10 клас


 Выкананыя заданні можна дасылаць на эл.пошту: tanyastv14@mail.ru   або раз у тыдзень ці два тыдні  (як вам зручна) прыносіць сшытак у гімназію і пакідаць на вахце. Поспехаў.

Дамашнія заданні, якія прапісаны ў эл.дзённіку, не выконваем, толькі тыя, што задаю ТУТ

Профільная група
Тэма: Прыслоўе
Саставіць канспект на аснове практыкаванняў 335, 337, 344. 
Правапіс прыслоўяў:
Разам пішуцца:
1. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з прыслоўем: залетась, занадта;
2. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі поўных і кароткіх прыметнікаў: упустую, дасуха;
3. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з лічэбнікамі і займеннікамі: утрох, затым;
4. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі назоўніка, якія ў сучаснай мове не ўжываюцца: дашчэнту, запанібрата;
5. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з назоўнікам, паміж якімі нельга без сэнсу азначэнне або склонавае пытанне: напалову, зранку, уперад.
Праз злучок пішуцца:
1. Прыслоўі з прыстаўкай па-, калі яны заканчваюцца на -аму, -яму, -ому, -цку, ску, -ы, -і, -ае, -ое, -яе: па-вашаму, па-брацку, па-дзіцячы, па-другое;
2. Прыслоўі, утвораныя паўтарэннем таго самага або блізкага слова: мала-мала, крыж-накрыж;
3. Прыслоўі з прыстаўкай абы- і постфіксам –небудзь: абы-дзе, калі-небудзь.
Асобна пішуцца:
1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі (назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах): у пару, да пары, на памяць, на вока, на слых, пад вечар . і інш.
2. Назоўнікі, якія пачынаюцца з галоснай, у спалучэнні з прыназоўнікам у: у адзіночку, у абхват, у абдымку;
3. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, з, да, на: без разбору, без аглядкі, без упынку, з разгону, з налёту, з наскоку, з разбегу, з набегу, на хаду, на ляту, на бягу, на скаку.
ЯК СЛЕД, УСЁ РОЎНА, УСЁ АДНО, БЕЗ ДАЙ ПРЫЧЫНЫ, БЕЗ ДАЙ РАДЫ, НАЎРАД ЦІ......
! Каб узмацніць дзеянне, у беларускай мове ўжываюцца выразы, якія складаюцца з дзеяслова і прыслоўя, што ўтворана ад гэтага ж дзеяслова:просьма прасіць, бегма бегчы, лежма ляжаць, крычма крычаць, лётма ляцець.У гутарцы характэрна ўжыванне прыслоўяў з займеннікам што: праўда што, дзіва што, дарма што, хіба што, бадай што.
ЗАДАННІ
Напішыце прыслоўі правільна:
(Бяс)конца, (з)далёк, вучыць (на)памяць, (па)роўну, (у)голас, (у)разнабой, (у)рэшце, (у)поперак, (с)пачатку, (з)нарок, (на)перадзе, (на)вокал, (у)лева, (з)лева, (за)летась, (па)мойму, (што)раз, (не)(ў)забаве, (за)раз, прыехалі (да)дому, (да)дому было дзве вярсты, (дзе)нідзе, (раз)пораз, (з)ходу, (не)(ў)меру, (свое)часова, (па)трэцяе, (на)слых, (з)гарачкі, (у)абдымку, (на)колькі, (на)столькі, (у)чатырох, (на)заўтра адкласці, (бес)перастанку, (до)сыць, (па)беларуску (да)адвалу, (з)налёту.
Практыкаванні 345, 346 (пісьмова)

10 "А". Беларуская літаратура.
Заняць сшыткі. Пісьмова адказаць на пытанні падручніка да артыкула пра Андрэя Макаёнка. Старонкі 276- 282. (Можна друкаваць і прысылаць)

10 "А". Беларуская літаратура.
Прачытаць п'есу Андрэя Макаёнка "Зацюканы апостал". Пытанні: 
1. Патлумачце сэнс выказвання: “У самых мудрых – самы горкі лёс”.
2. Як грэкі пакаралі здрадніка Паўзанія?
3. Як дзеці адрэагавалі на тое, што бацькі разыходзяцца?
4. Як малыш ставіўся да грошай, што, на яго думку, больш важнае?
5. Што гаварыў малыш пра імя? Ці згодны вы з ім?
6. Чым скончыўся канфлікт паміж маці і сынам, які падслухаў размову па тэлефоне?
7. Якую прытчу расказаў бацька сыну, як вы разумееце яе сэнс?
8. Што гаварыў сын пра значэнне слова?
9. Якая мара была ў малыша? Чаму?

10. Як выказваўся малыш пра долю жанчын? Ці згодны вы з ім?

Профільная група

Шостага мая
Тэма: Асобыя формы дзеяслова - дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе.

1. Зрабіць канспект на аснове табліц (старонкі 203, 205, 206). можна знайсці дадатковую інфармацыю ў і-нэце.
2. Утварыць дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі ад дзеясловаў:
пачырванець
прынесці
сказаць 
прыклеіць
запісаць
пазелянець
апусцець
скапаць
наесціся
2. Утварыць дзеепрыслоўі ад дзеясловаў:

ісці
чытаць
смяяцца
спаць
пачынаць
апранацца
вучыцца
Памятайце, што пры ўтварэнні форм дзеяслова нельга мяняць трыванне!!!


Тэма: Дзеяслоў і яго формы.
Выканаць заданне:
1. Пастаўце займеннік ты ў форму М.скл.
2. Пастаўце займеннік мяне ў пачатковую форму.
3. Запішыце, чым займеннік сябе адрозніваецца ад астатніх займеннікаў.
4. Складзіце сказы з займеннікамі яе, яго, іх, каб у адным выпадку яны былі асабовымі, а ў другім прыналежнымі.
5. Пастаўце займеннік сама ў форму В.скл.
6. Пастаўце займеннік мой у форму мн. л. Н.скл.
7. Пастаўце займеннік свой у форму Д.скл.
8. Складзіце 2 сказы з займеннікам які, каб у адным выпадку ён быў пытальным, а ў другім - адносным.
9. Прывядзіце ўсе магчымыя варыянты няпэўнага (неазначальнага) займенніка, утворанага ад займенніка КАГО.
10. Праскланяйце займеннікі НЕШТА, ЧЫЙСЬЦІ, КОЛЬКІ, САМІ.

ЗАПІШЫЦЕ КАНСПЕКТ па тэме "ДЗЕЯСЛОЎ І ЯГО ФОРМЫ":
Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях трывання, стану, асобы, ладу.

Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, роду. Ён мае таксама складаную сістэму формаў, сярод іх выдзяляюцца чатыры разрады: інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова), асабовыя формы (формы асобы формы асобы, ліку, ладу, часу, роду), дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Інфінітыў і дзеепрыслоўе– нязменныя формы дзеяслова, астатнія – зменныя. Зменным формам уласціва катэгорыя ліку, якая залежыць ад таго слова, да якога дзеяслоў адносіцца: вучань піша – вучні пішуць, зжатае поле – зжатыя палі. Дзеепрыметнікі маюць катэгорыі трывання, стану, часу. Інфінітыў і дзеепрыслоўі маюць катэгорыі трывання і стану.

Інфінітыў мае граматычныя катэгорыі трывання: пісаць – спісаць, і стану:вывучаць – вывучацца. Ён можа быцьпераходным ці непераходным: будаваць школу, сеяць лён,зваротным ці незваротным: мыць – мыцца, сустракаць – сустракацца.
Інфінітыў мае суфіксы –ць, -ці, -чы. Суфікс–цьдалучаецца да асновы, якая канчаецца на галосны гук: жаць, грэць, абараняць. Суфікс–ціўжываецца ў дзеясловах, аснова якіх канчаецца зычным гукам: прасці, месці, паўзці. Суфікс–чымаюць дзеясловы з асновай на заднеязычныг: бегчы, легчы, сцерагчы. Дзеясловы з асновай цяперашняга часу на заднеязыячнык(тыпу таўкуць, валакуць) у інфінітыве ўжываюццабез к: валачы, таўчы. Толькі адзін дзеяслоў ужываецца ў двух варыянтах – сячы і секчы.

Інфінітыў можа ўжывацца ў ролі любога члена сказа – галоўных членаў: Век зжыць – не мех сшыць;азначэння: У мяне ёсць нястрыманая прага тварыць;дапаўнення: Маці загадала сыну прынесці дзённік;акалічнасці: Усе рынуліся на поле капаць картоплю. Інфінітыў можа быцьчасткай выказніка:На вуліцы пачынала цямнець.

Дапоўніце табліцу: 



Граматычныя катэгорыі дзеяслова
На якія групы падзяляецца катэгорыя? Як вызначыць? 
 Прыклады
 лад


 асоба


час 


трыванне 


спражэнне 


пераходнасць


зваротнасць 


род (калі ёсць) 


лік (калі ёсць) 





Выканайце марфалагічны разбор дзеясловаў са сказаў:

Праз нейкі час вецер разагнаў хмары ў вышыні і дождж сціх(І.Мележ).
І чужому навучайся, ды свайго не цурайся.
Профільная група
Чацвёртага мая

Тэма: Ужыванне асабовых канчаткаў дзеясловаў
1. Пр. 320, правіла на ст. 201, 202 заканспектаваць. Звярніце ўвагу, што ў форме 2-ой асобы мн.л. (вы) націск можа падаць толькі на аснову (упадаеце, робіце, хочаце) ці на АПОШНІ галосны канчатка (сечацЕ, несяцЕ, берацЕ, ідзяцЕ, нап'яцЕся, гледзіцЕ).

2. Выканаць пр. 323, 324.

3. Праспрагаць дзеясловы: жыць, плысці.

4. Выканаць марфалагічны разбор 2 дзеясловаў з пр. 324 (парадак разбору на першым форзацы).

Поспехаў!

Профільная група
23.04.2020
Тэма: Змяненне займеннікаў
Заканспектаваць параграф 36, стар.194

Праскланяць займеннікі САМ, САМЫ, САМА, САМАЙ, САМІ, САМЫЯ, ТЫ, СЯБЕ, МАЕ,ТВАЕ,СВАЕ

Профільная група
25.04.2020

Выканайце тэст (кожны самастойна, не спісваючы адзін у аднаго). Даслаць да 29.04.
1.Займеннік – гэта часціна мовы, якая: а) абазначае прадмет, прымету, колькасць; б) указвае на прадмет, але не называе яго; в) указвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх; г) абазначае прыналежнасць да каго-небудзь ці чаго-небудзь; д) называе прадметы, прыметы і колькасць.
2.Займеннік адказвае на пытанні хто? што?, калі замяняе: а) назоўнік; б) прыметнік; в) лічэбнік; г) дзеяслоў; д) прыслоўе.
3.Займеннікі могуць ужывацца замест: а) назоўніка; б) прыметніка; в) лічэбніка; г) дзеяслова; д) прыслоўя.
4.Адзначце сказ, у якім займеннік выкарыстаны замест лічэбніка: а) Да кожнага ўрока ён рыхтаваўся старанна; б) Такой вясны ўжо і не прыгадаць; в) Столькі год прайшло пасля вайны.
5.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўказваюць на прадмет: а) Такая ноч бывае толькі ў чэрвені; б) Я ведаю сабе цану; в) Той выпадак запомніўся на ўсё жыццё; г) Нікому з іх ужо даўно не верылі; д) Некаторыя спачатку разгубіліся, але потым знайшлі выйсце.
6.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўказваюць на прымету прадмета; а) Возера было за тым лесам; б) Такую песню мог стварыць толькі таленавіты чалавек; в) Яго ведалі як добрага спецыяліста; г) Кожны можа добра вучыцца; д) Столькі народу сабралася на плошчы!
7.Адзначце рад, у якім усе займеннікі аднаго разраду: а) свой, наш, чыйсці, мой; б) той, кожны, такі, гэтулькі; в) увесь, самы, іншы, нейкі; г) нехта, абы-што, некаторы, чыйсці; д) мой, ваш, каторы, свой.
8.Укажыце займеннік з наступнымі граматычнымі прыметамі: жаночы род, творны склон, адзіночны лік, прыналежны: а) гэтага; б) самай; в) сабой; г) нашай, д) якая, е) ёю.
9.Адзначце займеннік, які не мае наз. склону: а) вамі; б) мне; в) сабой; г) іх; д) некалькіх; е) яго.
10.Адзначце выпадкі правільнага ўжывання прыназоўнікаў з займеннікамі: а) падысці ка мне; б) падысці да мяне; в) пабудзь са мною; г) пабудзь з мною.
11.Адзначце пачатковую форму для кожнага з наступных займеннікаў: 1) вамі: а) ваш, б) вы; в) яны; 2) саму: а) сам; б) сама; в) самы; 3) ні на чыім: а) нічыім; б) нічым; в) нічый.
12.Адзначце займеннікі 1-й асобы: а) я; б) ты; в) яно; г) мы; д) вы; е) яны.
13.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўжыты правільна: а) Я табе ўчора там не бачыў; б) Цяжка быць самім сабою, і так лёгка стаць нікім; в) Я ведаю цану сябе; г) Цяжэй за ўсё сябе перамагчы, стаць над сабой бязлітасным суддзёй; д) Я знайшоў у сваёй кватэры нікога.
14.Адзначце выпадкі злітнага напісання займеннікаў: а) на (абы) якім кані далёка не заедзеш; б) (не) калькі разоў на тыдзень; в) чый (небудзь) сшытак; г) (абы) з чаго не смяюцца; д) (ні) (у) чым не вінаваты; е) (ні) кога не пакрыўдзіў; ж) (не) столькі тых грошай, колькі клопату.
15.Адзначце выпадкі напісання замест пропускаў літары е: а) н_чога новага; б) н_чага не хапала; в) н_кім замяніць; г) н_кому н_чога не сказаў; д) н_якіх перашкод; е) н_каму можа пашчасціць; ё) н_хта ўключыў тэлевізар.

16.Падкрэсліце ў дадзеным сказе ўсе займеннікі як члены сказа: Памяць любога чалавека падобна на нейкую скарбніцу, у якой можа захавацца толькі тое, што здольна вытрымаць буры часу і ніколі не страціць сваёй цікавасці.

Профільная група
22.04.2020
Тэма: Займеннік. 

Старонка 192. Табліцу "Разрады займеннікаў" запісаць у канспект, вывучыць разрады займенікаў.

10 клас базавы
Дваццаць першага красавіка.
Тэма: Дзеяслоў і яго формы. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.

Параграфы 37, 38.Пр. 321, 322, 324

10 клас проф. група

Дваццатага красавіка. 2020

Тэма: Скланенне і правапіс зборных, парадкавых і дробавых лічэбнікаў.
Параграф 34, старонка 188.

Самастойна скласці канспект. 

Пісьмова праскланяць лічэбнікі двое, трое, пяцёра, васьмёра, дзясяцера, абое, трыццаты, семдзесят восьмы, тысяча дзевяцьсот сёмы, тры восьмыя, пяць дзявятых.

Пісьмова выканаць практыкаванні 300, 302.

Заканспектаваць і вывучыць практ. 304, пісьмова выканаць практ.305.

Выканаць тэставае заданне

1.Адзначце лічэбнікі: а) чацвёрты; б) адна другая; в) сотня; г) тысяча; д) нямнога.
2.Вызначце від лічэбнікаў паводле складу: а) тры ___________; б) пяцьдзясят ____________________; в) шэсць сёмых ___________________; г) васямнаццаць ______________; д) дзевяноста ______________
3.Адзначце лічэбнікі, у якіх на канцы пішацца мяккі знак: а) 900; б) 7; в) 20; г) 6; д) 15.
4.Адзначце склонавыя формы лічэбнікаў, запісаныя памылкова: а) Н.шэсцьсот; б) Р.шасцісот; в) Д.шасцісот; г) В.шэсцьсот; д) Т.шасцістамі; е) М.(аб) шасцістах.
5.Адзначце спалучэнні, у якіх правільна дапасаваны лічэбнікі да назоўнікаў: а) пяцёра парсючкоў; б) трое жанчын; в) у класе іх было сямёра; г) восем гусей; д) чацвёра нажніц.
6.Адзначце правільна напісаныя парадкавыя лічэбнікі: а) трынацаты; б) сямнаццаты; в) восьмы; г) чатырохсоты; д) сямідзясяты.
7.Адзначце склонавыя формы, у якіх назоўнік пры лічэбніку ўжыты памылкова: а) Н.паўтара метра; б) Р.паўтара метра; в) Д.паўтара метра; г) В.паўтара метра; д) Т.паўтара метрамі; е) М.(аб) паўтара метрам.
8.Адзначце лічэбнікі, якія ў форме творнага склону запісаны правільна: а) пяццю; б) сяммю; в) трыццаццю; г) васямнаццаццю; д) адзінацаццю.
9.Адзначце склонавыя формы лічэбніка, запісаныя памылкова: а) Н.сорак; б) Р.сорак; в) Д.сорак; г) В.сорак; д) Т.сарака; М.(аб) сарака.
10.Адзначце лічэбнікі, якія маюць форму роду: а) дзесяць чацвёртых; б) абодва; в) мільён; г) адзін; д) трыста пяцьдзясят пяты.
11.Адзначце лічэбнікі з націскам на першым складзе: а) трое; б) пяцярым; в) васямнаццаты; г) дваіх; д) семдзесят.
12.Адзначце дробавыя лічэбнікі: а) пяцёра; б) паўтара; в) дзевяць шостых; г) тры і сем дзясятых; д) дванаццаць цэлых і адна другая.
13.Адзначце парадкавыя лічэбнікі: а) дзясяцера; б) восьмы; в) сямімільённы; г) чатыры трэція; д) шасцідзясяты.
14.Адзначце лічэбнікі, у якіх змяняецца толькі апошняя частка: а) тры адзінаццатыя; б) тысяча чатырыста пяцьдзясят шосты; в) дзвесце дваццаць сёмы; г) чатырохсоттысячны; д) восемсот дзевяць.
15.Адзначце колькасныя лічэбнікі: а) шэсцьдзесят; б) абое; в) пяцёра; г) дваццаць восем; д) дзевятнаццаты.
16.Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца ь: а) шэсц_сот; б) вас_мюстамі; в) дзевяц_сот; г) сям_наццаць; д) сем_дзесят.
17.Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца ў два словы: а) 300; б) 302; в) 324; г) 703; д) 1000.
18.Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца разам: а) (шэсць)сот; б) (пяць)тысяч; в) (трох)мільённы; г) (пяці)соты; д) (шасці)дзясяты.
19.Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах, ліках і склонах: а) адзін; б) два; в) тры; г) чатыры; д) пяць.
20.Якія лічэбнікі змяняюцца як назоўнікі і маюць род і лік: а) нуль; б) адзін; в) тысяча; г) мільён; д) мільярд.
21.Якія лічэбнікі ў творным склоне маюць на канцы –ма: а) адзін; б) два; в) тры; г) чатыры; д) пяць.
22.Які лічэбнік змяняецца як назоўнік першага скланення: а) восем; б) паўтара; в) дзвесце; г) тысяча; д) мільён.
23.Адзначце назоўнікі, якія могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі двое, трое і інш.: а) касец; б) ягня; в) дуб; г) конь; д) вілы.
24.Адзначце сказы, у якіх словазлучэнні назоўнік+ лічэбнік выступаюць у ролі дзейнікаў: а) Мяцеліца не сціхала на працягу трох сутак; б) На абедзвюх старонках часопіса прыведзены цікавы ілюстрацыйны матэрыял; в) Неабходна тэрмінова даставіць пяцідзесяці трох пасажыраў да месца прызначэння; г) У горадзе адкрыліся трыццаць два дзіцячыя садкі; д) У гняздзе на старой ліпе вывеліся чатыры бусляняты.


Комментариев нет:

Отправить комментарий