6 клас


Алімпіядныя заданні па беларускай мове

для вучняў 7 класа

 

1. Вызначце, якія словы вымаўляюцца наступным чынам, і напішыце, якія літары ”схаваліся” за выдзеленымі гукамі.

(ачай’), (барадз’ба), (гарацк’і), (з’й’эст), (л’іджба), (на рэцы), (чэск’і).

 

2. Замяніце фразеалагізмы словамі або словазлучэннямі.

1.                Малоць глупства –

2.                Падняцца на ногі –

3.                Пускаць туман у вочы –

4.                Трымаць вуха востра –

5.                Кінуць вокам - .

        

3.       Згрупіруйце і запішыце словы ў тры слупкі, улічваючы блізкасць іх значэння.

Добры, дасягнуць, павольна, нядрэнны, дамагчыся, някепскі, дабіцца, неблагі, дайсці, марудна, удалы, няспешны, слаўны, варты, памалу, адменны, заваяваць, паціху, бездакорны, прыстойны, ляніва

 

4.     Напішыце па два прыклады слоў, якія маюць наступную будову, і абазначце марфемы.

а) прыстаўка – корань;

б) прыстаўка – корань – канчатак;

в) корань – суфікс – канчатак;

г) корань – суфікс – суфікс;

д) прыстаўка – корань – суфікс – суфікс – канчатак.

 

5.     Складзіце і запішыце тэкст тыпу “разважанне”.

 

6.     Спішыце сказы, уставіўшы прапушчаныя канчаткі назонікаў, суфіксы дзеясловаў прошлага часу, і выберыце прыметнік (дзеепрыметнік), які дапасуецца да выдзеленага назоўніка.

 

1.Мы з цікавасцю глядзелі на (смешнае, смешную, смешнага) кенгуру. 2.Вочы засцілаліся (моцнай, моцным) пыл..., што курыл...ся з-пад колаў грузавіка. 3.У кавярні прысутныя разглядалі прыгожа (аформленую, аформленае, аформлены) меню. 4.Аўдыторыя з цікавасцю слухала пра (незвычайны, незвычайную, незвычайнае) Антарыо. 5.Бацька паказаў маім сябрам (памятную, памятны) медаль, (атрыманы, атрыманую) ім на спартыўных спаборніцтвах. Медал... ён заўсёды ганарыўся.

 

 

 

 

          Алімпіядныя заданні 7 клас

1. Вызначце прынцып, па якому згрупаваны словы.

1.      Зязюля, беленькі, нядзеля, пяльмені.

2.      Волас, паэт, гоман, лугавы.

3.      Жолуд, шырокі, чалавек, рабіна.

4.      Дзень, спяваць, заяц, цеплыня.

5.      Джаліць, жыць, шпарка, чэк.

1.      Замяніце фразеалагізмы  адпаведнымі па сэнсу словамі. З фразеалагізмамі складзіце сказы і запішыце.

            Пад густ, паехаць са смеху, плячо ў плячо, язык прыкусіць, да твару, біць паклоны, галаву скласці.

3.      Выпішыце спачатку назоўнікі, якія маюць абедзве формы ліку( падбярыце пару), затым – назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ліку, а затым словы, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.

              Абдымкі, натоўп, абставіны, спакуса, праменне, абцугі, святы, акуляры, ападкі(дождж), арэлі, бацькі, беганіна, безгалоссе, бэз, гняздо, дровы, крыга, краявід, нажніцы, назоўнік, паветра, паводзіны, ногі папялішча, руіны, насельніцтва, народ, расліна, рэшткі, спаборніцтва, сонца, зямля, хлеб, каласы, малако, зеляніна.

4.      Пастаўце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку, з назоўнікамі складзіце словазлучэнні і запішыце іх.

                Снег, нос, народ, твар, агонь, кут, мароз, хмызняк, вецер, горад, каэфіцыент, цукар, поплаў, гушчар, смутак, боль, чай, даход, бераг, тумвн, дом.

5.      Утварыце ўсе магчымыя формы параўнання якасных прыметнікаў.

                 Халодны, вясёлы, чысты, дарагі, светлы, бацькаў, гарадскі, імклівы , рухавы, новы, рассыпчаты, беларускі, васьмітомны, просты, добры, шэра-папяловы, стальны, сляпы, рабы.

6.      Вызначце, якую сінтаксічную ролю выконваюць выдзеленыя дзеясловы  ў сказах.

                  1. Дыхаць раненаму стала лёгка. 2. Вучні пачалі працаваць добра. 3. Таня любіць чытаць казкі. 4. Уменне чытаць Максім выпрацаваў рана. 5. Дзеці пайшлі  паліваць кветкі.

 

7.      Вызначце стыль тэксту, вывад абгрунтуйце.

                    Ефрасіння Полацкая. Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у 12 стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, святая Ефрасіння Полацкая пакінула па сабе памяць у душы народа.

                      Паміж намі і часам, калі жыла знакамітая палачанка, ляжыць больш за восем стагоддзяў. Не дзіва, што гісторыя захавала пра яе не надта багатыя звесткі, алеі яны дазваляюць убачыць агульнаеўрапейскую значнасць асобы гэтай жанчыны – падзвіжніцы. Ахвярная праца святой Ефрасінні, як і яе славутых сучаснікаў Кірылы Тураўскага і Клімента Смаляціча, абумовіла высокі культурны ўздым на зямлі нашых продкаў.

  


Выкананыя заданні можна дасылаць на эл.пошту: tanyastv14@mail.ru   або раз у тыдзень ці два тыдні  (як вам зручна) прыносіць сшытак у гімназію і пакідаць на вахце. Поспехаў.


Дамашнія заданні, якія запісаны ў эл.дзённіку, не выконваем, робім тое, што зададзена ТУТ!

12.05. 2020. Беларуская літаратура
Тэма: Алесь Жук. Стары бабёр.
Старонкі 255-262. Прачытаць урывак.
Пісьмова адказаць на пытанні 5-8 (стар. 262)

Дванаццатага мая (беларуская мова)
Тэма: Займеннік. Асабовыя, зваротны, прыналежныя займеннікі.

Параграфы 50, 53 (старонкі 191, 200, 202, 204, 205, 206, 207)
Правілы запісаць у сшыткі і вывучыць.
Заданні: пр. 350 (вусна), 351 (пісьмова), 355 (пісьмова), 359.

07.05.2020. Беларуская літаратура
Тэма: Янка Маўр. "Багіра"
Прачытаць апавяданне на старонках 263-271.
Пісьмова адкажыце на пытанні 3,4,5 (стар.271)

Сёмага мая. Беларуская мова
Тэма: Падагульненне па тэме "Лічэбнік". 
Выканайце праверачную работу на старонках 188-189 (варыянт 1)

Пятага мая. Беларуская мова.
Тэма: Зборныя лічэбнікі. Ужыванне, правапіс

Запісаць канспект:
зборныя лічэбнікі - двое, трое, чацвЁра, пяцЁра, шасцЁра, сямЁра, васьмЁра, дзявЯцера, дзясЯцера, абодва, абедзве, абое.
Прыклады скланення зборных лічэбнікаў знайдзіце на старонцы 183 і пісьмова па аналогіі праскланяйце лічэбнікі пяцёра, сямёра.

Ужыванне зборных лічэбнікаў: зборныя лічэбнікі не заўсёды выкарыстоўваюцца, а толькі ў некаторых выпадках: (запісаць і вывучыць)
1. З назоўнікамі, якія абазначаюць асоб (людзей) мужчынскага полу: трое сяброў, чацвёра танкістаў (але тры дзяўчынкі, пяць сясцёр):
2. З множналікавымі назоўнікамі (яны не могуць мець формы адз.ліку) : трое акуляраў, бо акуляры маюць форму толькі мн. ліку (але тры сталы, дзве кнікі, бо стол-сталы. кніга-кнігі);
3. з назвамі маладых істот (дзеці, у тым ліку птушак, звяроў): сямёра ягнят (але сем авечак);
4. З займеннікамі: іх было пяцёра;
5. Са словамі коні, свінні, гусі, людзі: чацвёра свінней, сямёра коней. 

Выканаць практыкаванні 331, 330.

Трыццатага красавіка
Тэма: Скланенне, ужыванне дробавых лічэбнікаў
1. Прачытайце правілы на с.178 - 179 падручніка. 
2. Параўнайце формы дробавых лічэбнікаў першай і другой групы. Зрабіце вывад, як дапасуецца лічнік да назоўніка ў дробавых лічэбніках? Ад чаго гэта залежыць? 
1 група: дзве трэція, тры сёмыя, чатыры дзявятыя; 
2 група: пяць восьмых, шэсць сёмых, сем дзявятых.
Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняецца верхні лік як колькасны, а ніжні - як парадкавы.

3. Правер сябе. Выканай практыкаванне 318 падручніка. 
4. Разгледзь табліцу практыкавання 321 падручніка. Адкажы на пытанні пад табліцай. Зрабі вывад, у чым асаблівасці скланення лічэбнікаў паўтара і паўтары. 
5. Правер сябе, прачытаўшы правілы на с.180 падручніка. 
6. Праскланяйце лічэбнікі 3/5, 7/8, паўтары міскі, паўтара вядра.
7. Заданне: запішыце лічэбнікі словамі ў наступным парадку: а) колькасныя, б) зборныя, в) дробавыя, г) парадкавыя. Вызначце разрад лічэбнікаў па структуры (просты, складаны ці састаўны):
 350; 2003-і; 1/4; васьмёра; 2/3; 20,5; 7/8; 900; 38,3; абодва; 214; 68- ы; 15; 18-ы; 689; трое; 3/5. 

23.04.2020. Беларуская літаратура
Тэма: Іван Пташнікаў. "Алені"
Прачытаць увесь твор.
Пісьмова адказаць на пытанні 1-4 на старонцы 251.

Дваццаць чацвёртага красавіка (Беларуская мова)
Тэма: Скланенне і ўжыванне парадкавых лічэбнікаў

Параграф 47. Правіла на старонках 175, 176.

Практакаванне 308 вусна. Практыкаванні 309, 313 пісьмова. 


Пісьмова праскланяць словазлучэнні з  парадкавымі лічэбнікамі:  
пятнаццатая дарога,  трохсотыя старонкі, 
трыццаць сёмы кіламетр. 
(Не забывайце, што ў парадкавых састаўных лічэбніках змяняецца толькі апошні лічэбнік)

Дваццаць трэцяга красавіка. (Беларуская мова)

Тэма: Скланенне і правапіс састаўных лічэбнікаў.

Састаўныя лічэбнікі складаюцца з некалькіх лічэбнікаў: дваццаць тры, семсот пяцьдзясят восем, шэсцьсот семдзесят дзевяць, тры тысячы дзвесце дваццаць і г.д.

Скланяюцца (змяняюцца па склонах) яны так, як і простыя (тры) ці складаныя (пяцьдзясят).

Прыклад скланення лічэбнікаў глядзім на стар. 170, 171, 167, 163 у правілах

Заданні:
1. Практ. 301, 303.
2. Праскланяць пісьмова лічэбнікі 985, 407, 96, 49, 163.
3. Выканаць тэст:


1) Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ).
I.         Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае...
а)         прадмет;
б)         дзеянне прадмета;
в)         колькасць прадметаў, лік, а таксама парадак прадметаў пры лічэнні.
II.        Лічэбнік адказвае на пытанні...
а)         хто? што?
б)         што рабіць? што зрабіць?
е) колькі? які? (каторы?)
2)         Пазначце лічэбнік.
а)         дзвесце;          г) другі;
б)         двойка;           д) падвоіць;
в)         двое;               е) двойчы.
3)         Якія лічэбнікі абазначаюць лік або колькасць прадметаў і адказваюць на пытанне колькі?
а)         колькасныя;
б)         зборныя;
в)         парадкавыя.
4) Вызначце разрад лічэбнікаў паводле значэння: колькасныя (1), парадкавыя (2). Пастаўце ў дужках адпаведную лічбу.
а)         шэсцьдзясят (    );      г) дваццаць восем (    );
б)         абое (    );                    д) пяцьсот (    );
в)         пяцёра (    );               е) дзевятнаццаты (     ).


Дваццаць першага красавіка
Тэма: Змяненне і ўжыванне лічэбнікаў сорак, сто, дзевяноста; змяненне і правапіс складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот, а таксама лічэбнікаў нуль, тысяча, мільён, мільярд.

Заданні:
1. Вусна разгледзець табліцу, практыкаванне 297 (с.169)
2. Вывучыць правілы на старонках 170, 171.
3. Пісьмова праскланяць лічэбнікі нуль, тысяча, мільён, мільярд, 700, 260, 475
4. Выканаць практыкаванні 300, 301

21.04.2020. Беларуская літаратура
Пімен Панчанка. "Сармацкае кадзіла". Стар. 228-229
Навучыцца выразна чытаць.

Заняць сшытак. Пісьмова адказаць на пытанні 1,2,4,5,7 ( пытанні на старонках 229-230)



Дадатковыя заданні (выконваюцца па жаданні)
Лічэбнік.
           а). У старажытнасці для абазначэння лікаў выкарыстоўваліся літары: .А. – 1, .Б. – 2,    .Г. – 3 і г. д. Каб адрозніваць лічбавыя знакі ад літар, пры абазначэнні літар-лічбаў па баках ставіліся кропкі, а над літарай – надрадковы знак цітла.

         б).  Самай ганаровай лічбай, паводле Піфагора і іншых грэчаскіх філосафаў, з’яўляецца “сямёрка”. У ёй людзі даўно бачылі адлюстраванне многіх з’яў свету. На сем дзён дзяліўся тыдзень. На небе былі вядомыя ў тыя часы сем планет, а на зямлі – сем цудаў свету. Што да іншых лічбаў, то лічылася так: ад “адзінкі” пайшоў свет, “двойка” нясе каханне, “тройка” азначае дасканаласць. А “шасцёрка” – лічба дзіўная. Яна атрымліваецца ў выніку складання ці перамнажэння ўсіх лічбаў, на якія дзеліцца.

        1.   Выпішыце са сказаў лічэбнікі  ў  два  слупкі  (колькасныя і парадкаввыя):
       а). Пятнаццацігадовы падлетак Аран Фернандас быў залічаны ў Кембрыджскі ўніверсітэт ў Вялікабрытаніі і стаў самым юным студэнтам за апошнія дзвесце гадоў.
       б). Кіеўскія школьнікі перасталі спазняцца на першы ўрок, таму што пачалі рабіць ранішнюю зарадку ў школе.
       в). Кітаянка Ма Сюсіань  упершыню прыйшла вучыцца ў школу ў сто два гады, хоць марыла пра гэта ўсё жыццё.
       г). Усё большая колькасць амерыканскіх школ скарачае вучэбны тыдзень да чатырох дзён, каб паменшыць бюджэтныя расходы і пазбегнуць звальнення настаўнікаў.
      д). Міністр адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі А. Фурсенка заявіў, што ва ўсіх расійскіх школах да дзве тысячы дванаццатага года будзе ўведзена сістэма электронных дзённікаў.

2. Разгадайце рэбусы
С 3 Ж      
ПРЫ 5
ВІ 3 НА       
ПА 3 ЁТ 
Г 1 НІК      
ЭЛЕК К

Комментариев нет:

Отправить комментарий