоткі. Каля берага мармычуць жабы, збіраючыся нераставаць. З абалоння ў раку булькоча ручаёк (Я.Брыль);
антытэза (кантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў, думак, вобразаў, якое служыць для ўзмацнення выразнасці мовы): Ад родных ніў, ад роднай хаты, у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы (М.Багдановіч);
анафара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у пачатку сказа): У цёмным небе – хараводы сіняватых зорак, у цёмным небе свеціць месяц залатым сярпом (М.Багдановіч);
эпіфара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у канцы сказа);
паралелізм (аднолькавая сінтаксічная пабудова суседніх сказаў або ўрыўкаў): Над ракою ў спакою зацвітала каліна; у сяле за ракою вырастала дзяўчына (Я.Купала);
умаўчанне (абрыў фразы, які звычайна абазначаецца шматкроп’ем і ўказвае на незакончанасць або перапынак у выказванні, выкліканы хваляваннем гаворачага або нечаканай неабходнасцю пераходу да іншай тэмы).
Месяц – камень, магніт астранома,
 Не схаваная ў час навагодняя цацка,
 Учарашнія ўсёдаравальныя промні,
 Танны згублены гузік салдацкі…
Адам Глобус
^ ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН ПРАЦЫ НАД ВОДГУКАМ

1. Уважліва прачытаць верш цалкам з МЭТАЙ – выясніць першае сваё уражанне ад яго і запісаць:
 – спадабаўся ці не, бо…
 – зразумелы ці не, бо…
 – чаму (ці каму прысвечаны)
 – актуальны для сучаснасці ці не, чым актуальны.
2. Уважліва прачытаць па сказах (строфах), МЭТА:
 -- вызначыць структуры сказаў, каб зрабіць выснову тыпу: (^ Увесь твор складаецца з пяці простых ці пяці складаных, складаназалежных сказаў у якіх і сканцэнтравана асноўная думка пра…
-- вызначыць наяўнасць вобразных сродкаў: ТРОПЫ ці СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ;
 – кантэкстуальнае значэнне слоў;
 – мікратэмы кожнага абзаца (страфы);
 – уражанні ад кожнай страфы
 – кампазіцыю твора (кальцавая ці не, ці паслядоўнасць думак)
^  3. Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго:
 – колькі разоў паўтараецца ў творы;
 – якімі сінонімамі ці перыфразамі замяняецца;
 – якія эпітэты акружаюць яго.
 – што проціпастаўляецца яму ў творы.
4. Вызначыць тэму і ідэю твора, раскрыццю якіх і падпарадкаваны ўсе сродкі.
^ Тэма – пра што, чаму прысвечаны … (Верш прысвечаны паказу…
Ідэя – тое, што сцвярджаецца. (Аўтар сцвярджае думку пра … )
5. Скласці ПЛАН тыпу:
Уступ:
 -- што я знаю пра аўтара
 -- чым мне падабаюцца яго творы
 -- што мне вядома пра тэму і праблему, ўзнятыя аўтарам;
 -- якіх я ведаю яшчэ аўтараў і іх творы па гэтай тэме;
^ ГАЛОЎНАЯ ЧАСТКА
1) Тэма верша і адносіны да яе аўтара з указаннем канкрэтных лексічных адзінак, якія пацвярджаюць сказанае;
 2) Ідэя верша.
 2) Раскрыццю тэмы падпарадкаваны – цэнтральны вобраз(ы). Адносіны аўтара да іх;
 3) Адметнасць структуры твора (колькі частак, якія, што гэта дае)
 4) Танальнасць верша (гучыць аптымістычны ці не, падабаецца ці не)
ЗАКЛЮЧЭННЕ

 1) актуальнасць, запатрабаванасць, своечасовасць твора для сучаснасці, бо дазваляе …
5. Напісаць ВОДГУК
УВАГА! Адносіны аўтара выражаюцца:
 словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі;
 словы з адмоўнай ці станоўчай канатацыяй (валацуга, махляры, развалюха)
прыметнікамі-эпітэтамі;
 параўнаннямі;
^ ТЭКСТЫ ДЛЯ НАПІСАННЯ ВОДГУКАЎ

Адмаўлялі маю радзіму,
Ганьбавалі з усіх бакоў
Краем лапцяў і курадыму,
Краем невукаў і жабракоў.
А цяпер, драпежныя, дзеляць,
Як вялікі каштоўнейшы прыз,
Фаліянты старыя, што ў келлях
Мае продкі спісалі калісь.
У вялізных шумных сталіцах,
Дзе шукаць цяпер адрасы?
Як палонныя, на паліцах
Дрэмлюць слуцкія паясы.
Аж трымцяць, трымаючы дзверы.
Для забаў
 – хай зайздросціць Парыж! –
У калекцыі мільярдэра
Ефрасінні Полацкай крыж.
Ім хацелася, мецэнатам,
Тых калекцый папоўніць груз:
У свае заморскія шаты
Залучыць саму Беларусь.
Адабраўшы даўняе гора,
Зрабаваўшы слёзы і пот,
Захацелі, каб на гісторыю
Назаўжды забыўся народ.
Вось чаму столькі год радзіму
Ганьбавалі з усіх бакоў
Краем лапцяў і курадыму,
Краем невукаў і жабракоў.
^ Вольга Іпатава
 Тэма верша – лёс Беларусі і яе культуры; ідэя – сцвярджаецца трагічнасць лёсу Радзімы; тып маўлення – разважанне з элементамі апавядання (першая страфа тэзіс, затым доказ, апошняя страфа – вывад).
^ Лексічныя сродкі
 Эпітэты: каштоўнейшы прыз, шумных сталіцах, даўняе гора. Функцыя: перадаюць мастацкае бачанне аўтарам жыцця.
 Увасабленне (персаніфікацыя) – дрэмлюць слуцкія паясы. Функцыя: паказаць уласнае стаўленне і стаўленне ўсіх беларусаў да сваіх святынь.
 Параўнанні: як вялікі каштоўнейшы прыз, фаліянты старыя; як палонныя, ... дрэмлюць слуцкія паясы. Функцыя: паказаць стаўленне да святынь беларускага народа драпежных мільярдэраў і калекцыянераў.
Перыфразы: Краем лапцяў і курадыму, Краем невукаў і жабракоў называлі мецэнаты Беларусь. Функцыя: паказаць стаўленне да нашай радзімы сучасных “дабрадзеяў”.
 Іронія, г. зн.слова, ужытае ў супрацьлеглым асноўнаму значэнні: Ім хацелася, мецэнатам, Тых калекцый папоўніць груз. Функцыя: выказаць уласнае, аўтарскае стаўленне да такіх асоб, паколькі прамое значэнне слова мецэнат – гэта багаты апякун навук і мастацтваў.
 Метанімія: слова Парыж у вершы з’яўляецца назвай не столькі горада, колькі назвай той багатай часткі людзей, якія прывыклі выхваляцца адзін перад другім сваімі набыткамі. Слова Беларусь – гэта не толькі тэрытарыяльная назва, але і край багаты культурай, традыцыямі. Словы гора, слёзы і пот з’яўляюцца характарыстыкамі мінулага жыцця беларускага народа, пра якое пісалі Я. Купала, Я. Колас і іншыя аўтары, характарызуючы дарэвалюцыйны быт селяніна. Згадванне іх сведчыць пра тое, што чужынцы гатовы забраць нават трагічныя старонкі жыцця, каб народ застаўся без памяці. Шумныя сталіцы – метанімія. Створаны яркі гукавы вобраз?
^  Кантэкстуальныя сінонімы: каштоўнейшы прыз – фаліянты старыя – слуцкія паясы – крыж Ефрасінні Полацкай – груз; драпежныя – мецэнаты; радзіма – край лапцяў і курадыму – край невукаў і жабракоў – Беларусь
***
Людзі часта бываюць безразважнымі
 І адно пра свой інтарэс дбаюць.
 Прабачай ім – што будзе, то будзе.

Калі хочаш людзям дабра,
 То цябе абвінавацяць у сябелюбстве
 І нізкіх намерах.
 А ты будзь добры – што будзе, то будзе.
Калі дасягнеш поспеху,
 Знойдзеш шмат ілжывых сяброў
 І яшчэ больш сапраўдных ворагаў.
 Старайся дабіцца поспеху – што будзе, то будзе.
Калі будзеш адкрыты і шчыры,
 Людзі пакарыстаюцца табой для сябе.
 Будзь адкрыты і шчыры – што будзе, то будзе.
А нехта за адну ноч можа
 Знішчыць тое, што ты будаваў праз гады.
 Будуй сваё – што будзе, то будзе.
Калі знойдзеш спакой і шчасце,
 Многія будуць табе зайздросціць.
 Будзь шчаслівы – што будзе, то будзе.
Пра дабро, якое чыніш сёння,
 Людзі, напэўна, забудуць заўтра.
 Рабі дабро – што будзе, то будзе.
Аддавай усё, колькі можаш,
 А табе скажуць, што гэтага мала.
 Што будзе, то будзе – аддавай колькі можаш.
Бачыш, у астатнім рахунку
 Лічыцца толькі тое, што было паміж табой
 і Богам.
 Бо паміж табой ды “імі”
 І так ніколі нічога не было.
^ Маці Тэрэза.
Маці Тэрэза (1910 – 1997) – свецкае імя Агнэс Гонджа, албанка, заснавальніца Ордэна міласэрнасці, які дапамагае бедным і хворым людзям па ўсім свеце, – прыняла манаскае імя ў 37 гадоў. Міласэрнасць маці Тэрэзы не ведала межаў, нацыянальнасцей і рас. За сваю самаадданую і самаахвярную працу ў Індыі, а таксама ў іншых месцах катастроф і войнаў была ўганараваная ў 1979 г. Нобелеўскай прэміяй, а праз год пасля смерці (у 1999 г.) кананізаваная каталіцкай царквой.
 Прапанаваны тэкст – яе запавет кожнаму з нас, запавет, які разгортваецца паводле структуры тэксту-разважання: ёсць тэзіс ^ Людзі часта бываюць безразважнымі / І адно пра свой інтарэс дбаюць, аргументацыя (астатні тэкст) і выснова Лічыцца толькі тое, што было паміж табой і Богам. / Бо паміж табой ды “імі” / І так ніколі нічога не было.
Тэкст пабудаваны на антытэзе, дзе з аднаго боку “яны”, а з другога боку ты. Пад “імі” разумеюцца людзі (ключавое слова, паўтараецца 4 разы), твае нядобразычліўцы, непрыяцелі. Няпэўны займеннік “яны” праз паўторную намінацыю або канкрэтызуецца: ілжывыя сябры, сапраўдныя ворагі, або набывае значэнне некага невядомага: нехта, многія, або зусім апускаецца ў галоўнай ці даданай частках, якія маюць форму няпэўна-асабовага сказа (другая і перадапошняя страфа). Слова ж ты ў пачатковай форме ўжыта ў тэксце толькі двойчы, аднак ад гэтага тэкст не страчвае абагульняльнага характару, бо гэты запавет тычыцца не канкрэтнага, а любога сумленнага, працавітага, апантанага чалавека, які ў жыцці сутыкаўся з падобнымі сітуацыямі – праявамі чалавечай зайздрасці, карыслівасці і абмежаванасці.
 На прыёме антытэзы пабудаваны ўвесь змест тэксту, які ўвасабляецца праз складаныя сказы. Сэнс кожнага з іх супрацьпастаўляецца двойчы: у адносінах да папярэдняга сказа і ўласных частак між сабой.
 Так, у складаназалежных сказах даданая частка ^ Калі... (у форме абагульнена-асабовага сказа) са значэннем умовы проціпастаўляецца галоўнай выніковай частцы з наяўным ці адсутным злучнікам то. Галоўная частка-запавет (у форме абагульнена-асабовага сказа, выказнік якога ў форме загаднага ладу: прабачай, будзь, старайся, будуй, рабі, аддавай) проціпастаўляецца ўстойліваму выразу-фаталізму што будзе, то будзе (‘не варта нічога змяняць, усё высветліцца само сабой з часам’). Гэта супрацьпастаўленне маркіруецца (‘адзначаецца’) і графічна – пастаноўкай працяжніка.
 Процілегласць тваіх намаганняў і людскога стаўлення да іх увасабляецца і праз лексіку: моўныя і кантэкстуальныя антонімы (знішчаць – будаваць; дабро – сябелюбства, нізкія намеры; поспех – ілжывыя сябры, сапраўдныя ворагі; адна ноч – гады; спакой і шчасце – зайздросціць; усё – мала і пад.), і праз сінтаксічную градацыю. З аднаго боку, яна дапамагае ўзмацніць твае добрыя справы (ад памкненняў да самаахвярнасці) і людскую няўдзячнасць (ад ілжывых абвінавачанняў да замоўчвання і забыцця), а з другога боку, “надае моцы” наказу аўтаркі: прабачай ім, будзь добры, старайся дабіцца поспеху, будзь адкрыты і шчыры, будуй сваё, аддавай колькі можаш. Сінтаксічны паралелізм праяўляецца і праз анафару – адзінапачатак Калі..., і праз эпіфару – паўтор у канцы кожнай страфы: што будзе, то будзе.
 Сэнсава запавет заканчваецца радком аддавай колькі можаш, таму ён вынесены ў канец сказа, каб менавіта на яго прыпадаў лагічны націск (дзеля гэтага парушана і структура страфы). Аднак канцоўкай твора з’яўляецца апошняя страфа – аўтарскае тлумачэнне-супакаенне: Бачыш, у астатнім рахунку / Лічыцца толькі тое, што было паміж табой і Богам. / Бо паміж табой ды “імі” / І так ніколі нічога не было. Гэтаму трайному адмаўленню нададзена сіла ўмацаваць твой дух, тваю веру ў праўдзівасць абранага табою жыццёвага шляху і грамадзянскай пазіцыі, а значыць, у сваіх памкненнях, дзеях і высілках ты чысты перад сваім сумленнем і Богам.
^ Таццяна Рамза
КЛАДКІ
 Мы ідзём па дрыгве. Абапал тояцца прорвы, буяе жоўтая лотаць, тоўпяцца на
 куп’і пукі сітнягу. “Нашто шукаць сваёй згубы? –   нам кажуць старыя людзі. –   Прыйдзе час, і яна сама, каго трэба, знойдзе”. Не згубы, аднак, мы шукаем, а выйсця – з жыцця, што, не  маючы мэты, туліцца ўскрай  дрыгвянога бязмежжа, і хіба  мы прычынай таму, што вый сце ў ім гэтак шчыльна з’яд-
 нана са згубай, а тое, што ёсць,  з тым, чаго няма?
Некалі праз дрыгву былі пакладзены кладкі, і людзі тады  разумелі, к у д ы жывуць, але  даўно ўжо кладкі ўбіліся ўглыб,  засмакталіся прагнай дрыгвою,  і трэба цяпер ісці наўздагад. Мы гразнем, мы сумняваемся, мы вывяраем крокі і, калі   раптам правальваемся ў згубную глыбіню, знаходзім гэтак  жа раптам апірышча – страчанае, старое, аднятае, але ўсё  роўна заўсёды прысутнае патаемна ў нашых адчайных памкненнях, – к л а д к і.
^ Алесь Разанаў

Водгук на ўрывак з паэмы Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”
I аж дакуль Зямлі зялёнай
 Трымцець на лесу цеціве —
 Найпершым клопатам надзённым
 Тут будзе клопат пра цябе.
 Н. Гілевіч.

 Што мы прыгадваем, калі ўдыхаем водар-пах румянага хлеба? Можа, налітыя каласы, патрывожаныя гарэзай-ветрыкам. А можа, блакітныя вочкі пяшчотных васількоў у жыце. Нехта зноў пачуе шчымліва-радасны пошчак маленства і ўспомніць расцалаваныя снегам і дажджом «далоні шчаснай маці, што дзецям лусты раздав». А хтосьці, ап'янёны водарам духмянай скібы, прыгадае цяпло і ласку Зямлі-Матухны. У песнях «цар зямлі» параўноўваецца з сонцам, што лашчыць сваімі прамянямі ўсё жывое.
 Нялёгка перадаць словамі ўражанне ад народнай песні, сатканай тонкімі струнамі чалавечай душы. А паэзія Ніла Гілевіча — гэта журботна-ўзнёслая песня, мелодыя крынічнай беларускай мовы. Песня-ўслаўленне сінявокай Беларусі, яе такіх сціплых і някідкіх, але дарагіх сэрцу краявідаў, свежага бохана на белым абрусе ці ручніку.
 У фрагменце з рамана Н. Гілевіча «Родныя дзеці» слова «хлеб» набывае глыбокае сэнсавае гучанне. Хлеб — гэта не толькі смачны спажытак. Крамяная луста — гэта сімвал спагады і мірнага жыцця, высакароднай працы і шчаслівага будучага. Ці не таму паэт кажа:

 Хлеб... Хай пляткараць у пляткарні,
 А я скажу: ніякі дух,
 Як той, што ўночы тхне з пякарні,
 Ва мне не родзіць столькі дум.

 А якім збавеннем у часы ваеннага ліхацецця былі тыя «ажымкі-праснакі — з гнілое бульбы перамерзлай і травяной трухі-мукі». Надаваў моцы нават «усохлы недагрызак скарынкі — чорнай, як зямля».
 Холад і голад... Гэтыя страшныя словы ніяк не паставіш побач са словамі «дзіця», «маці». Ды ў «грозны час»

 За Перамогу ваявала
 I тая скібка, што ў сірот
 Ад рота маці адрывала,
 Каб не аслаб без хлеба фронт.

 Магчыма, менавіта гэта скарынка, «бяссмерця прысмак», і выратавала знямоглага байца, што змагаўся за сонечную усмешку сваіх дзяцей.
 Горка, балюча на душы ад таго, што не ўсе сёння паважаюць высакародную працу сейбіта. На вялікі наш жаль і сорам ёсць людзі, якія, «ад сытай роскашы аглухшы», раскідваюцца святым дарам зямлі. Яны ніяк не могуць усвядоміць, што хлеб — сдмае дарагое пас л я маці і Бацькаўшчыны. Пагарджаць ім — грэшна, недаравальна, злачынна.

 Хлеб — мой і твой, яго і ўсіхны.
 Ні для каго — не дармавы.

 Мова верша Н. Гілевіча сакавітая, непаўторная, аздобленая эпітэтамі («зямля зялёная», «горкія скаргі»), метафарамі («свяціўся працаўнік», «несла вясна ажымкі-праснакі»), перыфразамі(«цар зямлі», «царнябёс», «бяссмерця прысмак»), што ажыўляюць тэкст, надаюць яму большую энеріію, эмацыянальнасць. Прыдаткі («мохам-плесняю», «водар-пах») робяць твор каларытным, жывапісным, шматфарбным. Паэт выкарыстоўвае бяззлучнікавасць — стылістычную фігуру, што запавольвае, замаруджвае тэмп верша і ўзмацняе сэнсавае напружанне: «Хлеб... Чорны, белы, шэры, сітны». Ніл Гілевіч ужывае простыл і складаныя сказы, аднародныя і абасобленыя члены сказа, што надаюць тэксту экспрэсіўнасць, выразнасць. Вялікую ролю іграе намінатыўны сказ: «Хлеб...» Ён некалькі разоў паўтараецца. I мне міжволі падалося, нібы гэта залатое жыта, што красуе на шырокіх, раздольных палях.

 Духмяны, цёплы, свежы, крамяны, румяны хлеб... «Толькі смачны, вечна смачны.— калі зароблены і свой». Хлеб «аржаны, аўсяны, ячны», услаўлены майстрам беларускай паэзіі Шлам Гілевічам... Напэўна, толькі для таго, хто спазнае глыбіню гэтага слова, адкрыецца потым невычэрпная скарбніда людское душы.


Комментариев нет:

Отправить комментарий