11 клас


 
Тэст. “Адасобленыя члены сказа”
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца
а) Гуслям княжа не пішуць законаў.
б) На першы погляд задача здавалася невырашальнай.
в) Невялічкага росту яна была вельмі худзенькая.
г) Апошні позірк сонца быў невымоўна журботны.
д) Пражыў Антось жыццё курыцы не пакрыўдзіўшы.
Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку расстаўлены правільна
А) Коннік занукаў на каня, але не дабіўшыся ніякага выніку лёгка саскочыў на лёд.
Б) Па полі пабеглі палахлівыя цені, змяняючы і блытаючы колеры.
В) Моў ён не ведаў акрамя польскай ды лацінскай, ды яшчэ трошкі нямецкай.
Г) Яны слухалі вушы развесіўшы.
Д) Пісьмо паклікала мяне сюды на ціхія лясныя ростані.
 Адзначце сказы, у якіх неабходна дапоўніць пунктуацыю
А) Замірае, сціхае мая залатая дуброва асыпае на дол свой вячысты ўбор.
Б) Хто, косю, стрыножыў цябе, твае рухі?
В) Сустрэчны вецер то дыхаў прыемнай цеплынёю ў твар, то лашчыўся ў валасах, то імкнуўся сарваць з плеч хусцінку.
Г) У момант вялікіх душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ці жыццёвых акалічнасцей і старыя людзі робяцца як дзеці.
Д) Выбегла на сярэдзіну хаты дзяўчынка, школьніца, тоненькая з доўгай касой у просценькай сукенцы.
Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі
А) Вечар будзённы, звычайны святочны толькі для іхняй сям’і.
Б) Маленькі хлопчык радуецца, і сонцу, і вясне, і гэтым пырскам вады, якія, пераліваючыся, гараць усімі колерамі вясёлкі.
В) Магутны гук загрымеў у гарах, распадаючыся на асобныя акорды, сціхаючы і паўтараючыся.
Г) Галлё спусціўшы над парканам, расла тут грушка з тонкім станам.
Д) Ласкава і пяшчотна, амаль як дома на Брэстчыне свяціла сонейка.
 Адзначце сказы, у якіх неабходна дапоўніць пунктуацыю
А) І гадзіну і дзве і тры не моўкне аркестр; гучаць і гучаць мелодыі, ад якіх то ўскіпае то стыне кроў.
Б) Ёсць любоў да блізкага чалавека, ёсць любоў да роднай зямлі да сцежак маленства да матчынай песні.
В) Падбадзёраны першым поспехам, Раман праспяваў яшчэ адну песню, на гэты раз ціхую, спакойную і меладычную.
Г) Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны.
Д) Прыбярэжныя нізкія мясціны, зарослыя кустоўем ажынай чаротам і густой травой, пеніліся ад белізны і ружовасці першацветаў.
Тэст. “Адасобленыя члены сказа”
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца
а) Гуслям княжа не пішуць законаў.
б) На першы погляд задача здавалася невырашальнай.
в) Невялічкага росту яна была вельмі худзенькая.
г) Апошні позірк сонца быў невымоўна журботны.
д) Пражыў Антось жыццё курыцы не пакрыўдзіўшы.
Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку расстаўлены правільна
А) Коннік занукаў на каня, але не дабіўшыся ніякага выніку лёгка саскочыў на лёд.
Б) Па полі пабеглі палахлівыя цені, змяняючы і блытаючы колеры.
В) Моў ён не ведаў акрамя польскай ды лацінскай, ды яшчэ трошкі нямецкай.
Г) Яны слухалі вушы развесіўшы.
Д) Пісьмо паклікала мяне сюды на ціхія лясныя ростані.
 Адзначце сказы, у якіх неабходна дапоўніць пунктуацыю
А) Замірае, сціхае мая залатая дуброва асыпае на дол свой вячысты ўбор.
Б) Хто, косю, стрыножыў цябе, твае рухі?
В) Сустрэчны вецер то дыхаў прыемнай цеплынёю ў твар, то лашчыўся ў валасах, то імкнуўся сарваць з плеч хусцінку.
Г) У момант вялікіх душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ці жыццёвых акалічнасцей і старыя людзі робяцца як дзеці.
Д) Выбегла на сярэдзіну хаты дзяўчынка, школьніца, тоненькая з доўгай касой у просценькай сукенцы.
Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі
А) Вечар будзённы, звычайны святочны толькі для іхняй сям’і.
Б) Маленькі хлопчык радуецца, і сонцу, і вясне, і гэтым пырскам вады, якія, пераліваючыся, гараць усімі колерамі вясёлкі.
В) Магутны гук загрымеў у гарах, распадаючыся на асобныя акорды, сціхаючы і паўтараючыся.
Г) Галлё спусціўшы над парканам, расла тут грушка з тонкім станам.
Д) Ласкава і пяшчотна, амаль як дома на Брэстчыне свяціла сонейка.
 Адзначце сказы, у якіх неабходна дапоўніць пунктуацыю
А) І гадзіну і дзве і тры не моўкне аркестр; гучаць і гучаць мелодыі, ад якіх то ўскіпае то стыне кроў.
Б) Ёсць любоў да блізкага чалавека, ёсць любоў да роднай зямлі да сцежак маленства да матчынай песні.
В) Падбадзёраны першым поспехам, Раман праспяваў яшчэ адну песню, на гэты раз ціхую, спакойную і меладычную.
Г) Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны.
Д) Прыбярэжныя нізкія мясціны, зарослыя кустоўем ажынай чаротам і густой травой, пеніліся ад белізны і ружовасці першацветаў.



Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.
Агульнаўжывальныя Абмежаванага ўжытку
Дыялектная лексiка Спецыяльная лексiка Жаргонная лексiка
Лэйба, чытаць, спажывецкi кошык, малiнаўка, шрыфт, iдзець, iнтэграваны, чувiха, гранкi, крылы, вецер, юрдань, служба, арфаэпiя, iмпульс, дзесяць, працэсар.
Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказау. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.
Камп`ютэрны вiрус – гэта спецыяльна напiсаная невялiчкая па памерах праграма, якая можа “прыпiсваць” сябе да iншых праграм, а таксама дзень пры днi выконваць розныя непажаданыя дзеяннi на камп`ютэры. Бяда, калi такая праграма пачынае работу…
Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).
Заданне 5.Знайдзiце памылкi ў тэксце. Выпраўце iх.
Стэлс-вiрусы падманьваюць антывiрусные прграммы i у вынiку застаюцца нязаўважаннымi. Тым не меньш, есць просты метад атключыць механiзм маскiроўкi cтэлс-вiрусаў. Для гэтага неабходна загрузiць камп’ютар с незаражаннай сiстэмнай дыскетай i адразу, незапускаючы iншых праграм з дыску камп’ютэра , праверыць яго антывiруснай праграмай.
Пры загрузке с сiстэмнай дыскеты вiрус не можа атрымаць кiраванне i усталяваць у аператывнай памяцi рэзiдэнтны модуль, якi рэалiзоўвае стелс-механiзм. Антывiрусная праграма сможа прачытаць iнфармацыю, сапраўдна запiсанную на дыске, i лехка выявiць вiрус.
Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны..
Зарождение телевидения относится к 70-м годам прошлого столетия. Оно неразрывно связано с развитием электротехники и ее практическими применениями, в частности для связи на большие расстояния. Возможность быстрой передачи сообщений на большие расстояния в виде электрических сигналов наводила на мысль об использовании аналогичных принципов для передачи изображения на расстояние.
Первые проекты систем для электрической передачи изображений были предложены вскоре после изобретения телеграфа и относились еще не к телевидению в современном понимании этого слова, а к фототелеграфии т.е. передаче единичных неподвижных изображений (чертежей, рисунков и т.п.). Они основывались на использовании химического действия тока и применении различных механических устройств в передающем и приемном аппаратах. Передача сигналов осуществлялась по проводам,принимаемые изображения фиксировались на бумаге.
Первые успехи в передаче неподвижных изображений по линиям связи привлекли внимание ученых и изобретателей к проблеме телевидения. Но для перехода от фототелеграфии к телевидению, т.е. к непосредственной передаче движущихся изображений, требовались новые методы и технические средства, необходимо было преодолеть огромные технические трудности. Телевидение, или видение на расстоянии за пределами непосредственного зрительного восприятия объектов человеком, могло быть осуществлено на основе преобразования света в электрические сигналы.
Для практического решения проблемы телевидения нужно было найти такой способ передачи изображений, который позволял бы заменить большое количество линий связи между передающим и приемным устройствами одной линией, т.е. перейти от сложной многоканальной системы к более простой, одноканальной. Этот переход означал замену одновременной передачи всех элементов изображения поочередной.

ЛЕКСІКА
1. Выпішыце словы, ужытыя ў пераносным значэнні.
Жорсткія ўмовы, жалудовая шкарлупіна, кіпучая дзейнасць, кіслы настрой, кленчыць грошай, клапатлівая справа, ключ шыфра, крывавы пот, крысо пінжака, беларуская кухня, высокая годнасць, шыпучае полымя, блакітная плынь, ружовая хустачка, аўсяныя хвалі.

2. Выпішыце словы, якія адносяцца да пасіўнай лексікі.
Скібка, цыркуляр, відок, варштат, гайдук, клавіш, піянер, уезд, касманаўт, дылер, дызель, палкаводзец, янычар, ярмо, лёкай, асадка.

3. Прывядзіце агульнаўжывальныя словы да дыялектных.
Баржджэй, гануча, асвер, гурок, яблуко, саганок, картопля, галяк.

4. Запішыце і падкрэсліце агульнаўжывальныя тэрміны адной рыскай, а вузкаспецыяльныя – дзвюма.
Літаратура, гравюра, семантыка, дантыст, афікс, полісемія, алегорыя, рэалізм, працэс, справаздача, люміністэнцыя, дэфініцыя, рэзалюцыя.

5. У якіх спалучэннях слоў назіраецца аманімія да слова баба ў значэнні ‘старая жанчына’?
А) старая баба; б) снегавая баба; в) чыгунная баба; г) ромавая баба; д) каменная баба.

6. Вызначце сінанімічныя рады.
А) лёгкі - невялікі – даступны;
Б) лёгкі – просты – даступны;
В) лёгкі – павярхоўны – бесклапотны;
Г) лёгкі – несур’ёзны – нямоцны;
Д) абяссілець – прыстаць;
Е) абяссілець – страціць сілу;
Ё) абяссілець – збіцца з ног;
Выкананыя заданні можна дасылаць на эл.пошту: tanyastv14@mail.ru   або раз у тыдзень ці два тыдні  (як вам зручна) прыносіць сшытак у гімназію і пакідаць на вахце. Поспехаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА СТАРОНКУ "ПАДРЫХТОЎКА ДА ЦТ".
Калі ласка, выконвайце заданні своечасова.

Дваццаць трэцяга красавіка
Тэма тая ж 
Заданне на адзнаку: расставіць прапушчаныя знакі прыпынку. падкрэсліць граматычныя асновы, саставіць схемы.
1.      Балота на якім прыгожа раскінуўся астравок дзе расла разам з другімі дрэвамі і гэтая маладая бярэзінка здавалася не мела канца-краю.
2.      Камандзір палка стаяў у акопчыку ў новай засунутай на вочы касцы якая хавала верхнюю палову яго схуднелага твару але па тым як уся яго хударлявая постаць напружылася калі ён глядзеў на Агеева той зразумеў што гэты выклік дабром для яго не скончыцца.
3.      Трошкі навастрыўшы слых Агееў адплюшчыў вочы нізкі верх маленькай яго палаткі ўжо яўна выступаў з прыцемкаў сваімі дробязямі матузамі шнуроўкамі на выхадзе размытымі невядома якога паходжання плямамі на парусіне у самым каньку матава свяцілася невялічкая з грывеннік дзірачка нядаўна прапаленая вугальком з кастра.
4.      Яму добра такі пякло ў шчокі аж неяк туманна рабілася ў вачах ён адхінаў тады галаву і было прыемна адчуваць як доўга яшчэ гарачыня казытала калола твар як роўна разлівалася па шчоках паветра лёгкім токам аблягала твар і ад гэтага неяк прыемна яснілася ў галаве было добра.
5.      У лесе яшчэ адчувалася ранішняя прахалода зрэдку калі чапляўся хто за куст пырскала па твары раса але і раса і прахалода былі ўжо як падагрэтыя на зямлю паступова асядала духата якая запаўняла сабою дзе толькі можна пустату.
6.      Ігнат час ад часу пазіраў на сонца спадзеючыся што яно пасунулася на захад але кожны раз расчароўваўся разамлелае сонца як быццам застыла ў нерухомай вышыні.


Дваццатага красавіка. 2020.
Тэма: Знакі прпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.


СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ  (КАМБІНАВАНАЙ БУДОВЫ)
У складаных сказах з рознымі відамі сувязі можа быць самая разнастайная камбінацыя састаўных частак: звязаныя падпарадкавальнай і злучальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і інш. сувяззю.
У складаных сказах з рознымі відамі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі ставяцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў іншых складаных сказах: складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых.

Заданне на адзнаку
1. Спішыце сказы, пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку, растлумачце іх пастаноўку.
1. Пад вечар дзіўна выглядалі хвоі і елкі з паўднёвага боку яны былі цёмна-зялёныя бо сонца зняло іней а з паўночнага – сівавата-белыя, халодныя, змрочныя, з абвіслым галлём ад цяжкага ледзянога срэбра (З.Б.). 2. Недзе паверсе хадзіў вецер але на дарозе, унізе, было ціха толькі аднойчы калі справа зашарэла поле вецер шырока ўварваўся на дарогу, стаў мокра біць у твар (І.М.). 3. Каля плота пакалыхваўся дзікі кмен разросся, выпусціў сваё шырокае лісце лопух густымі купкамі ўзялася расці піжма, глухая канапелька і пакалыхваў шара-празрыстымі, пухкімі, а дзе палыселымі ўжо, чубатымі макаўкамі дзьмухавец і пры беразе хвойніку жоўта-яснымі махрыстымі кветачкамі зацвіў валаснік і зазвінеў ад пчол нізкі ліловы чабор (Адамч.). 4. Часта сніцца што ў яе зноў хворае сэрца што яна зноў задыхаецца і яна прачынаецца ў халодным поце і слухае сваё сэрца (Шам.). 5. Набрынялі на дрэвах пупышкі зялёным туманам задыміўся лес запахла грыбамі расталі цёплыя дымчатыя аблокі на чыстым небе запарыла зямля змоўклі ручаі і высахлі курганы (Хомч.). 6. І наогул чаго толькі не было пры валасным камітэце у цеснаватым хлевушку нерваваўся і пудзіўся сыты дагледжаны конь віселі жоўтыя вайсковыя сёдлы і кракаўскія дарагія хамуты а пад навесам дрывотні, акрамя плеценага з ракітніку курносага вазка, стаяла лёгкая на рысорах брычка а з кутка блішчала, абвіваючы скупое далёкае святло, лакіраваная ў разной аздобе, з двума фігурнымі меднымі падсвечнікамі карычневае піяніна, знявечанае, без ніжняй дошкі, з выбітымі клавішамі (Адамч.). 7. Адно слова чаплялася за другое адна думка выклікала другую і хоць мацней сувязі паміж імі не было але гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам (К-с). 8. А калі гэты выпадак стаў вядомы паміж дрэў то яны доўга шумелі і ніяк не маглі прыйсці да згоды ці добра зрабіў вяз, развеяўшы гэты туман, гэты прыгожы туман зменнага шчасця беднай бярозкі (К-с). 9. Бывае што раптам нейкім мулкім стане твой любімы горад куды звычайна з радасцю і нецярпеннем спяшаешся з усіх дарог і ты ходзіш па ачышчаных ад снегу вуліцах, нібы той мядзведзь-шатун, і не ведаеш дзе дзець сябе, такога злога, незадаволенага, вуглаватага (Я.С.). 10. Чаму ж пазней калі ты, чалавек, па сіле стаў богу падобны, змог пабываць у той краіне дзе хлеба і цукру на сталах еш колькі ўлезе дзе машын поўна калі самалётам падняўся вышэй аблокаў адкуль, скрозь камячкі ваты, разгледзеў безабаронную зямлю чаму ж пазней ты перастаў адчуваць тое шчаслівае трымценне душы якое гэтак востра адчуваў некалі?.. (В.Г.). 11. Салодкія, сакавітыя маліны сыпаліся і сыпаліся ў кузавок а да мяне цягнуліся ўсё новыя цяжкія галінкі дзе ягады, здавалася, былі яшчэ буйнейшыя і прывабнейшыя (Мяж.).


















7. Адзначце гістарызмы.
А) чало; б) ураднік; в) мястэчка; г) харунжы; д) управа; е) каганец; ё) сойм; ж) падлоўчы.

8. Адзначце архаізмы:
А)   рэкрут; б) персі; в) мушкет; г) ловы; д) асьміна; е) кардон (мяжа); ё)  засценак.

9. Адзначце прастамоўныя словы.
А) ветрагон; б)гультай; в)балван; г)гарэза; д)мямля; е)лайдак; ё)куркуль; ж)свавольнік

10. Падбярыце беларускія адпаведнікі да тэрмінаў іншамоўнага паходжання.
1) персаніфікацыя                а) мнагазначнасць
2) амплітуда                          б) відазмяненне
3) флексія                              в) увасабленне
4) полісемія                           г) узаемапранікненне
5) мадыфікацыя                    д) прызначэнне
6) кансанантызм                   е) канчатак
7) функцыя                           ё) складанаскарочанае слова
8) прэфікс                              ж) размах хістання
9) дыфузія                             з) сістэма зычных

10) абрэвіятура                     і) прыстаўка


Комментариев нет:

Отправить комментарий